Вы тут

Горад, спрыяльны для бізнесу


Ма­ла­дзе­чан­ска­му ра­ё­ну 15 сту­дзе­ня споў­ні­ла­ся 75 га­доў. Гэ­та не круг­лая да­та, але ўсё ж са­лід­ны ўзрост. Пра спра­вы ра­ё­на, пос­пе­хі і праб­ле­мы — гу­тар­ка са стар­шы­нёй рай­вы­кан­ка­ма Аляк­санд­рам Ях­наў­цом.

IMG_4169

— Ле­тась мы пра­ца­ва­лі не так, як ха­це­ла­ся б, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Дзміт­ры­е­віч. — У пры­ват­нас­ці аб'­ёмы вы­твор­час­ці вы­ка­на­лі кры­ху больш як на 80% да ўзроў­ню па­пя­рэд­ня­га го­да. Гэ­та­му ёсць тлу­ма­чэн­не. У нас на­ліч­ва­ец­ца не­каль­кі прад­пры­ем­стваў з вя­лі­кай удзель­най ва­гой у агуль­ным аб'­ёме вы­твор­час­ці пра­дук­цыі. Ад­но з іх — «Ве­лес-Міт» (бы­лы мя­са­кам­бі­нат). Ле­тась тут аб'­ём вы­твор­час­ці склаў 78%. Але на тое бы­лі і аб'­ек­тыў­ныя пры­чы­ны, у тым лі­ку і за­ба­ро­на на ад­груз­ку пра­дук­цыі ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю на пра­ця­гу не­каль­кіх ме­ся­цаў. У вы­ні­ку яно не да­да­ло пра­дук­цыі на су­му 170 млрд руб­лёў. На па­ло­ву сва­іх ма­гут­нас­цяў пра­ца­ва­лі і на Ма­ла­дзе­чан­скім за­вод­зе ме­та­ла­кан­струк­цый. Прад­пры­ем­ства вы­пус­кае вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ныя вы­ра­бы для ста­ды­ё­наў, спар­тыў­ных па­ла­цаў, мас­тоў. Але ле­тась у Бе­ла­ру­сі та­кія аб'­ек­ты не бу­да­ва­лі­ся. А з улі­кам кур­са ва­лют, па­дзен­ня руб­ля пе­ра­ары­ен­та­цыя на Ра­сію не ме­ла сэн­су: страт­на, не­рэн­та­бель­на. У вы­ні­ку на за­вод­зе не­да­атры­ма­лі вы­ра­баў на 170 млрд руб­лёў. Для па­раў­на­ння: уся ва­ла­вая пра­дук­цыя ра­ё­на ў гра­шо­вым вы­лі­чэн­ні — 5,5 трлн руб­лёў. Цяж­кая сі­ту­а­цыя на гэ­тых прад­пры­ем­ствах не най­леп­шым чы­нам паў­плы­ва­ла і на па­каз­чы­кі ра­ё­на ў цэ­лым.

Вя­до­ма, нель­га спа­сы­лац­ца толь­кі на цяж­кас­ці. Трэ­ба бы­ло ра­ней прад­ба­чыць та­кую сі­ту­а­цыю, ды­вер­сі­ка­ваць вы­твор­часць пра­дук­цыі.

Пра­гноз­ныя па­каз­чы­кі па ва­ла­вой пра­дук­цыі сель­скай гас­па­дар­кі вы­ка­на­лі на 105,5% (пры за­дан­ні 104, 5%). У гэ­тым доб­ры ўнё­сак Алях­но­віц­кай птуш­ка­фаб­ры­кі — больш як 3 тыс. тон мя­са птуш­кі. У мі­ну­лым го­дзе ўпер­шы­ню за ўсю гіс­то­рыю ра­ё­на атры­ма­лі ўра­джай­насць збож­жа­вых 46 цэнт­не­раў з гек­та­ра ў бун­кер­най ва­зе. Ха­ця ў Ма­ла­дзеч­не мож­на да­сяг­нуць і леп­шых вы­ні­каў, мі­ні­мум 50 ц/га пры за­ха­ван­ні не­аб­ход­ных тэх­на­ло­гій. Та­кую за­да­чу па­ста­ві­лі пе­рад са­бой і бу­дзем імк­нуц­ца яе вы­ка­наць.

За­зна­чу, што на пра­лі­кі ў пэў­най ме­ры паў­плы­ва­ла і не­да­стат­ко­вая ра­бо­та кад­раў, ра­бо­та з імі рай­вы­кан­ка­ма.

— Аляк­сандр Дзміт­ры­е­віч, са­ма­кры­тыч­насць — гэ­та доб­ра. Але ра­зам з тым у ра­ё­не ў апош­ні час ад­бы­ло­ся і шмат па­зі­тыў­ных змен.

— Без­умоў­на, не ўсё так дрэн­на. Шмат зроб­ле­на ў бу­даў­ні­чай га­лі­не. У мі­ну­лым го­дзе ўвя­лі ў дзе­ян­не 57,8 тыс. кв. мет­раў жыл­ля пры пла­не 45 тыс. квад­ра­таў. Ха­ця жыл­ля трэ­ба бу­да­ваць на­мно­га больш, як мі­ні­мум 100 тыс. кв. мет­раў у год. Раз­ліч­ва­ем раз­ві­ваць жыл­лё­вае бу­даў­ніц­тва і на­да­лей. Сё­ле­та па дзярж­за­ка­зе УКСу вы­дзя­ля­ец­ца зя­мель­ны ўчас­так для ўзвя­дзен­ня яшчэ ад­на­го жы­ло­га до­ма.

Свое­ча­со­ва зда­лі да­мы ЖБК, ін­шае жыл­лё, што бу­да­ва­ла­ся з до­ле­вым удзе­лам гра­ма­дзян. Во­сен­ню ў Ма­ла­дзеч­не з'я­віў­ся су­час­ны комп­лекс з двух шмат­па­вяр­хо­ві­каў, адзін з іх — пер­шы ў Мін­скай воб­лас­ці
80-ква­тэр­ны арэнд­ны жы­лы дом. Тут пра­ду­гле­джа­ны ад­на- і двух­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры пло­шчай 40 і 60 кв. мет­раў ад­па­вед­на. На сён­ня гэ­ты дом цал­кам за­поў­не­ны. Але по­пыт на арэнд­нае жыл­лё пе­ра­вы­шае пра­па­но­ву.

Дру­гі 60-ква­тэр­ны дом пры­зна­ча­ны для сем'­яў са ста­рых і ава­рый­ных збу­да­ван­няў, што ідуць пад знос.

Но­ва­му мік­ра­ра­ё­ну, які з'я­віў­ся ад­нос­на ня­даў­на, па­трэб­ны сад-шко­ла. Тут пра­жы­вае 5 тыс. ча­ла­век, шмат ма­ла­дых сем'­яў з дзець­мі. Сён­ня пра­ек­ту­ем дзі­ця­чую ўста­но­ву на 330 мес­цаў. Хут­чэй за ўсё, бу­даў­ніц­тва яе пач­нец­ца ў на­ступ­ным го­дзе. А сё­ле­та па­він­ны за­вяр­шыць ка­цель­ню, якая бу­дзе за­бяс­печ­ваць цяп­лом па­сё­лак Ра­даш­ко­ві­чы.

Ле­тась увя­лі ў экс­плу­а­та­цыю два комп­лек­сы МТФ па вы­твор­час­ці ма­ла­ка, а так­са­ма пас­ля рэ­кан­струк­цыі і ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту — баль­ні­цу №2 у Ма­ла­дзеч­не.

Яшчэ ад­на па­дзея — ад­крыц­цё дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу: аб­ста­ля­ва­лі яго мэб­ляй, бы­та­вой тэх­ні­кай. Гэ­та ўжо дру­гі та­кі дом у ра­ё­не — пер­шы з'я­віў­ся ў па­сёл­ку Чыс­ці ў 2011 го­дзе. І да­лей бу­дзем пра­ца­ваць у гэ­тым кі­рун­ку: дзе­ці па­він­ны жыць і вы­хоў­вац­ца ў сем'­ях — та­кая дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка.

[caption id="attachment_73083" align="alignnone" width="600"]Но­вая ўскра­і­на Ма­ла­дзеч­на — но­выя ар­хі­тэк­тур­ныя ра­шэн­ні. Но­вая ўскра­і­на Ма­ла­дзеч­на — но­выя ар­хі­тэк­тур­ныя ра­шэн­ні.[/caption]

— Як вя­до­ма, лю­дзі ў пер­шую чар­гу скар­дзяц­ца на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ную гас­па­дар­ку. І гэ­та зра­зу­ме­ла: ад зла­джа­ных дзе­ян­няў гэ­тай служ­бы за­ле­жыць іх кам­форт­нае пра­жы­ван­не. Ці шмат за­ўваг па ра­бо­це гэ­тай га­лі­ны ў рай­вы­кан­кам?

— Не без гэ­та­га. Тым не менш, на­шы ка­му­наль­ні­кі вы­ка­на­лі ўсё за­пла­на­ва­нае па бя­гу­чым і ка­пі­таль­ным ра­мон­це, энер­га­збе­ра­жэн­ні, за­ме­не труб, якія функ­цы­я­на­ва­лі больш як 25 га­доў, на су­час­ныя.

Спі­сы па ра­мон­це да­рог, ву­ліц, га­зі­фі­ка­цыі на­се­ле­ных пунк­таў, цеп­ла­вой рэ­абі­лі­та­цыі да­моў пуб­лі­ку­ем у ра­ён­ных СМІ, каб лю­дзі ве­да­лі, што па­тра­буе не­ад­клад­на­га ўпа­рад­ка­ван­ня, і ча­ка­лі сва­ёй чар­гі. Зра­зу­ме­ла, што ўлад­ка­ваць усё ад­ра­зу не­маг­чы­ма.

Ця­пер гу­бер­на­тар увёў но­вае фар­мі­ра­ван­не бюд­жэ­ту: срод­кі з воб­лас­ці пе­ра­да­юц­ца ў ра­ё­ны ад­па­вед­на коль­кас­ці жы­ха­роў, а на мес­цы ўжо са­мі раз­мяр­коў­ва­ем фі­нан­сы, ана­лі­зу­ем, ку­ды на­кі­ра­ваць іх у пер­шую чар­гу.

Да­дам, што на пра­ця­гу го­да зай­ма­лі­ся ра­мон­там і гас­па­дар­чым спо­са­бам, асво­і­лі 20 млрд руб­лёў: ад­ра­ман­та­ва­лі ўста­но­вы ахо­вы зда­роўя, школь­ныя і да­школь­ныя дзі­ця­чыя ўста­но­вы. Гэ­та бы­ла пра­па­но­ва стар­шы­ні Мі­набл­вы­кан­ка­ма, і яна па­спя­хо­ва пры­жы­ла­ся.

— На ва­шу дум­ку, Аляк­сандр Дзміт­ры­е­віч, Ма­ла­дзеч­на — спры­яль­ны го­рад для раз­віц­ця біз­не­су?

— У мі­ну­лым го­дзе горад Ма­ла­дзеч­на пе­ра­мог у кон­кур­се, які ла­дзіц­ца што­год дзе­ла­вы­мі ко­ла­мі, у на­мі­на­цыі «Най­леп­шы го­рад (ра­ён) для біз­не­су Бе­ла­ру­сі-2014» з коль­кас­цю на­сель­ніц­тва звыш 50 ты­сяч. Ад­зна­чу, што наш ра­ён не пер­шы раз ува­хо­дзіць у трой­ку лі­да­раў па вы­ні­ках гэ­та­га кон­кур­су.

У нас функ­цы­я­ну­юць 5,5 тыс. суб'­ек­таў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су. Ім на­ле­жыць не­ма­лая до­ля ў ва­ла­вой пра­дук­цыі на­ша­га ра­ё­на —1 трлн 200 млн руб­лёў, а так­са­ма ад іх па­сту­пае 35% пра­цэн­таў па­дат­каў ад агуль­най коль­кас­ці. Ле­тась у нас за­рэ­гіст­ра­ва­на больш як 300 но­вых прад­пры­ем­стваў пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці.

У мі­ну­лым го­дзе ў сфе­ры пры­ват­на­га біз­не­су рэа­лі­за­ва­ны шэ­раг ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў. У Ра­даш­ко­ві­чах, на­прык­лад, ад­кры­та прад­пры­ем­ства па вы­твор­час­ці дэ­ка­ра­тыў­най кас­ме­ты­кі «Бел­ор-Ды­зайн», не­па­да­лё­ку ад гэ­та­га па­сёл­ка ў на­кі­рун­ку Мін­ска рас­чы­ніў дзве­ры комп­лекс пры­да­рож­на­га сэр­ві­су «Ві­ла Ра­да» з ка­вяр­няй, гас­ці­ніч­ны­мі ну­ма­ра­мі, біз­нес-за­ла­мі. Кам­па­нія «Ве­лес-Міт» пра­цяг­вае бу­даў­ніц­тва цэ­хаў за­бою, вы­твор­час­ці мя­са, ха­ла­дзіль­ні­каў.Тут бу­дзе мак­сі­маль­на вы­клю­ча­на руч­ная пра­ца. Аў­та­ма­ты­за­цыя і ме­ха­ні­за­цыя пра­цэ­саў да­зво­ліць у ра­зы па­вя­лі­чыць ма­гут­нас­ці вы­твор­час­ці. Ана­ла­гаў та­кіх кам­бі­на­таў у Бе­ла­ру­сі яшчэ ня­ма.

— Ка­лі ў Ра­сіі куль­тур­най ста­лі­цай з'яў­ля­ец­ца Санкт-Пе­цяр­бург, то ў Бе­ла­ру­сі гэ­тае зван­не мож­на па пра­ву пры­сво­іць го­ра­ду Ма­ла­дзеч­на. Ці так?

— Згод­ны з ва­мі. У го­ра­дзе ёсць два тэ­ат­ры аб­лас­но­га зна­чэн­ня, аб­лас­ны му­зей. Тут па­ста­ян­на пра­во-
д­зяц­ца знач­ныя для воб­лас­ці і Бе­ла­ру­сі ў цэ­лым паэ­тыч­ныя кон­кур­сы, фэс­ты, фес­ты­ва­лі. Ня­даў­на ў Ма­ла­дзеч­не па пра­па­но­ве стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­ма ства­ры­лі ха­кей­ны клуб «Ды­на­ма-Ма­ла­дзеч­на», які вы­сту­пае ў вы­шэй­шай рэс­пуб­лі­кан­скай лі­зе. Па­куль у рэй­тын­гу ён пя­ты. Але, спа­дзя­ю­ся, пад­ні­мем­ся вы­шэй і ў гэ­тым го­дзе зой­мем пры­за­вое мес­ца.

Шмат куль­тур­ных, спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў, у тым лі­ку і між­на­род­ных, пра­во­дзіц­ца ў Ля­до­вым па­ла­цы «Алім­пік». Ле­там Бе­ла­русь пры­мае чэм­пі­я­нат све­ту па фут­за­ле. Два мат­чы ад­бу­дуц­ца і на ля­до­вай арэ­не у Ма­ла­дзеч­не.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.