Вы тут

Усё па-даросламу, або Сур'ёзная «гульня» ў бізнесменаў


У ста­ліч­ным ін­ку­ба­та­ры ма­ла­дыя лю­дзі ста­но­вяц­ца во­пыт­ны­мі біз­нес­ме­на­мі. Да такой вы­сно­вы прый­шлі ўдзель­ні­кі вы­яз­но­га па­ся­джэн­ня Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня.

— Сён­ня ў кра­і­не пра­цуе 35 ма­ла­дзёж­ных пар­ла­мен­таў, у тым лі­ку і Ма­ла­дзёж­ная па­ла­та 4 склі­кан­ня пры Мін­скім га­рад­скім Са­ве­це дэ­пу­та­таў. І гэ­ты на­пра­мак па­тра­буе да­лей­ша­га ўдас­ка­на­лен­ня, — та­кую дум­ку не­ад­на­ра­зо­ва вы­каз­ва­ла стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Свят­ла­на Ге­ра­сімо­віч.

А ня­даў­на тэ­ма знай­шла пра­цяг. Гэ­та ад­бы­ло­ся пад­час вы­яз­но­га па­ся­джэн­ня Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Стар­шы­ні аб­лас­ных і ра­ён­ных Са­ве­таў дэ­пу­та­таў, се­на­та­ры, прад­стаў­ні­кі Мін­гар­вы­кан­ка­ма, гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый аб­мер­ка­ва­лі да­лей­шыя кро­кі па раз­віц­ці іна­ва­цый­на­га па­тэн­цы­я­лу ма­ла­дых, пры­цяг­нен­ні іх да рэа­лі­за­цыі пра­ек­таў у са­цы­яль­най, эка­на­міч­най, на­ву­ко­вай сфе­рах, ства­рэн­ні біз­нес-ін­ку­ба­та­раў.

Гос­ці па­бы­ва­лі на вы­твор­ча-ту­рысц­кім ка­му­наль­ным прад­пры­ем­стве «Ма­ла­дзёж­ная са­цы­яль­ная служ­ба», дзе пра­цуе ін­ку­ба­тар ма­ло­га прад­пры­маль­ніц­тва.

На пло­шчах ін­ку­ба­та­ра раз­ме­шча­на больш як 150 прад­пры­ем­стваў, ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі, якія аказ­ва­юць юры­дыч­ныя, бух­гал­тар­скія і ін­шыя па­слу­гі. Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар КУП Ры­ма Епур ад­зна­чы­ла вы­со­кую вы­жы­ва­льнасць біз­не­су — 93%. За 2009—2014 га­ды з мяс­цо­ва­га бюд­жэ­ту на раз­віц­цё за­тра­ча­на больш як 16 млрд руб­лёў. І ўкла­дан­ні, як па­каз­вае прак­ты­ка, апраў­да­лі­ся: прад­пры­ем­ствы за гэ­ты час за­пла­ці­лі дзяр­жа­ве па­дат­каў і збо­раў у па­ме­ры звыш 26 млрд руб­лёў. За апош­нія два га­ды знач­на вы­рас­лі па­каз­чы­кі дзей­нас­ці рэ­зі­дэн­таў ін­ку­ба­та­ра. Ле­тась, на­прык­лад, вы­руч­ка ад рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі, та­ва­раў і па­слуг скла­ла больш за 154 млрд руб­лёў.

— Для ма­ла­дых біз­нес­ме­наў тут ство­ра­ны спры­яль­ныя ўмо­вы, аб­ста­ля­ва­ныя офіс­ныя па­мяш­кан­ні да­юц­ца ў арэн­ду па льгот­ных ды­фе­рэн­цы­ра­ва­ных стаў­ках, — рас­па­вёў ды­рэк­тар бу­даў­ні­ча­га прад­пры­ем­ства «Ад­вен­тум груп» Ва­ле­рый На­фра­но­віч. — Ска­жам, у бу­даў­ні­чай сфе­ры дзей­ні­чае 15 прад­пры­ем­стваў. Ад­ны шы­юць спец­адзен­не, ін­шыя пра­па­ноў­ва­юць па­слу­гі пад­соб­ных ра­бо­чых...

Як ад­зна­чы­ла ку­ра­тар пра­ек­та Мар­га­ры­та Ка­на­пац­кая, пла­наў у ма­ла­дых лю­дзей шмат. У пры­ват­нас­ці, 9 мая яны ма­юць на­мер ар­га­ні­за­ваць па­каз са­вец­кіх філь­маў для ве­тэ­ра­наў вай­ны і пен­сі­я­не­раў пад ад­кры­тым не­бам. Мяр­ку­ец­ца пра­во­дзіць і ды­зайн-су­бот­ні­кі па пры­кла­дзе Маск­вы і Санкт-Пе­цяр­бур­га. Сут­насць іх у тым, што ў два­ры, скве­ры, пар­ку збі­ра­юц­ца жы­ха­ры го­ра­да і ства­ра­юць арт-аб'­ект, які бу­дзе дзей­ні­чаць усё ле­та.

Да­дам, што ін­ку­ба­тар пра­во­дзіць се­мі­на­ры для ма­ла­дых лю­дзей, якія ма­раць аб ад­крыц­ці аса­біс­тай спра­вы, для школь­ні­каў — эк­скур­сіі з дзе­ла­вы­мі гуль­ня­мі, а ле­там у дзі­ця­чых азда­раў­лен­чых ла­ге­рах рэа­лі­зуе пра­ект па біз­нес-аду­ка­цыі «ЭКА­НА­МІКС».

— Ма­ла­дзёж­ныя біз­нес-ін­ку­ба­та­ры вар­та ства­рыць у кож­ным ра­ё­не Бе­ла­ру­сі, — та­кую дум­ку вы­ка­заў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Мі­ха­іл Мясні­ко­віч. — Не­аба­вяз­ко­ва маш­таб­ныя. Але яны па­він­ны слу­жыць ка­та­лі­за­та­рам ідэй ма­ла­дых лю­дзей, да­па­ма­гаюць ім увай­сці ў са­ма­стой­нае жыц­цё. Біз­нес-ін­ку­ба­тар — свое­асаб­лі­вая пля­цоў­ка зно­сін ма­ла­дых прад­пры­маль­ні­каў, дзе яны аб­мень­ва­юц­ца во­пы­там і пад­трым­лі­ва­юць адзін ад­на­го.

Як лі­чыць Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч, ство­ра­ная сіс­тэ­ма біз­нес-ін­ку­ба­та­раў па­він­на быць больш жы­вой, з іні­цы­я­тыў­ны­мі, крэ­а­тыў­ны­мі ку­ра­та­ра­мі.

Да­рэ­чы, мінск­аму біз­нес-ін­ку­ба­та­ру ўжо цес­на ў ме­жах ста­лі­цы і юныя прад­пры­маль­ні­кі шу­ка­юць вы­хад на ін­шыя рэ­гі­ё­ны. Ра­зам з тым, пад­крэс­ліў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч, пры гэ­тым не трэ­ба пры­маць кі­раў­ні­чае ра­шэн­не, аба­вяз­ваць ма­ла­дых су­пра­цоў­ні­чаць кан­крэт­на з тым ці ін­шым ра­ё­нам, воб­лас­цю. Тут па­він­ны пе­ра­ва­жаць уза­ем­ныя ін­та­рэ­сы.

У ма­ла­дзёж­ным ася­род­дзі скан­цэнт­ра­ва­ны ве­лі­зар­ны па­тэн­цы­ял. І за­да­ча ор­га­наў ула­ды — да­па­маг­чы мо­ла­дзі рас­крыц­ца.

Пад­час вы­яз­но­га па­ся­джэн­ня чле­ны Ма­ла­дзёж­най па­ла­ты 4 склі­кан­ня пры Мін­гар­са­ве­це змаг­лі за­даць пы­тан­ні Мі­ха­і­лу Мяс­ні­ко­ві­чу. Раз­мо­ва іш­ла аб раз­віц­ці ма­ла­дзёж­на­га пар­ла­мен­та­рыз­му, дзяр­жаў­най пад­трым­цы ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су, аб ус­туп­най кам­па­ніі, пры­цяг­нен­ні мо­ла­дзі ў на­ву­ку, у ор­га­ны дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня і са­ма­кі­ра­ван­ня.

— Я не ка­жу, што ста­лыя кад­ры трэ­ба спіс­ваць у за­пас і толь­кі мо­ладзь па­він­на пра­ца­ваць у дзяр­жаў­ных ор­га­нах, — ад­ка­заў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — У кі­ра­ван­ні, як і ў жыц­ці, па­він­ны ўдзель­ні­чаць усе ўзрос­та­выя ка­тэ­го­рыі. Але мо­ла­дзі трэ­ба гуч­ней за­яў­ляць аб са­бе кан­крэт­ны­мі спра­ва­мі. І та­ды бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ны яе ідэі.

За­да­ча ў тым, лі­чыць Мі­ха­іл Ула­дзі­мі­ра­віч, каб за­дзей­ні­чаць ма­ла­дзёж­ныя рэ­зер­вы. Каб гэ­та вы­гля­да­ла не як гуль­ня. Ка­лі ма­ла­дыя лю­дзі бу­дуць ад­чу­ваць сваю за­па­тра­ба­ва­насць, у іх за­ста­нец­ца менш ча­су на пра­ва­па­ру­шэн­ні.

— Уво­гу­ле, пы­тан­ні сям'і і шко­лы па­він­ны быць у по­лі зро­ку Са­ве­таў дэ­пу­та­таў усіх уз­роў­няў. Вы­дзе­лі­це ў сва­ёй дэ­пу­тац­кай дзей­нас­ці асоб­ны кі­ру­нак, каб ці­ка­віц­ца хат­нім жыц­цём і ву­чо­бай пад­лет­каў, — па­пра­сіў ка­лег Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.