Вы тут

Кожны чалавек валодае магутнай сілай


Сярод імпрэз, якія завяршалі ў мінулую нядзелю ХХІІ Мінскую міжнародную выстаўку-кірмаш, — і прэзентацыя кнігі Немата Келімбетава «Пісьмы сыну», якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда».

17-29

На цэнтральнай пляцоўцы выставачнай экспазіцыі беларускіх выдавецтваў сабраліся прадстаўнікі розных краін, каб пагаварыць пра кнігу і яе аўтара — казахскага вучонага і пісьменніка. Немат Келімбетаў, філолаг па адукацыі, быў доўгі час прыкуты да ложка ў выніку невылечнага захворвання. Але час не марнаваў. Напісаў аповесць «Не хачу губляць надзею», у якой расказаў пра пакуты і сумненні хворага чалавека, пра вартасці мужнасці і адвагі ў барацьбе з цяжкімі наступствамі хваробы. Акрамя таго, стварыў сапраўдны летапіс вытокаў казахскай літаратуры, напісаў мноства навуковых работ. Завостраная публіцыстычная споведзь вучонага «Пісьмы сыну» — не проста дыялог бацькі з родным сынам, які паехаў у далёкі свет па навуку, а шчымлівыя, трапяткія, глыбокія развагі пра галоўныя прынцыпы жыцця, увогуле нашага існавання ў свеце. Далёкі ад дыдактычных памкненняў, аўтар вядзе нязмушаную гаворку пра гісторыю і традыцыі свайго народа, пра тое, як важна шанаваць продкаў, як трэба ставіцца да сямейных каштоўнасцяў. Кніга чытаецца надзвычай лёгка, уражвае багаццем мастацкіх параўнанняў і вобразаў. Кожны з раздзелаў «Пісьмаў...» — эмацыйнае, узнёслае мастацка-публіцыстычнае і выхаваўчае эсэ.

Пра тое, як перастваралася кніга на беларускую мову, расказаў намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Бадак. Дырэктар маскоўскага выдавецтва «Художественная литература» Георгій Прахін падзяліўся чытацкімі ўражаннямі ад публіцыстыкі, мастацкіх твораў Немата Келімбетава. Дарэчы, яго кнігі выходзяць і ў іншых краінах свету. Пра гэта гаварыў на прэзентацыі азербайджанскі паэт Чынгіз Алі аглу. Ён спрычыніўся да выдання творчай спадчыны казахстанскага асветніка ў Азербайджане. Прадстаўніца Фонда Немата Келімбетава (Казахстан) пісьменніца Райхан Мажэнкызы перадала Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі цэлую бібліятэку выданняў «Не хачу губляць надзею» і «Пісьмаў сыну» на мовах народаў свету (на фота). І выказала надзею, што ў Мінску яшчэ будуць выдадзены іншыя кнігі чалавека, чыё імя добра вядома ў краінах Азіі.

Застаецца дадаць, што Немат Келімбетаў — доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі гуманітарных навук Казахстана, лаўрэат Міжнароднай прэміі ЮНЕСКА імя Франца Кафкі, заслужаны дзеяч навукі Казахстана.

Мікола Берлеж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».