Вы тут

Устаньце! Суд ідзе...


На чэм­пі­я­на­це све­ту па між­на­род­ным пра­ве Бе­ла­русь прад­ста­віць ка­ман­да Між­на­род­на­га ўні­вер­сі­тэ­та «МІТ­СО».

На­цы­я­наль­ны раўнд кон­кур­су па між­на­род­ным пуб­ліч­ным пра­ве імя Фі­лі­па Джэ­са­па (Phіlіp Jessup Іnternatіonal Law Moot Court Competіtіon) прай­шоў на юры­дыч­ным фа­куль­тэ­це БДУ. У ім удзель­ні­ча­лі ка­ман­ды фа­куль­тэ­та між­на­род­ных ад­но­сі­наў БДУ, Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя
А.С. Пуш­кі­на, а так­са­ма Між­на­род­на­га ўні­вер­сі­тэ­та «МІТ­СО».

Кон­курс па між­на­род­ным пуб­ліч­ным пра­ве імя Фі­лі­па Джэ­са­па (на Ку­бак Джэ­са­па) пра­во­дзіц­ца ся­род сту­дэн­таў юры­дыч­ных фа­куль­тэ­таў ВНУ. Спа­бор­ніц­твы ад­бы­ва­юц­ца ў вы­гля­дзе су­до­ва­га пра­цэ­су і ўяў­ля­юць з ся­бе імі­та­цыю раз­гля­ду спра­вы Між­на­род­ным су­дом ААН. Гэ­та свай­го ро­ду «чэм­пі­я­нат све­ту» па між­на­род­ным пра­ве, у якім пры­ма­юць удзел прад­стаў­ні­кі больш як 600 ВНУ з роз­ных кра­ін све­ту.

Ка­ман­да Між­на­род­на­га ўні­вер­сі­тэ­та «МІТ­СО» ста­ла на­цы­я­наль­ным чэм­пі­ё­нам ужо ў чац­вёр­ты раз, а та­му зноў атры­ма­ла маг­чы­масць прад­ста­віць на­шу кра­і­ну ў фі­на­ле кон­кур­су ў Ва­шынг­то­не. Спа­бор­ніц­твы прой­дуць у ЗША з 5 па 11 кра­са­ві­ка. У ка­ман­ду пе­ра­мож­цаў увай­шлі Ган­на Гры­шчан­ка, Ва­сіль Паў­лаў, Дзі­я­на Пра­ніч­ні­ка­ва, Ілья Со­баль і Ксе­нія Вя­сель­ская.

Да сло­ва, ле­тась у фі­наль­най част­цы кон­кур­су ка­ман­да «МІТ­СО» за­ня­ла пя­тае мес­ца ў прэ­стыж­най на­мі­на­цыі «The Hardy C. Dіllard Award», апя­рэ­дзіў­шы ка­ман­ды Гар­вард­ска­га, Окс­фард­ска­га ўні­вер­сі­тэ­таў і ін­шых зна­ка­мі­тых на­ву­чаль­ных уста­ноў. Згод­на з умо­ва­мі гэ­тай на­мі­на­цыі, пер­шыя пяць мес­цаў з'яў­ля­юц­ца пры­за­вы­мі. Акра­мя та­го, пісь­мо­вая пра­ца ка­ман­ды «МІТ­СО» ўвай­шла ў топ-30, а сту­дэнт­ка Дзі­я­на Пра­ніч­ні­ка­ва бы­ла на­зва­ная ад­ным з най­леп­шых вы­сту­поў­цаў, якія ўвай­шлі ў топ-100.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».