Вы тут

Каб настаўнік не адстаў ад часу


У Бе­ла­ру­сі пла­ну­ец­ца рас­пра­ца­ваць пра­фе­сій­ны стан­дарт пе­да­го­га

Пра­ект кан­цэп­цыі раз­віц­ця пе­да­га­гіч­най аду­ка­цыі на 2015-2020 га­ды спе­цы­я­ліс­ты аб­мер­ка­ва­лі на па­ся­джэн­ні ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Кан­цэп­цыя вы­зна­чае ба­за­выя пе­да­га­гіч­ныя кам­пе­тэн­цыі, прын­цы­пы па­бу­до­вы на­ву­ко­ва-аду­ка­цый­на­га пе­да­га­гіч­на­га клас­та­ра, но­выя фор­мы і ме­та­ды ў пе­да­га­гіч­най дзей­нас­ці, уклю­ча­ю­чы маг­чы­мас­ці ар­га­ні­за­цыі ва­лан­цёр­ска­га ру­ху ў якас­ці пе­да­га­гіч­най прак­ты­кі.

На дум­ку рэк­та­ра БДПУ Аляк­санд­ра Жу­ка, пе­да­га­гіч­ную прак­ты­ку трэ­ба ка­рэн­ным чы­нам ма­дэр­ні­за­ваць. Па-пер­шае, яна па­він­на па­чы­нац­ца ўжо з пер­ша­га кур­са і на­сіць па­ста­ян­ны і плён­ны ха­рак­тар на пра­ця­гу ўся­го на­ву­чан­ня ў ВНУ. Пры гэ­тым сту­дэн­ты па­він­ны не прос­та на­вед­ваць уста­но­вы аду­ка­цыі і пры­сут­ні­чаць на за­ня­тках або вы­ха­ваў­чых ме­ра­пры­ем­ствах у якас­ці на­зі­раль­ні­каў, а быць уклю­ча­ны­мі ў рэ­аль­ныя аду­ка­цый­ныя і вы­ха­ваў­чыя спра­вы.

Ад­ным з эфек­тыў­ных ме­ха­ніз­маў ран­ня­га ўклю­чэн­ня бу­ду­чых пе­да­го­гаў у пра­фе­сій­нае ася­род­дзе з'яў­ля­ец­ца, на дум­ку рэк­та­ра БДПУ, ва­лан­цёр­ства. Та­му ва­лан­цёр­ская дзей­насць ва ўста­но­вах аду­ка­цыі па­він­на раз­гля­дац­ца як адзін з ві­даў пе­да­га­гіч­най прак­ты­кі.

Пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ва­дзім БО­ГУШ па­дзя­ліў­ся сва­ім ба­чан­нем та­го, як па­ві­нен удас­ка­наль­вац­ца пе­да­гог у сва­ёй пра­фе­сіі. Апош­нім ча­сам сіс­тэ­ма па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі бы­ла іс­тот­на пад­ка­рэк­та­ва­ная: тэр­мі­ны яе пра­хо­джан­ня пе­да­го­га­мі да­школь­най, агуль­най ся­рэд­няй, спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, а так­са­ма да­дат­ко­вай аду­ка­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі ў воч­най фор­ме бы­лі ска­ро­ча­ныя да 1 тыд­ня, а пе­ры­я­дыч­насць — да 3 га­доў. Ва­дзім Бо­гуш лі­чыць, што пра­фе­сій­нае раз­віц­цё на­стаў­ні­ка па­він­на ажыц­цяў­ляц­ца не эпі­за­дыч­на — адзін раз на 3 га­ды, а бес­пе­ра­пын­на. З улі­кам гэ­та­га перс­пек­тыў­ным уяў­ля­ец­ца ўка­ра­нен­не мо­дуль­най сіс­тэ­мы ў да­дат­ко­вай пе­да­га­гіч­най аду­ка­цыі. Вы­ка­ры­стан­не мо­дуль­ных аду­ка­цый­ных пра­грам дае пе­да­го­гу маг­чы­масць кан­стру­я­ваць ін­ды­ві­ду­аль­ны аду­ка­цый­ны марш­рут і пра­гра­му па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі з улі­кам сва­іх ін­та­рэ­саў і ўзроў­ню ква­лі­фі­ка­цыі. Пры гэ­тым слу­хач мо­жа сам вы­браць змест, тэр­мі­ны і фор­мы на­ву­чан­ня. Во­пыт ука­ра­нен­ня мо­дуль­най сіс­тэ­мы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі до­сыць шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, Укра­і­не і Ка­зах­ста­не.

Пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі пад­крэс­ліў, што важ­ным рэ­сур­сам удас­ка­на­лен­ня ме­та­дыч­най ра­бо­ты і пра­фе­сій­на­га раз­віц­ця пе­да­го­гаў на мес­цах па­він­на стаць на­дан­не ста­ту­су рэс­пуб­лі­кан­скіх іна­ва­цый­ных цэнт­раў леп­шым на­ву­чаль­ным уста­но­вам. Пра­па­ну­ец­ца ўнес­ці змя­нен­ні ў Ін­струк­цыю аб ар­га­ні­за­цыі іна­ва­цый­най дзей­нас­ці, якія пра­ду­гледж­ва­юць ак­тыў­нае вы­ка­ры­стан­не па­тэн­цы­я­лу леп­шых іна­ва­цый­ных уста­ноў аду­ка­цыі рэс­пуб­лі­кі для пра­фе­сій­на­га раз­віц­ця пе­да­го­гаў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?