Вы тут

Пагуляем у «сароку»


Наш га­лаў­ны мозг раз­ві­ва­ец­ца ця­гам уся­го жыц­ця — ён не да­ста­ец­ца лю­дзям ад на­ра­джэн­ня ў цал­кам сфар­мі­ра­ва­ным вы­гля­дзе. Нер­во­выя клет­кі моз­га рас­туць і ства­ра­юць сіс­тэ­мы, якія за­бяс­печ­ва­юць кант­роль за роз­ны­мі функ­цы­я­мі — слы­ху, зро­ку, ру­ху, маў­лен­ня і інш. Ка­лі мозг не сты­му­ля­ваць ад на­ра­джэн­ня, то нер­во­выя клет­кі раз­ві­вац­ца не бу­дуць.

5-18

—Участ­кі моз­га, якія ад­каз­ва­юць за раз­віц­цё ру­хаў, раз­мя­шча­юц­ца по­бач з ты­мі, што звя­за­ны з маў­лен­нем, — тлу­ма­чыць на­стаў­нік-ла­га­пед 3‑й га­рад­ской дзі­ця­чай клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Воль­га МА­ШЭ­ДА. — Та­му ўздзе­ян­не на паль­чы­кі рук пры­во­дзіць да рас­тар­мож­ван­ня ру­халь­ных і маў­лен­чых зон моз­га. А чым больш роз­ных ім­пуль­саў па­сту­пае ў мозг, тым больш па­спя­хо­ва раз­ві­ва­юц­ца ра­зу­мо­выя і маў­лен­чыя здоль­нас­ці. Для вы­зна­чэн­ня ўзроў­ню раз­віц­ця маў­лен­ня ў пер­шыя га­ды жыц­ця рас­пра­ца­ва­ны спе­цы­яль­ны ме­тад. Дзі­ця про­сяць па­ка­заць адзін паль­чык, два, тры. Дзе­ці, якім да­во­лі хут­ка і без на­пру­жан­ня да­юц­ца іза­ля­ва­ныя ру­хі паль­чы­каў, — гэ­та ма­лыя, якія раз­маў­ля­юць. Ка­лі ж паль­цы дзі­ця­ці не­па­слух­мя­ныя, на­пру­жа­ныя, згі­на­юц­ца толь­кі ра­зам, або, на­ад­ва­рот, сла­быя і не да­юць дак­лад­ных іза­ля­ва­ных ру­хаў, зна­чыць, ёсць праб­ле­мы з маў­лен­нем…

Да та­го ча­су, па­куль ру­хі паль­цаў рук не ста­нуць сва­бод­ны­мі, дак­лад­ны­мі, ска­ар­ды­на­ва­ны­мі, раз­віц­ця маў­лен­ня ў поў­ным аб'­ёме да­маг­чы­ся не ўдас­ца.

Раз­ві­ва­ю­чая ра­бо­та ажыц­цяў­ля­ец­ца па прын­цы­пе «зні­зу ўверх» — ад ру­ху да маў­лен­ня, а не на­ад­ва­рот.

Трэ­ні­ра­ваць паль­цы рук мож­на з 6‑ме­сяч­на­га ўзрос­ту. Са­мы прос­ты ме­тад — ма­саж, па­гладж­ван­ні ад кон­чы­каў паль­чы­каў да за­пяс­ця. Мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць і та­кое прак­ты­ка­ван­не: браць кож­ны паль­чык, згі­наць і раз­гі­наць яго. Та­кім чы­нам маў­лен­чыя ўчаст­кі бу­дуць фар­мі­ра­вац­ца ў абод­вух паў­шар'­ях га­лаў­но­га моз­га.

З 7–8 ме­ся­цаў дзі­ця па­чы­нае «за­гра­баць» прад­мет у да­лонь з поў­ным згі­нан­нем вя­лі­ка­га паль­чы­ка. Ця­пер яму мож­на да­ве­рыць склад­ван­не ў скры­ню буй­ных яр­кіх ца­цак і прад­ме­таў.

5-19

Най­больш цяж­ка дзі­ця­ці да­ец­ца рас­ціс­кан­не паль­чы­каў. Боль­шасць дзя­цей на­ву­ча­юц­ца гэ­та­му ў 10–11 ме­ся­цаў. У гэ­ты пе­ры­яд мож­на ву­чыць ка­таць ша­ры­кі з цес­та, рваць па­пе­ру, пе­ра­бі­раць драў­ля­ныя ка­ра­лі і гу­зі­кі, зна­хо­дзіць у ёміс­тас­ці з кру­па­мі ней­кія дроб­ныя прад­ме­ты. Дзе­ці лю­бяць та­кія гуль­ні, га­лоў­нае, каб да­рос­лыя пад­трым­лі­ва­лі іх.

Для раз­віц­ця пе­рай­ман­ня ру­хаў вы­ка­рыс­тоў­ва­юць па­цеш­кі, у якіх за­дзей­ні­ча­юць дзі­ця­чыя руч­кі: «ла­душ­кі-ла­душ­кі», «са­ро­ка-бе­ла­бо­ка», «хлоп­чык-з‑паль­чык», «ідзе ка­за ра­га­тая». Па­да­ба­юц­ца дзе­цям і ак­тыў­ныя гуль­ні, ка­лі іх тар­мо­сяць, пад­кід­ва­юць.

Для раз­віц­ця дроб­ных ска­ар­ды­на­ва­ных ру­хаў рук мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць гуль­ні з ку­бі­ка­мі, укла­ды­ша­мі, роз­на­ка­ля­ро­вы­мі пры­шчэп­ка­мі, склад­ван­ні пі­ра­мі­дак і мат­ро­шак, прак­ты­ка­ван­ні для паль­чы­каў і паль­чы­ка­вы тэ­атр.

У 1 го­дзік дзі­ця ава­лод­вае не­ка­то­ры­мі ру­ха­вы­мі ма­ні­пу­ля­цы­я­мі, у яго ўзні­кае па­трэ­ба ў кан­так­тах з да­рос­лым. Як вы­нік — вы­маў­лен­не 3–10 асэн­са­ва­ных слоў, якія пра­цяг­лы час пе­ра­меш­ва­юц­ца з ло­па­там.

Ра­бі­це так:

1.Раз­ві­вай­це дроб­ную ма­то­ры­ку рэ­гу­ляр­на (з улі­кам уз­рос­ту).

2.Спа­чат­ку вы­кон­вай­це ўсе ру­хі ру­ка­мі дзі­ця­ці, а па ме­ры за­сва­ен­ня яно пач­не ра­біць усё са­ма­стой­на.

3.Са­чы­це за тым, каб прак­ты­ка­ван­ні вы­кон­ва­лі­ся пра­віль­на. Ка­лі неш­та не атрым­лі­ва­ец­ца, да­па­ма­жы­це з вы­ка­нан­нем: за­фік­суй­це па­трэб­нае ста­но­ві­шча паль­чы­каў і інш.

4.Чар­гуй­це но­выя прак­ты­ка­ван­ні і гуль­ні са ста­ры­мі.

5.Хва­лі­це дзі­ця за пос­пе­хі, са­чы­це за яго на­стро­ем і фі­зіч­ным ста­нам.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?