Вы тут

Прыгожыя справы жанчын


На прэс-канферэнцыі, прысвечанай 8 Сакавіка, Беларускі саюз жанчын традыцыйна падвёў вынікі сваёй працы за год.

— Прыемна адзначыць, што мы арганізацыйна ўмацаваліся, — сказала сустаршыня Беларускага саюза жанчын Антаніна МОРАВА. — Сёння мы будуем сваю працу не толькі па тэрытарыяльным прынцыпе, але і па галіновым.

Цяпер у складзе БСЖ тры самастойныя арганізацыі: АСБ Беларусбанк, жаночая арганізацыя БДУ, актыўная арганізацыя «Сяльчанка», а таксама чатыры клубы: «Клуб дзелавых жанчын», «Клуб жанчын-вучоных», «Спадарыня» для творчых жанчын і «Крэда» для жанчын-медыкаў.

Як і раней, жанчыны Беларусі актыўна прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», падчас якой наведваюць прыёмныя і шматдзетныя сем'і, дзіцячыя дамы, акцыі «Здароўе жанчын — здароўе нацыі», прысвечанай Чарнобыльскай трагедыі, калі разам з медыкамі выязджаюць у аддаленыя Чарнобыльскія раёны, дзе праводзяць абследаванне насельніцтва і сустрэчы.

Таксама БСЖ правеў акцыю да Дня маці, падчас якой па віншаванні з розных абласцей краіны ў Мінск прыязджалі жанчыны і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. З'явілася і новая — сумесная з ХоумБанкам — акцыя, прысвечаная таленавітай моладзі: дзеці з малазабяспечаных і няпоўных сем'яў атрымалі 5 стыпендый. Было праведзена некалькі конкурсаў: «Жанчына года», «Сям'я года», «Моцная сям'я — моцная дзяржава» (з Міністэрствам інфармацыі), «Любоў да Айчыны праз любоў да свайго роду» (з часопісам «Алеся»), для старшакласнікаў «За што я люблю сваю вёску» і «Сям'я — служым разам» (з Міністэрствам унутраных спраў).

— Сёлета мы працягнем традыцыйныя акцыі і конкурсы, — дадала Антаніна Морава. — У Беларусі аб'яўлены Год моладзі, таму ў нашых мерапрыемствах гэта тэма будзе прысутнічаць абавязкова. Безумоўна, з 70-годдзем Вялікай Перамогі павіншуем нашых ветэранаў.

Карыстаючыся магчымасцю, Антаніна Морава ад імя БСЖ павіншавала ўсіх жанчын Беларусі са святам і пажадала ім сонечнага надвор'я.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.