Вы тут

«Ідэальных дзён не бывае»


«Ну вось у вас і дру­гая Да­ша з'я­ві­ла­ся», — з усмеш­кай і яў­ным на­мё­кам на До­мра­ча­ву пас­ля «за­ла­то­га» спрын­ту Блаш­ко ка­жа бе­ла­рус­кім жур­на­ліс­там ра­сій­скі ка­ле­га. Яна і са­праў­ды з'я­ві­ла­ся. Во­ка­мгнен­на. Не­ча­ка­на для мно­гіх. Лі­та­раль­на за не­каль­кі га­дзін бе­ла­рус­кія спар­тыў­ныя ба­лель­шчы­кі вы­ву­чы­лі проз­ві­шча 19-га­до­вай бія­тла­ніст­кі, якая за­ва­я­ва­ла пер­шую знач­ную ўзна­га­ро­ду ў сва­ёй кар'­е­ры. Зра­зу­ме­ла, гэ­та юні­ёр­скі ўзро­вень, цяж­кая спар­тыў­ная кар'­е­ра на­пе­ра­дзе, але Да­ша БЛАШ­КО сва­ім пры­го­жым вы­ні­кам ужо пры­му­сі­ла мно­гіх ве­даць і га­ва­рыць пра ся­бе. А гэ­та­га, па­га­дзі­це­ся, для ма­ла­до­га спарт­сме­на так­са­ма ня­ма­ла.

24-49

На маю прось­бу аб ін­тэр­в'ю Да­р'я, ня­гле­дзя­чы на на­сы­ча­ны пры­ем­ны­мі мо­ман­та­мі, шмат­лі­кі­мі раз­мо­ва­мі дзень ад­ка­за­ла ста­ноў­ча. І праз 5 га­дзін пас­ля чэм­пі­ён­скай гон­кі, ка­лі знік ба­лель­шчыц­кі го­ман, мы гу­та­рым з ёй у фае трэ­цяй раў­біц­кай гас­ці­ні­цы.

—Ва­кол ця­бе сён­ня быў са­праўд­ны ажы­я­таж.

— Я ўпер­шы­ню столь­кі шмат да­ва­ла ін­тэр­в'ю. Ці ад­чу­ва­ла ня­ём­касць? Не, мне бы­ло пры­ем­на. Але пе­рад гэ­тым трэ­ба бы­ло вы­ка­наць пра­цу, якая па­він­на бы­ла пры­нес­ці вы­нік. Дзя­куй Бо­гу, зра­біць гэ­та ў мя­не атры­ма­ла­ся.

— Ра­ман Шын­ке­віч, бія­тла­ніст на­шай юнац­кай збор­най, пры­знаў­ся, што ду­маў аб чэм­пі­я­на­це па­ста­ян­на і на­ват клаў­ся спаць з ма­ра­мі пра гэ­тыя спа­бор­ніц­твы. А як ты ся­бе на­строй­ва­ла?

— І пе­рад сном, і ра­ні­цай у дзень гон­кі я імк­ну­ла­ся не ду­маць пра яе. Інакш прый­дзе хва­ля­ван­не, ра­зу­мен­не, што гэ­та важ­ны хат­ні чэм­пі­я­нат све­ту. Усе па­тра­бу­юць вы­ні­каў. Ка­лі на ця­бе ціс­нуць з усіх ба­коў, вель­мі цяж­ка да­сяг­нуць та­го, ча­го ад ця­бе ча­ка­юць.

— Ты ўжо па­спе­ла асэн­са­ваць пе­ра­мож­ны старт?

— Не цал­кам. Толь­кі пра­гле­дзе­ла ў ін­тэр­нэ­це ста­тыс­тыч­ную ін­фар­ма­цыю.

У гэ­ты мо­мант на­шу гу­тар­ку пе­ра­пы­няе го­лас вя­ду­ча­га на­він з тэ­ле­эк­ра­на, які ка­жа, што «бія­тла­ніст­ка Да­р'я Блаш­ко не пра­ма­хі­ва­ла­ся на аг­ня­вых ру­бя­жах і пра­дэ­ман­стра­ва­ла вы­со­кую хут­касць на дыс­тан­цыі...»

— Усё пра­віль­на, — за­ўсмі­ха­ла­ся дзяў­чы­на, якая ўба­чы­ла ся­бе ў тэ­ле­ві­за­ры ўпер­шы­ню пас­ля гон­кі.

— Як та­бе, да­рэ­чы, ад­ноў­ле­ныя «Раў­бі­чы»?

— Мя­не асаб­лі­ва ра­да­ваў но­вы кры­ты цір. Да­гэ­туль для страл­ко­вай пад­рых­тоў­кі нам пры­хо­дзі­ла­ся ез­дзіць у Мінск.

— Для ця­бе гэ­та не пер­шы чэм­пі­я­нат све­ту?

— Так, два га­ды та­му я ўдзель­ні­ча­ла ў пер­шын­стве све­ту ў аў­стрый­скім Абер­ці­ла­хе. Вы­сту­пі­ла та­ды дрэн­на. Ха­ця ад­нос­на та­га­час­най га­тоў­нас­ці ін­ша­га быць і не маг­ло. Чэм­пі­я­нат пра­во­дзіў­ся ў га­рах, і я ака­за­ла­ся да яго не­пад­рых­та­ва­най.

— А гэ­тым ра­зам атры­ма­ла­ся ўсё на­ад­ва­рот. Да­рэ­чы, сё­лет­ня­му чэм­пі­я­на­ту па­пя­рэд­ні­ча­ла пер­шын­ство рэс­пуб­лі­кі...

— І я на ім за­ва­я­ва­ла тры за­ла­тыя ўзна­га­ро­ды, а чац­вёр­тую ўзя­ла ў эс­та­фе­це ў скла­дзе ка­ман­ды Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Атрым­лі­ва­ец­ца, пай­шоў са­праўд­ны за­ла­ты ад­рэ­зак, але ён бя­рэ па­ча­так яшчэ з лет­ня­га чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны, які так­са­ма пра­хо­дзіў у «Раў­бі­чах».

— Мно­гія спарт­сме­ны «Раў­бі­чы» на­зы­ва­юць дру­гім до­мам. Ты так­са­ма ма­еш тут «дру­гую пра­піс­ку»?

— Так, ве­даю лі­та­раль­на кож­ны ку­то­чак. Гэ­тым ра­зам нас па­ся­лі­лі ў но­вую гас­ці­ні­цу, дзе жы­ла на­цы­я­наль­ная збор­ная. Акра­мя та­го, з на­мі па­ча­лі пра­ца­ваць бія­хі­мік-ды­е­то­лаг, сэр­віс­ме­ны (спе­цы­я­ліс­ты па пад­рых­тоў­цы лы­жаў. — Аўт.) да­рос­лай збор­най. Сён­ня, між ін­шым, лы­жы пад­рых­та­ва­лі шы­коў­на. Я лі­та­раль­на ля­це­ла па тра­се.

— Вы ў спарт­комп­лек­се з кан­ца сту­дзе­ня. Зра­зу­ме­ла, ча­су воль­на­га з пры­чы­ны трэ­ні­ро­вак, спа­бор­ніц­тваў ня­шмат, але чым яго ста­ра­еш­ся за­паў­няць, ка­лі з'яў­ля­ец­ца воль­ная га­дзі­на?

— Шпа­цы­рую, слу­хаю му­зы­ку ці чы­таю бія­гра­фіч­ныя кні­гі вя­до­мых тры­ят­ла­ніс­таў, бія­тла­ніс­таў. Па­доб­най лі­та­ра­ту­ры не так шмат, але я, на­прык­лад, ад­кры­ла для ся­бе кні­гу Уле Эй­на­ра Б'ёрн­да­ле­на «10 дзён — 4 пе­ра­мо­гі». У ёй ідзе га­вор­ка пра пад­рых­тоў­ку да Алім­пі­я­ды ў Солт-Лэйк-Сі­ці, на якой Уле за­ва­я­ваў 4 за­ла­тыя ме­да­лі. Ёсць да­во­лі ці­ка­выя і ка­рыс­ныя мо­ман­ты. Ён, на­прык­лад, ка­жа, што ня­ма ідэа­льных дзён і ўмоў. Пас­ля пер­шай за­ла­той уз­на­га­ро­ды ён не спаў усю ноч. Ча­ла­век фак­тыч­на быў не га­то­вы да на­ступ­най гон­кі, бо не вы­спаў­ся, рас­хва­ля­ваў­ся, ад­нак пас­ля вый­шаў і пе­ра­мог. Што ты­чыц­ца кі­но, гля­джу за­раз се­ры­ял «Вы­страл»...

— Дык яго ж рас­кры­ты­ка­ва­лі за шмат па­мы­лак, не­су­па­дзен­няў.

— І дар­ма. Так, не­да­пра­цоў­кі там ёсць, але ка­лі на гэ­та за­плю­шчыць во­чы, атры­ма­ец­ца ня­дрэн­ны фільм. У ім ста­вяц­ца пы­тан­ні ма­ра­лі. Я б на­ват ска­за­ла, што ён дае ра­зу­мен­не жыц­ця.

— Да­рэ­чы, да­вай на хві­лі­ну ўя­вім, што ты жур­на­ліст. З кім са спарт­сме­наў зра­бі­ла б ін­тэр­в'ю?

— З на­шы­мі бе­ла­рус­кі­мі дзяў­ча­та­мі На­дзе­яй Скар­дзі­на і Да­шай До­мра­ча­вай. Спы­та­ла б у іх, як яны псі­ха­ла­гіч­на су­па­кой­ва­юць ся­бе пас­ля тых мо­ман­таў, ка­лі ў іх неш­та не атры­моў­ва­ец­ца.

— Ці­ка­ва, а як на ця­бе лепш псі­ха­ла­гіч­на ўздзей­ні­чаць: спа­кой­най ці больш эма­цый­най раз­мо­вай?

— Ча­сам бы­ва­юць та­кія мо­ман­ты, ка­лі трэ­ба ста­віць на мес­ца. І трэ­нер гэ­та ад­чу­вае.

  

— Ка­лі не па­мы­ля­ю­ся, ты зай­ма­еш­ся бія­тло­нам з 14 га­доў.

— Ужо шос­ты год. А ўсё па­чы­на­ла­ся з та­го, што мя­не баць­кі пры­вя­лі ў На­ва­по­лац­ку ў цырк. Пас­ля пе­рай­шла ў акра­ба­ты­ку, а пас­ля вы­бра­ла лыж­ны спорт. Пер­шыя га­ды ў сва­ім уз­рос­це па­каз­ва­ла да­во­лі доб­рыя вы­ні­кі, ад­нак пас­ля зда­рыў­ся не­вя­ліч­кі спад, мне пра­па­на­ва­лі пе­рай­сці ў бія­тлон, якім ра­ней ці­ка­ві­ла­ся больш, чым лыж­ны­мі гон­ка­мі.

— На ву­чо­бу, на­пэў­на, ча­су за­раз зу­сім не ха­пае.

— Ву­чу­ся ў Ві­цеб­скім дзяржаўным ву­чы­лі­шчы алім­пій­ска­га рэ­зер­ву на трэ­не­ра-вы­клад­чы­ка па бія­тло­не. Сё­ле­та і са­праў­ды ча­су на ву­чо­бу не ха­пае. Але што ра­біць: вяр­ну­ся і бу­ду зда­ваць «хвас­ты».

— Ця­бе з До­мра­ча­вай ужо па­спе­лі па­раў­наць?

— Так, мне ўжо ка­за­лі: «Ад­на Да­ша — гэ­та До­мра­ча­ва, а дру­гой, ка­лі пад­рас­ту, бу­дзе Блаш­ко».

— Як ра­зу­мею, ад­на з тва­іх мар ужо ажыц­ця­ві­ла­ся.

— Так, але бу­дзем лі­чыць, што толь­кі ад­на са шмат­лі­кіх.

Та­рас ШЧЫ­РЫ, фота аўтара.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».