Вы тут

З участкаў «зрэзалі» забарону


Та­му жыл­лё на «льгот­най» зям­лі пус­та­ваць не бу­дзе

Ця­пер спе­цы­я­ліс­та­мі рых­ту­ец­ца пра­ект да­ку­мен­та, па якім част­ко­ва зды­ма­ец­ца за­ба­ро­на на про­даж пры­ват­ных да­моў на пра­ця­гу 8 га­доў пас­ля іх дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі. Аб гэ­тым па­ве­да­міў стар­шы­ня Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Бе­ла­ру­сі
Анд­рэй Га­еў.

Безимени-5

Па­вод­ле яго слоў, но­ва­ўвя­дзен­не да­зво­ліць вы­кан­ка­мам у асоб­ных вы­пад­ках ажыц­цяў­ляць ад­чу­жэн­не аб'­ек­таў не­ру­хо­май ма­ё­мас­ці, якія па­бу­да­ва­ны на так зва­ных са­цы­яль­ных участ­ках. На­га­даю, што яны ра­ней бы­лі пра­да­стаў­ле­ны гра­ма­дзя­нам, якія ме­лі па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, без аў­кцы­ё­наў. Па­куль па гэ­тай ма­ё­мас­ці іс­нуе за­ба­ро­на на ад­чу­жэн­не на пра­ця­гу 8 га­доў з дня дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі жы­лых да­моў на та­кіх участ­ках. «Але ў аб'­ек­тыў­ных вы­пад­ках, да якіх ад­но­сяц­ца стра­та кар­мі­це­ля ў сям'і, пе­ра­езд у ін­шую мяс­цо­васць, атры­ман­не ін­ва­лід­нас­ці гра­ма­дзя­ні­нам, да­звол на про­даж аб'­ек­та мяс­цо­выя ўла­ды ўжо змо­гуць даць», — рас­тлу­ма­чыў па­зі­цыю ка­мі­тэ­та Анд­рэй Га­еў.

Агуль­ны па­ра­дак і жорст­кі кант­роль

У мі­ну­лыя га­ды вы­мя­рэн­не зя­мель­ных участ­каў для на­сель­ніц­тва ажыц­цяў­ля­лі ад­ра­зу не­каль­кі струк­тур, дзе вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся роз­ныя па­ды­хо­ды і ін­стру­мен­ты. Та­му ўзні­ка­лі спрэч­ныя мо­ман­ты ў су­се­дзяў, ка­лі па да­ку­мен­тах і на прак­ты­цы атрым­лі­ва­ла­ся не­сты­коў­ка зя­мель­ных участ­каў. Па­доб­ныя сі­ту­а­цыі ча­сам «раз­ру­ліць» бы­вае да­во­лі скла­да­на. Та­му ка­мі­тэт пла­нуе вы­ра­шыць гэ­та пы­тан­не кар­ды­наль­на — ця­пер зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­ныя спра­вы бу­дуць раз­гля­даць толь­кі спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ар­га­ні­за­цыі ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку.

Ад­на­ча­со­ва кі­раў­нік ка­мі­тэ­та ад­зна­чыў, што для за­бес­пя­чэн­ня свое­ча­со­вай рэ­гіст­ра­цыі зя­мель­ных участ­каў сель­ска­гас­па­дар­чых і ляс­ных зя­мель пра­ду­гледж­ва­ец­ца вы­зва­лен­не сель­ска­гас­па­дар­чых уста­ноў ад дзяр­жаў­най пош­лі­ны за афарм­лен­не да­ку­мен­таў, якія свед­чаць аб пра­вах на зя­мель­ныя ўчаст­кі. Гэ­та ро­біц­ца для та­го, каб хут­чэй за­вяр­шыць гэ­тую пра­цэ­ду­ру і па­мен­шыць на­груз­ку пры афарм­лен­ні да­ку­мен­таў.

Пла­нуе Дзярж­ка­мі­тэт па ма­ё­мас­ці і больш піль­на са­чыць за мэ­та­вым вы­ка­ры­стан­нем зя­мель. Сён­ня ў яго ад­сут­ні­ча­юць паў­на­моц­твы ў га­лі­не кант­ро­лю за вы­ка­ры­стан­нем і ахо­вай зя­мель, бо гэ­тыя пы­тан­ні ўскла­дзе­ны на зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­ныя служ­бы вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў. «Але мы ўба­ку не за­ста­ём­ся і, ка­лі ба­чым праб­ле­му, рых­ту­ем ад­па­вед­ную ін­фар­ма­цыю. Пла­ну­ец­ца ўнес­ці зме­ны ва ўказ №667, які­м пра­ду­гледж­ва­ец­ца аба­вя­заць Дзярж­кам­ма­ё­масць на­кі­роў­ваць у Ка­мі­тэт дзярж­кант­ро­лю ін­фар­ма­цыю пра вя­до­мыя фак­ты па­ру­шэн­няў зя­мель­на­га і ін­ша­га за­ка­на­даў­ства «, — ад­зна­чыў Анд­рэй Га­еў.

Дзярж­ма­ё­масць у адзі­ным рэ­ест­ры

Кі­раў­нік га­лі­ны па­ве­да­міў, што сё­ле­та бу­дзе за­вер­ша­ны пра­цэс фар­мі­ра­ван­ня адзі­на­га рэ­ест­ра дзяр­жаў­най ма­ё­мас­ці. За­раз ён утрым­лі­вае ін­фар­ма­цыю пра больш чым 850 ты­сяч аб'­ек­таў, дзе за­фік­са­ва­ныя звест­кі па па­мяш­кан­нях пло­шчай ка­ля 123 млн квад­рат­ных мет­раў. Спе­цы­я­ліс­ты ка­мі­тэ­та раз­ліч­ва­юць, што гэ­ты рэ­естр бу­дзе ін­тэ­гра­ва­ны з адзі­ным дзяр­жаў­ным рэ­гіст­рам не­ру­хо­май ма­ё­мас­ці, пра­воў на яе і здзе­лак з ёю. Ства­рэн­не адзі­на­га рэ­ест­ра тут збі­ра­юц­ца пе­ра­вес­ці ў ранг са­мых пры­яры­тэт­ных за­дач, «бо ка­лі не ве­даць, чым ты ва­ло­да­еш, не­маг­чы­ма гэ­тым эфек­тыў­на кі­ра­ваць», — ад­зна­чыў стар­шы­ня Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці.

24-56

А сён­ня кра­і­не трэ­ба хут­ка вы­ра­шаць праб­ле­му ўклю­чэн­ня ў аба­рот ма­ё­мас­ці, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца не­эфек­тыў­на ці ўво­гу­ле не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца. Па та­кой ма­ё­мас­ці асноў­ным спо­са­бам вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы з'яў­ля­ец­ца яе про­даж. Ле­тась ка­мі­тэ­там бы­лі вы­стаў­ле­ныя на тар­гі ўсе аб'­ек­ты, якія бы­лі ў пла­не. Ад­нак, не ўсе яны бы­лі пра­да­дзе­ны, бо мно­гія з іх з'яў­ля­юц­ца не­лік­від­ны­мі. Ка­лі па­доб­ная дзярж­ма­ё­масць не мае каш­тоў­нас­ці, то пры­ма­ец­ца ра­шэн­не аб яе зно­се, але да гэ­та­га трэ­ба па­ды­хо­дзіць вель­мі асця­рож­на. Напры­кла­д, з 528 аб'­ек­таў, якія не бы­лі пра­да­дзе­ныя ў 2013 го­дзе, пры­клад­на 290 бы­лі рэа­лі­за­ва­ны ле­тась.

Асоб­на Анд­рэй Га­еў спы­ніў­ся на дзей­нас­ці ак­цы­я­нер­ных та­ва­рыст­ваў, част­ка якіх пра­цуе не заў­сё­ды эфек­тыў­на. Так, ле­тась агуль­ная су­ма вы­пла­ча­ных усі­мі та­ва­рыст­ва­мі ды­ві­дэн­даў скла­ла 5,4 трлн руб­лёў. Пры­чым толь­кі 10 ак­цы­я­нер­ных та­ва­рыст­ваў за­пла­ці­лі сва­ім ак­цы­я­не­рам ка­ля 3 трлн руб­лёў.

Пры­ва­ты­за­цыя на 850 млн USD

Спе­цы­я­ліс­ты Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Бе­ла­ру­сі су­мес­на з ін­шы­мі мі­ніс­тэр­ства­мі сфар­міра­ва­лі пе­ра­лік аб'­ек­таў для пры­ва­ты­за­цыі ў 2015 го­дзе.

У яго ўвай­шлі 64 гас­па­дар­чыя та­ва­рыст­вы і 4 рэс­пуб­лі­кан­скія ўні­тар­ныя прад­пры­ем­ствы. Ра­зам з тым, па­доб­ны план не з'яў­ля­ец­ца дог­май у кан­чат­ко­вым ва­ры­ян­це. Пры на­яў­нас­ці рэ­аль­на­га ін­вес­та­ра гэ­ты пе­ра­лік мо­жа быць па­поў­не­ны ін­шы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі. Цяпер па­доб­ны спіс быў сфар­мі­ра­ва­ны на пад­ста­ве пра­па­ноў дзяр­жаў­ных ор­га­наў. Сён­ня фар­мі­ру­юц­ца ўмо­вы пры­ва­ты­за­цыі па кож­ным з гэ­тых аб'­ек­таў.

Тут вар­та на­га­даць, што, згод­на з па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў, Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці, абл­вы­кан­ка­мам і Мінск­аму гар­вы­кан­ка­му су­мес­на з ор­га­на­мі дзярж­кі­ра­ван­ня бы­ло да­ру­ча­на сфар­міра­ваць пе­ра­лік пра­па­ноў аб'­ек­таў пры­ва­ты­за­цыі на су­му не менш як 850 млн до­ла­раў для про­да­жу ін­вес­та­рам у 2015 го­дзе. Пры­клад­на на гэ­тую су­му і быў пад­рых­та­ва­ны но­вы пе­ра­лік.

МТС пад­віс­ла

— Ле­тась на­ша кра­і­на рэ­аль­на раз­ліч­ва­ла ад­шу­каць буй­но­га ін­вес­та­ра для ма­біль­на­га апе­ра­та­ра МТС. Мы пла­на­ва­лі атры­маць ад про­да­жу дзярж­па­ке­та ак­цый кам­па­ніі (51%) ка­ля 1 млрд до­ла­раў. Але здзел­ку не ажыц­ця­ві­лі. Ця­пер сі­ту­а­цыя на су­свет­ным рын­ку па­доб­ных ак­цый уво­гу­ле змя­ні­ла­ся. Та­му тэр­мі­ны вы­стаў­лен­ня на про­даж дзяр­жаў­ных па­ке­таў ак­цый кам­па­ніі МТС па­куль не вы­зна­ча­ны, — па­ве­да­міў пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Бе­ла­ру­сі Аляк­сей Ва­сіль­еў. — Ра­зам з тым, пра­ца па про­да­жы ак­цый гэ­тай струк­ту­ры бу­дзе пра­цяг­вац­ца, — пад­крэс­ліў спе­цы­я­ліст.

Экс­пер­ты ад­зна­ча­юць, што ця­пер кошт дзярж­па­ке­та кам­па­ніі скла­дае ўжо ка­ля 863 млн до­ла­раў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».