Вы тут

Майстэрства з малітвай


Су­час­ныя твор­цы асвой­ва­юць роз­ныя тра­ды­цыі пі­сан­ня аб­ра­зоў

І дэ­ман­стру­юць іх у га­ле­рэі «Уні­вер­сі­тэт куль­ту­ры», дзе мож­на па­зна­ё­міц­ца з вы­ні­ка­мі між­на­род­ных май­стар-кла­саў іка­на­пі­су ў поль­скай На­ві­цы.

З 2009 го­да там пра­хо­дзяць твор­чыя су­стрэ­чы мас­та­коў з Поль­шчы, Укра­і­ны і Сла­ва­кіі, якія пра­цяг­ва­юць тра­ды­цыі пі­сан­ня аб­ра­зоў, а ў 2011 го­дзе да іх да­лу­чы­лі­ся іка­на­піс­цы з Бе­ла­ру­сі. Удзель­ні­ка­мі май­стар-кла­саў у На­ві­цы з'яў­ля­юц­ца мас­та­кі, якія прэ­зен­ту­юць пра­ва­слаў­ныя і ка­та­ліц­кія тра­ды­цыі і кі­ру­юц­ца ад­ной мэ­тай — ад­наў­лен­не іко­ны як лі­тур­гіч­най вы­явы. Аб­ра­зы з вы­ява­мі Хрыс­та, Ба­га­ро­дзі­цы, сю­жэ­ты са Ста­ро­га За­па­ве­ту — тое, што яд­нае прад­стаў­ні­коў дзвюх хрыс­ці­ян­скіх кан­фе­сій, якія тра­ды­цый­на ша­ну­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі. Аб­ра­зы ства­ра­юц­ца сён­ня людзь­мі. Як жа ў гэ­тай спра­ве без ма­літ­вы?

Пра гэ­та кла­по­цяц­ца ар­га­ні­за­та­ры май­стар-кла­саў: кож­ны раз пад­час чар­го­вай се­сіі яны пры­трым­лі­ва­юц­ца фор­му­лы су­мес­най пра­цы і ма­літ­вы іка­на­піс­цаў абод­вух ко­лаў тра­ды­цыі Ус­хо­ду і За­ха­ду. У май­стар-кла­сах узя­лі ўдзел звыш 50 мас­та­коў. Іх пра­цу су­пра­ва­джа­юць кан­фе­рэн­цыі і дыс­ку­сіі, у якіх удзель­ні­ча­юць вя­до­мыя мас­тацт­ва­знаў­цы і тэ­о­ла­гі. Пра­цы, ство­ра­ныя ў На­ві­цы, па­гля­дзе­лі больш за 15 ты­сяч ча­ла­век, якія на­ве­да­лі вы­ста­вы ў Кры­ні­цы-Здроі, Пшэ­мыс­лі, Люб­лі­не, Вар­ша­ве, Луц­ку, Льво­ве і Мін­ску пас­ля пле­нэ­раў. Вер­ні­саж «Свя­точ­ныя іко­ны», які ад­бы­ва­ец­ца ў гэ­тыя дні Вя­лі­ка­га пос­ту для прад­стаў­ні­коў абедз­вюх кан­фе­сій, пад­рых­та­ва­ны су­мес­на з Поль­скім Ін­сты­ту­там у Мін­ску.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.