Вы тут

9 нашых адрасоў у Вільні


Збі­ра­е­це­ся па­ванд­ра­ваць па Віль­ні? Хо­ча­це не толь­кі вы­піць ку­ба­чак доб­рай ка­вы ў ад­ной з мяс­цо­вых ка­вяр­няў, але і ўба­чыць штось­ці са­праў­ды ці­ка­вае? Зна­чыць, вам прос­та не­аб­ход­на прай­сці­ся па бе­ла­рус­кіх ад­ра­сах Віль­ні. А каб ад­шу­каць іх, вазь­мі­це з са­бой на­бор паш­то­вак «Vіlnіus — Віль­ня. Ста­лі­ца Літ­вы ў гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі», вы­да­дзе­ных жур­на­ліс­там і гіс­то­ры­кам, супрацоўнікам газеты «СБ. Беларусь сегодня» Вік­та­рам Кор­бутам у вы­да­вец­тве «Рыф­тур». На се­рыі з 9-ці кар­та­чак зме­шча­ны вы­явы і апі­сан­ні мес­цаў жыц­ця і пра­цы на­шых куль­тур­ных дзея­чаў.

24-8

Для та­го, каб са­браць ін­фар­ма­цыю, Вік­та­ру Кор­бу­ту да­вя­ло­ся пра­ліс­таць пад­шыў­кі бе­ла­рус­кіх га­зет, якія вы­хо­дзі­лі ў Віль­ні ад 1906-га да на­шых дзён. Да та­го ж ён вы­ву­чаў ме­му­а­ры на­шых дзея­чаў, на­прык­лад, Вац­ла­ва Лас­тоў­ска­га, браў звест­кі з ра­ма­на Мак­сі­ма Га­рэц­ка­га «Ві­лен­скія ка­му­на­ры», цал­кам пры­све­ча­на­га гэ­та­му го­ра­ду.

Ці­ка­ва, што пло­шчы, кас­цё­лы, цэрк­вы, ву­лі­цы Віль­ні ня­рэд­ка згад­ва­юц­ца ў вер­шах. Ян­ка Ку­па­ла, Якуб Ко­лас апя­ва­лі Зам­ка­вую га­ру. След у твор­час­ці на­шых пес­ня­роў па­кі­ну­лі і ін­шыя мяс­ці­ны лі­тоў­скай ста­лі­цы.

Ад­мет­ным бы­ло і на­вед­ван­не Віль­ні Мак­сі­мам Баг­да­но­ві­чам, які пры­ехаў сю­ды па за­пра­шэн­ні рэ­дак­цыі га­зе­ты «На­ша ні­ва». На­ча­ваць ён за­стаў­ся ў ква­тэ­ры Вац­ла­ва Лас­тоў­ска­га, які па­ка­заў твор­цу сваю ка­лек­цыю слуц­кіх па­ясоў, кніг на ста­ра­бе­ла­рус­кай мо­ве. Па­эт так ура­зіў­ся, што ска­заў: «Гэ­та ёсць фун­да­мент на­ша­га ад­ра­джэн­ня! Гэ­та і за ты­ся­чу га­доў бу­дзе свед­чыць аб нас!» Ме­на­ві­та пас­ля та­кой на­чоў­кі Баг­да­но­віч на­пі­саў «Слуц­кіх тка­чых». Пра­гу­ляў­шы­ся паз­ней ка­ля Вост­рай Бра­мы, па­эт ства­рыў свой шэ­дэўр — «Па­го­ню».

Вік­тар Кор­бут ад­зна­чае, што на не­ка­то­рых з бе­ла­рус­кіх да­моў у Віль­ні сён­ня ёсць ме­ма­ры­яль­ныя шыль­ды, якія свед­чаць пра сла­ву­тых жы­ха­роў і вы­зна­чаль­ныя ар­га­ні­за­цыі. Ін­шыя ж яшчэ ча­ка­юць, ка­лі даў­нія па­дзеі бу­дуць ад­зна­ча­ны на іх ха­ця б над­пі­са­мі.

— Гэ­тыя дзея­чы з'яў­ля­юц­ца прад­стаў­ні­ка­мі не толь­кі бе­ла­рус­кай, але і су­мес­най бе­ла­рус­ка-лі­тоў­скай куль­ту­ры. Та­му ў пра­цы мне спры­я­ла лі­тоў­скае па­соль­ства ў Бе­ла­ру­сі і аса­біс­та па­сол Эвал­дас Іг­на­та­ві­чус, — га­во­рыць Вік­тар Кор­бут. — Дні бе­ла­рус­кай куль­ту­ры ў Віль­ні звы­чай­на пра­хо­дзяць уво­сень. Вар­та бы­ло б яшчэ больш бе­ла­рус­кіх бу­дын­каў аба­зна­чыць шыль­да­мі, пра­вес­ці су­мес­ныя твор­чыя су­стрэ­чы. Хоць шмат што ў гэ­тым кі­рун­ку ўжо ро­біц­ца. Ха­чу ад­зна­чыць, што пра­ект «Vіlnіus — Віль­ня. Ста­лі­ца Літ­вы ў гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі» з'яў­ля­ец­ца ў вы­гля­дзе края­знаў­чых на­ры­саў на ста­рон­ках га­зе­ты «СБ. Беларусь сегодня», за што вы­каз­ваю па­дзя­ку яе га­лоў­на­му рэ­дак­та­ру Паў­лу Яку­бо­ві­чу.

Ства­рыць кі­шэн­ны да­вед­нік для ванд­роў­ні­каў Вік­та­ру Кор­бу­ту да­па­маг­лі ды­рэк­тар вы­да­вец­тва «Рыф­тур» Сяр­гей Плыт­ке­віч, ды­зай­нер Але­на Жда­ноў­ская, прад­пры­маль­нік Па­вел Бе­ра­го­віч, яго ся­бар і да­рад­ца Аляк­сандр Гіль.

24-9

Да­рэ­чы, на­быць жа­да­ны на­бор паш­то­ва­чак з бе­ла­рус­кім мяс­ці­на­мі ў Віль­ні мож­на ў вы­да­вец­тве «Рыф­тур», якое зна­хо­дзіц­ца ў Мін­ску па ад­ра­се пра­спект Пе­ра­мож­цаў, 19а. Або не­па­срэд­на звяр­нуц­ца да аў­та­ра, на­пі­саў­шы ліст на яго элект­рон­ную скры­ню:
korbutvіktar@gmaіl.com.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Што нам ра­іць па­гля­дзець у лі­тоў­скай ста­лі­цы журналіст «СБ. Беларусь сегодня» Вік­тар Кор­бут:

Бу­ды­нак на ву­лі­цы Да­мі­ні­ко­ну (Да­мі­ні­кан­ская), 11 вя­до­мы з 1600 го­да як улас­насць Яў­ста­ха Ва­ло­ві­ча. У ім раз­мя­шчаў­ся па­лац Па­це­яў, за­тым — Умяс­тоў­скіх. У пер­шай па­ло­ве XX ста­год­дзя на Да­мі­ні­кан­скай мес­ці­ла­ся Лі­тоў­ская кні­гар­ня, у якой ганд­ля­ва­лі лі­тоў­скі­мі і бе­ла­рус­кі­мі га­зе­та­мі і кні­га­мі. Сю­ды ра­зам за­віт­ва­лі Ян­ка Ку­па­ла і Мі­ка­ло­юс Чур­лё­ніс.

Гіс­то­рыя бе­ла­рус­кай пе­ры­ё­ды­кі ка­лісь­ці па­чы­на­ла­ся на Пі­лі­ма (За­валь­ная), 5. У до­ме, па­бу­да­ва­ным у па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, зна­хо­дзі­лі­ся рэ­дак­цыі га­зет «На­ша ні­ва», «Го­ман», «Krynіca», «Bіelaruskaja krynіca», ча­со­пі­саў «Са­ха», «Krywіcanіn». У свой час жы­лі і пра­ца­ва­лі там Вац­лаў Лас­тоў­скі, Ян Луц­ке­віч, Аляк­сандр Ула­саў, Ста­ні­слаў Стан­ке­віч (Кні­гар). За­віт­ва­лі сю­ды Мак­сім Баг­да­но­віч, Зміт­рок Бя­ду­ля, Ян­ка Ку­па­ла, Цёт­ка, Зось­ка Ве­рас.

Вар­та зай­сці і ў кас­цёл Свя­то­га Мі­ка­лая, што на ву­лі­цы Швян­та Мі­ка­ло­я­ус (Свя­то­га Мі­ка­лая), 4, збу­да­ва­ны ў па­чат­ку XVІ ста­год­дзя. На­ба­жэн­ствы ў ім даў­ней пра­хо­дзі­лі на бе­ла­рус­кай мо­ве, а ў 20-30-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя на­ват дзей­ні­чаў бе­ла­рус­кі хор.

Дом па ву­лі­цы Віль­ня­ус (Ві­лен­ская), 37, што быў па­бу­да­ва­ны ў кан­цы ХІХ ста­год­дзя, ад­мет­ны тым, што ў ім жыў Язэп Драз­до­віч. Тут жа раз­мя­шча­ла­ся Та­ва­рыст­ва бе­ла­рус­кай шко­лы, Бе­ла­рус­кі сту­дэнц­кі са­юз ві­лен­ска­га Уні­вер­сі­тэ­та Стэ­фа­на Ба­то­рыя, Бе­ла­рус­кая ся­лян­ска-ра­бот­ніц­кая гра­ма­да, ві­лен­скі Бе­ла­рус­кі на­цы­я­наль­ны ка­мі­тэт. У гэ­ты дом пры­хо­дзі­лі на пра­цу Бра­ні­слаў Та­раш­ке­віч, Ян­ка Па­чоп­ка, Ан­тон Вой­цік, Сы­мон Рак-Мі­хай­лоў­скі, Ан­тон Луц­ке­віч і ін­шыя.

У бу­дын­ку на Віль­ня­ус, 14, па­бу­да­ва­ным у кан­цы XVІІІ ста­год­дзя, у 1914—1915 га­дах жыў і пра­ца­ваў Ян­ка Ку­па­ла. Пэў­ны час раз­мя­шча­лі­ся рэ­дак­цыі бе­ла­рус­кіх га­зет, пра­ца­ва­лі тут Зміт­рок Бя­ду­ля, Аляк­сандр Ула­саў, Вац­лаў Лас­тоў­скі.

Аў­шрос Вар­ту (Васт­раб­рам­ская), 7а — гэ­та ко­ліш­ні ба­зыль­ян­скі кляш­тар («ба­зы­лян­скія му­ры»), па­бу­да­ва­ны ў па­чат­ку XVІІ ста­год­дзя. Да 1827 го­да ён дзей­ні­чаў як тур­ма, дзе ў свой час бы­лі зня­во­ле­ны фі­ла­ма­ты Адам Міц­ке­віч і Іг­на­цы Да­мей­ка. Тут зна­хо­дзі­лі­ся рэ­дак­цыя га­зе­ты «Бе­ла­рус­кая дум­ка», Ві­лен­ская бе­ла­рус­кая ра­да. Ме­на­ві­та па гэ­тым ад­ра­се раз­мя­шча­ла­ся Ві­лен­ская бе­ла­рус­кая гім­на­зія і Ві­лен­скі бе­ла­рус­кі му­зей.

Ёсць мер­ка­ван­не, што дом па ву­лі­цы Дзі­джоі (Вя­лі­кая), 19, 19а, быў збу­да­ва­ны ў кан­цы XVІ — па­чат­ку XVІІ ста­год­дзя і на­ле­жаў куп­цам бе­ла­рус­ка­га па­хо­джан­ня Кузь­му і Лу­ка­шу Ма­мо­ні­чам. Яны ад­кры­лі на гэ­тым мес­цы дру­кар­ню, у якой ся­род ін­ша­га быў вы­да­дзе­ны на ста­ра­бе­ла­рус­кай мо­ве трэ­ці Ста­тут Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га.

Бу­ды­нак на ву­лі­цы Тра­ку (Троц­кая), 1 пры­ваб­лі­вае вы­тан­ча­ным аздаб­лен­нем. Ён вя­до­мы з па­чат­ку XVІ ста­год­дзя, ка­лісь­ці на­ле­жаў гра­фам Тыш­ке­ві­чам. Іх ро­да­вы герб «Ля­лі­ва» і сён­ня аздаб­ляе фран­тон до­ма. Яго фа­сад ад­мет­ны бал­ко­нам са скульп­ту­ра­мі двух ат­лан­таў. Яў­стах Тыш­ке­віч за­хоў­ваў у гэ­тым до­ме ка­лек­цыі бу­ду­ча­га Ві­лен­ска­га му­зея ста­ра­жыт­на­сцяў. Паз­ней у ко­ліш­нім па­ла­цы зна­хо­дзіў­ся суд, дзе пра­ца­ваў ад­ва­ка­там Фран­ці­шак Ба­гу­шэ­віч.

Дом па ву­лі­цы Бар­бо­рас Рад­ві­лай­цес (Бар­ба­ры Ра­дзі­віл), 3, па­бу­да­ва­ны, маг­чы­ма, яшчэ ў XVІІ ста­год­дзі. 10 апош­ніх га­доў свай­го жыц­ця ў ім пра­вёў Ула­дзі­слаў Сы­ра­ком­ля. Тут раз­мя­шча­лі­ся Бе­ла­рус­кі ка­а­пе­ра­тыў­ны банк, Бе­ла­рус­кае ка­а­пе­ра­тыў­нае та­ва­рыст­ва «Пча­ла», рэ­дак­цыя ча­со­пі­са «Бе­ла­рус­кая борць» (яго вы­даў­цом-рэ­дак­та­рам пра­ца­ва­ла Зось­ка Ве­рас).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.