Вы тут

Справа пераканання


Чым пісь­мен­ні­ца Та­і­са Бон­дар кі­ра­ва­ла­ся ў жыц­ці і твор­час­ці

Ча­ла­век мо­жа па­кі­нуць аб са­бе роз­ную па­мяць. Са зна­кам плюс і са зна­кам мі­нус. У лю­дзей твор­чых заў­сё­ды бу­дзе пры­ві­лея пе­рад ін­шы­мі: іх без­умоў­ны плюс — гэ­та іх тво­ры і твор­часць, якая за­ста­ец­ца пас­ля сы­хо­ду, да якой мож­на звяр­нуц­ца — і ча­ла­век у ёй жы­вы, га­во­рыць, пра­маў­ляе, да­но­сіць дум­кі. І пра тое, які гэ­та быў ча­ла­век, бу­дуць мер­ка­ваць най­перш па тым, што ска­заў і як. Та­і­са Бон­дар вы­каз­ва­ла­ся ак­тыў­на — як у паэ­зіі, так і ў про­зе. Спа­чат­ку як за­хоп­ле­ная жыц­цём ма­ла­дая жан­чы­на. По­тым імк­ну­ла­ся тлу­ма­чыць са­бе боль, які мож­а на­ра­джац­ца ў ча­ла­ве­ку ў са­мых роз­ных сі­ту­а­цы­ях — сва­іх і агуль­на­ча­ла­ве­чых. І яшчэ яна раз­ва­жа­ла пра сэнс жыц­ця, аба­пі­ра­ю­чы­ся на каш­тоў­нас­ці веч­ныя і тых, хто быў іх нось­бі­там (на­прык­лад, Еў­фра­сін­ня По­лац­кая). Шу­ка­ла свой сэнс. Знай­шла. Ажыц­цяў­ля­ла. Бы­ла ўпэў­не­на ў тым, што ро­біць пра­віль­на. Са­ма Та­і­са Бон­дар зда­ва­ла­ся ча­ла­ве­кам бес­кам­пра­міс­ным, які на­ма­цаў свой вель­мі дак­лад­ны шлях, ад яко­га імк­ну­ла­ся не ад­сту­паць, не ду­ма­ю­чы пра тое, хто і што пра яе бу­дзе ка­заць, як по­тым ацэ­няць. Для яе бы­ло важ­на най­перш ўлас­нае ра­зу­мен­не лю­дзей (і твор­цаў), сваё пе­ра­ка­нан­не ў тым, як трэ­ба.

У твор­час­ці і ў жыц­ці. Але ў яе вы­пад­ку ад­но бы­ло вель­мі звя­за­на з дру­гім. Яе спра­ва ты­чы­ла­ся лі­та­ра­ту­ры — сва­ёй і не толь­кі. Бо акра­мя та­го, што яна ства­ра­ла як пісь­мен­ні­ца (вер­шы і паэ­мы, апа­вя­дан­ні і ра­ма­ны), яна вель­мі паў­плы­ва­ла на стан лі­та­ра­ту­ры і лі­та­ра­тур­ны пра­цэс у су­час­най Бе­ла­ру­сі спа­чат­ку як су­пра­цоў­ні­ца вы­дан­няў, по­тым як кі­раў­нік, у пры­ват­нас­ці, рэ­дак­цый­на-вы­да­вец­кай уста­но­вы «Лі­та­ра­ту­ра і Мас­тац­тва».

Хоць шмат што змя­ні­ла­ся, на­ват ар­га­ні­за­цый­на, але, на­прык­лад, у Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да», які ў свой час утва­рыў­ся на гле­бе ўста­но­вы «Лі­та­ра­ту­ра і Мас­тац­тва», бы­лую кі­раў­ні­цу па­мя­та­юць і ша­ну­юць. Да 70-год­дзя пісь­мен­ні­цы Та­і­сы Бон­дар на ве­ча­ры­не яе па­мя­ці ўзгад­ва­лі яе як ча­ла­ве­ка і твор­цу. Як твор­цу яе мож­на па­знаць па кні­гах — гэ­та тая пра­ца, якая пра­цяг­вае жыць, ка­лі ча­ла­ве­ка ўжо ня­ма. Пра гэ­ты склад­нік па­мя­ці па­кла­па­ці­ла­ся На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка Бе­ла­ру­сі. Тут, су­ты­ка­ю­чы­ся з кні­га­мі пісь­мен­ні­цы, мож­на ба­чыць той са­мы плюс твор­цаў: быў ча­ла­век, пай­шоў, і вось жа — за­ста­ец­ца. Най­перш ме­на­ві­та ў кан­крэт­ных спра­вах і ў тым, як яны ідуць. А спра­ва Та­і­сы Бон­дар жы­ве — гэта ві­даць па на­шым лі­та­ра­тур­ным пра­цэ­се...

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».