Вы тут

Паказальны арышт...У каледжы


Нар­ка­ды­ле­раў узя­лі пад вар­ту на ва­чах усіх на­ву­чэн­цаў і на­стаў­ні­каў

Пра­ку­рор Грод­на Ула­дзі­мір КЛІ­ШЫН і яго намеснік аса­біс­та вы­яз­джа­лі ў ка­ледж і лі­цэй аб­лас­но­га цэнт­ра, дзе аб'­яў­ля­лі ме­ру стры­ман­ня юна­кам за дзе­ян­ні, звя­за­ныя з не­за­кон­ным аба­ра­чэн­нем нар­ко­ты­каў.

5-30

— Ка­лі ме­та­ды пе­ра­ка­нан­ня не да­па­ма­га­юць, нель­га абы­сці­ся без са­мых ра­ды­каль­ных мер?

— А як інакш? Ле­тась на­шы ра­бот­ні­кі па­бы­ва­лі на схо­дах прак­тыч­на ва ўсіх на­ву­чаль­ных уста­но­вах го­ра­да, тлу­ма­чы­лі мо­ла­дзі, чым па­гра­жае нар­ка­тыч­ная за­ра­за. Ка­лі ж па­чуц­ця стра­ху ня­ма, та­ды ад­бы­ва­юц­ца, так бы мо­віць, па­ка­заль­ныя арыш­ты. Пад кан­во­ем у ак­та­вую за­лу пры­во­дзім ад­на­го з на­ву­чэн­цаў, па­ве­дам­ля­ем, што ён учы­ніў, і аб'­яў­ля­ем ме­ру стры­ман­ня.

— Якая рэ­ак­цыя бы­ла ў пры­сут­ных у за­ле?

— Мяр­кую, што для мно­гіх гэ­та быў са­праўд­ны шок. Та­кая, на­прык­лад, сі­ту­а­цыя. Сям­нац­ца­ці­га­до­вы юнак стаў, па сут­нас­ці, чле­нам ды­лер­скай сет­кі па збы­це псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў — пе­ра­во­зіў рэ­аген­ты з Мін­ска ў Грод­на, атрым­лі­ва­ю­чы да­во­лі буй­ную су­му за кож­ную да­стаў­ку. Пэў­на, гэ­тыя гро­шы да­зва­ля­лі яму да­во­лі аў­та­ры­тэт­на гля­дзец­ца ў ва­чах не­ка­то­рых ра­вес­ні­каў. Але вось ён у на­руч­ні­ках, і гэ­та ўжо не са­ма­ўпэў­не­ны, не дзёрз­кі, а ма­раль­на пры­ні­жа­ны ма­ла­ды ча­ла­век, у яко­га на­пе­ра­дзе пры­суд і не­па­збеж­насць су­ро­ва­га па­ка­ран­ня. Урок для ін­шых, бо коль­кі б воўк ні ва­лок, па­ва­ла­куць і воў­ка: усё роў­на ся­дзеш на ла­ву пад­суд­ных.

— Той юнак мо­жа раз­ліч­ваць на ад­тэр­мі­ноў­ку па­ка­ран­ня ў су­вя­зі з уз­рос­там?

— Су­до­вая прак­ты­ка ця­пер ін­шая. Ка­лі ра­ней не­паў­на­лет­нім, як пра­ві­ла, за на­быц­цё і за­хоў­ван­не нар­ко­ты­каў да­ва­лі ад­тэр­мі­ноў­ку, то ця­пер — толь­кі рэ­аль­нае па­ка­ран­не: па­збаў­лен­не аль­бо аб­ме­жа­ван­не во­лі. Асаб­лі­ва су­ро­ва ка­ра­ец­ца збыт нар­ко­ты­каў. У гэ­тым вы­пад­ку хлоп­цу па­гра­жае ад 5 да 12 га­доў зня­во­лен­ня. Пры­чым, ка­лі б ён здзейс­ніў гэ­тае зла­чын­ства пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу Дэ­крэ­та № 6 «Аб не­ад­клад­ных ме­рах па су­праць­дзе­ян­ні не­за­кон­ным аба­ра­чэн­ні нар­ко­ты­каў», атры­маў бы яшчэ больш жорст­кае па­ка­ран­не.

— Мож­на сцвяр­джаць, што ўзмац­нен­не ад­каз­нас­ці за рас­паў­сюдж­ван­не нар­ко­ты­каў спы­ніць гэ­тую бя­ду для гра­мад­ства?

— Без­умоў­на, Дэ­крэт № 6 вы­зна­чыў клю­ча­выя пунк­ты ў ба­раць­бе з нар­ка­тыч­най па­гро­зай — і па бла­кі­роў­цы ад­па­вед­ных ін­тэр­нэт-сай­таў, элект­рон­ных ка­шаль­коў, і па ўзмац­нен­ні ад­каз­нас­ці. У тым лі­ку ў да­чы­нен­ні так зва­ных па­сіў­ных спа­жыў­цоў, бо яны ўцяг­ва­юць у гэ­та і сваё акру­жэн­не: «Не бой­ся, гэ­та ж так клас­на». Больш за тое, у нас ёсць ма­тэ­ры­я­лы кры­мі­наль­най спра­вы, дзе гэ­тыя спа­жыў­цы спа­чат­ку толь­кі за­каз­ва­лі нар­ко­ты­кі для ся­бе, а по­тым пра­па­ноў­ва­лі свае па­слу­гі ў якас­ці рас­паў­сюдж­валь­ні­каў.

Сё­ле­та мы ўжо фік­су­ем пэў­нае зні­жэн­не коль­кас­ці зла­чын­стваў у гэ­тай сфе­ры. Ад­нак су­па­кой­вац­ца, спа­дзе­ю­чы­ся толь­кі на за­ка­на­даў­чыя ме­ры, нель­га. Бо на­іў­на спа­дзя­вац­ца, што ар­га­ні­за­та­ры зла­чын­ных гру­по­вак спу­жа­юц­ца і ад­мо­вяц­ца ад свай­го вель­мі пры­быт­ко­ва­га біз­не­су. Пра яго маш­та­бы мож­на мер­ка­ваць, на­прык­лад, па ма­тэ­ры­я­лах ад­ной кры­мі­наль­най спра­вы, якую ця­пер раз­гля­дае суд Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на Грод­на. У ар­га­ні­за­ва­ную зла­чын­ную гру­поў­ку, якая зай­ма­ла­ся рас­паў­сю­джан­нем псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, ува­хо­дзі­лі шас­цё­ра ма­ла­дых гро­дзен­цаў. «Ка­зыр­ныя» аў­та­ма­бі­лі, схо­ван­кі, сайт... У вы­ні­ку во­быс­каў у іх знай­шлі ка­ля міль­яр­да руб­лёў. Пры­чым гэ­тая зла­чын­насць не за­мы­ка­ец­ца ў асоб­ных рэ­гі­ё­нах. У пры­ват­нас­ці, нар­ка­ды­лер па ін­шай кры­мі­наль­най спра­ве зна­хо­дзіў­ся ў ад­ным з рай­цэнт­раў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, а ару­да­ваў у раз­лі­ку на больш буй­ны го­рад — Грод­на.

Зра­зу­ме­ла, што ў су­вя­зі з но­вы­мі за­ка­на­даў­чы­мі ме­ра­мі з бо­ку дзяр­жа­вы нар­ка­дзял­кі бу­дуць пе­ра­гру­поў­вац­ца, шу­каць шчы­лі­ны, каб абы­сці за­кон і пра­доў­жыць сваю зла­чын­ную дзей­насць. І гэ­та­му па­він­ны су­праць­ста­яць не толь­кі пра­ва­ахоў­ні­кі, а ўсё гра­мад­ства — дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, гра­мад­скія аб'­яд­нан­ні, баць­кі.

— Ці са­юз­ні­кі тут для пра­ва­ахоў­ні­каў пе­да­го­гі на­ву­чаль­ных уста­ноў? Ці, мо­жа, пе­ра­ва­жае жа­дан­не ўта­іць «нар­ка­тыч­ную» ін­фар­ма­цыю, каб не са­пса­ваць свой імідж пе­рад вы­шэй­шы­мі струк­ту­ра­мі?

— Ле­тась мі­ніс­тэр­ствы ўнут­ра­ных спраў і аду­ка­цыі пры­ня­лі су­мес­нае рас­па­ра­джэн­не на­конт вы­яў­лен­ня асоб, якія ўжы­ва­юць нар­ка­тыч­ныя і псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы. Та­кія фак­ты, якія вы­яў­ля­юц­ца пе­да­го­га­мі, не бу­дуць рас­цэнь­вац­ца як за­га­на ў іх пра­цы, на­ад­ва­рот. І ўжо ёсць вы­пад­кі, ка­лі ра­бот­ні­кі на­ву­чаль­ных уста­ноў зай­ма­юць прын­цы­по­вую па­зі­цыю. На­прык­лад, ня­даў­на ў суд на­кі­ра­ва­лі кры­мі­наль­ную спра­ву ў да­чы­нен­ні ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, які ўжыў у ін­тэр­на­це псі­ха­троп­нае рэ­чы­ва. Але яго за­ўва­жыў пе­да­гог, які дзя­жу­рыў, і вы­клі­каў мі­лі­цыю.

— А якая па­зі­цыя мо­ла­дзі? Ле­тась «Звяз­да» на­дру­ка­ва­ла ар­ты­кул «Зай­цы» пра гру­пу гро­дзен­цаў у ін­тэр­нэ­це, якая ста­ві­ла за мэ­ту без­бі­лет­ны пра­езд у гра­мад­скім транс­пар­це, аб­дур­ван­не кант­ра­лё­раў. Коль­касць яе чле­наў уз­рас­та­ла, як на драж­джах. Неш­та не ві­даць, каб та­кая ж ак­тыў­насць пра­яў­ля­ла­ся з бо­ку ма­ла­дых лю­дзей у ба­раць­бе з нар­ка­тыч­най па­гро­зай...

— Са­праў­ды, гэ­та вель­мі прын­цы­по­вая праб­ле­ма. Трэ­ба, каб ан­ты­нар­ка­тыч­ная свя­до­масць фар­мі­ра­ва­ла­ся не толь­кі дзя­ку­ю­чы на­ма­ган­ням пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, уз­мац­нен­ню мер па­ка­ран­ня, але і, так бы мо­віць, знут­ры, у са­мім ма­ла­дзёж­ным ася­род­ку. Каб ча­ла­век, які ўжы­вае і рас­паў­сюдж­вае нар­ка­тыч­ныя рэ­чы­вы, ра­зу­меў, што яго ў гра­мад­стве не па­ва­жа­юць, лі­чаць із­го­ем. Па­куль, на жаль, ся­род мо­ла­дзі бы­вае і на­ад­ва­рот: «Ах, ты су­праць нар­ко­ты­каў, ку­рэн­ня? Зна­чыць, ты су­праць мя­не, май­го сяб­ра?» Ма­ла­дзёж­ным ар­га­ні­за­цы­ям, і не толь­кі ім, трэ­ба пры­клас­ці мак­сі­мум на­ма­ган­няў, каб пе­ра­ла­міць гэ­тую псі­ха­ло­гію. У тым лі­ку і шля­хам ак­тыў­най ан­ты­нар­ка­тыч­най ра­бо­ты ў ін­тэр­нэ­це. Га­лоў­нае, каб усё гэ­та ра­бі­ла­ся не па ўказ­цы звер­ху, не фар­маль­на, а ад шчы­ра­га сэр­ца і ра­зу­мен­ня бя­ды, што па­гра­жае сён­няш­нім і бу­ду­чым па­ка­лен­ням.

Да­рэ­чы, сё­ле­та дзе­ля пра­фі­лак­ты­кі мы прак­ты­ку­ем су­стрэ­чы з баць­ка­мі ў на­ву­чаль­ных уста­но­вах. Ня­даў­на, на­прык­лад, я па­бы­ваў на схо­дзе ў ка­ле­джы, дзе не­каль­кі ме­ся­цаў та­му ўзя­лі пад вар­ту рас­паў­сюдж­валь­ні­ка псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў.

— Баць­кі за­кла­по­ча­ны тым, каб і іх дзе­ці не тра­пі­лі ў кан­флікт з за­ко­нам?

— На жаль, у мно­гіх ня­ма жа­дан­ня аб­мяр­коў­ваць тэ­му нар­ка­тыч­най па­гро­зы. Маў­ляў, май­го сы­на ці дач­кі яна не ты­чыц­ца, усё ў іх нар­маль­на. Ра­зам з тым ад­чу­ва­ец­ца, што не­ка­то­рыя баць­кі, ве­да­ю­чы пра арышт юна­ка ў гэ­тай за­ле, па­чы­на­юць ба­яц­ца за сва­іх дзя­цей. А зна­чыць, спа­дзя­ю­ся, зро­бяць ад­па­вед­ныя вы­сно­вы і для ся­бе. А гэ­та ўжо пэў­ны вы­нік.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.