Вы тут

Экалагічная паліцыя — на квадракоптары


У Маскве завяршыўся VІІ Усерасійскі робататэхнічны фестываль «РобаФэст». Упершыню ўдзел у ім узялі і беларусы. Ад нашай краіны выступалі выхаванцы Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.

«РобаФэст» — найбуйнейшы ў Еўропе і адзін з самых буйных у свеце фестываляў, скіраваны на папулярызацыю сярод дзяцей і моладзі навукова-тэхнічнай творчасці. Што цікава, узрост яго ўдзельнікаў, якія прадстаўляюць свае ўнікальныя распрацоўкі ў галіне робататэхнікі, можа вагацца ад 6 да 30 гадоў. Сёлета «РобаФэст» сабраў каманды са 117 расійскіх гарадоў і трох краін свету (Беларусь, Казахстан і Румынія). Сваю падрыхтоўку і навыкі ў вырашэнні тэхнічных задач яны дэманстравалі на арэне плошчай 12 000 квадратных метраў.

Беларусы выступалі ў дзвюх катэгорыях — «Roboracers» і «Інжынерны праект». У першай катэгорыі трэба было сабраць рабатызаваны аўтамабіль (а дакладней, яго маштабную мадэль), які павінен быў прайсці серыю выпрабаванняў — гонку, паркоўку, язду па горадзе. А ў другой хлопцы распрацоўвалі сапраўдныя інжынерныя праекты па тэхнічным заданні ад рэальных прадпрыемстваў. Нашы юныя вынаходнікі стварылі праект лятучай экалагічнай паліцыі, мадыфікаваўшы квадракоптар, на якім яны размясцілі вымяральнае абсталяванне ўласнай распрацоўкі.

Дэбютныя праекты беларусаў былі высока ацэнены журы. У намінацыі «Roboracers» наша каманда заняла другое месца, а ў намінацыі «Інжынерны праект» — трэцяе. Ад Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці выступалі Андрэй Бабкоў, Ганна Рагінская, Максім Масальскі і іх трэнер Сяргей Кулакоў.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.