Вы тут

Ва ўсім павінен быць парадак


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка раз­гле­дзеў кад­ра­выя пы­тан­ні, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­зна­чыў:

ЧЫ­ЧУ­КА Сяр­гея Мі­ка­ла­е­ві­ча — Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным Па­слом Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Рэс­пуб­лі­цы Мал­до­ва;

ПА­НА­МА­РО­ВА Аляк­санд­ра Ле­а­ні­да­ві­ча — Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным Па­слом Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Іар­дан­скім Ха­шы­міц­кім Ка­ра­леў­стве па су­мя­шчаль­ніц­тве.

Прэ­зі­дэнт так­са­ма даў зго­ду на на­зна­чэн­не:

КО­ХА­НА Аляк­санд­ра Ва­сіль­е­ві­ча — стар­шы­нёй Бра­гін­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

КАМ­КА Мі­ха­і­ла Ва­сіль­е­ві­ча — стар­шы­нёй Лель­чыц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма;

ДА­РА­ШЭ­ВІ­ЧА Вік­та­ра Ры­го­ра­ві­ча — стар­шы­нёй Свет­ла­гор­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

КРАЎ­ЧАН­КІ Ула­дзі­мі­ра Мі­ка­ла­е­ві­ча — стар­шы­нёй Ча­чэр­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

ІГ­НА­ЦЕН­КІ Сяр­гея Дзміт­ры­е­ві­ча — стар­шы­нёй Бы­хаў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

ЦА­РЫ­КА­ВА Ула­дзі­мі­ра Ле­а­ні­да­ві­ча — стар­шы­нёй Глус­ка­га рай­вы­кан­ка­ма;

ДЗЕ­МІ­ДЗЕН­КІ Сяр­гея Сяр­ге­е­ві­ча — стар­шы­нёй Хо­цім­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

МА­ЦЕЛЬ­СКАЙ Ган­ны Мар'­я­наў­ны — кі­раў­ні­ком ад­мі­ніст­ра­цыі Цэнт­раль­на­га ра­ё­на г. Мін­ска;

ЛЕ­ТА­ВА Іга­ра Ле­а­ні­да­ві­ча — ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам ААТ «Мін­скі за­вод ко­ла­вых ця­га­чоў»;

ШЧАС­НА­ГА Ана­то­ля Та­дэ­ву­ша­ві­ча — рэк­та­рам Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ор­дэ­на Друж­бы на­ро­даў ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та;

ПА­СКРОБ­КІ Але­га Ры­го­ра­ві­ча — пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніст­ра жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі;

КОР­ЧЫ­КА Дзміт­рыя Аляк­санд­ра­ві­ча — на­мес­ні­кам мі­ніст­ра пра­мыс­ло­вас­ці;

ПІ­ВА­ВА­РА Ва­сі­ля Пят­ро­ві­ча — на­мес­ні­кам мі­ніст­ра сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня — ды­рэк­та­рам Дэ­парт­амен­та ве­тэ­ры­нар­на­га і хар­чо­ва­га на­гля­ду;

ПАРТ­НО­ГА Мі­ха­і­ла Пят­ро­ві­ча — на­мес­ні­кам мі­ніст­ра спор­ту і ту­рыз­му;

ЗА­ДЗІ­РА­НА Сяр­гея Ула­дзі­мі­ра­ві­ча — на­мес­ні­кам мі­ніст­ра юс­ты­цыі;

КА­СОЎ­СКА­ГА Анд­рэя Ар­кадзь­е­ві­ча — пер­шым на­мес­ні­кам стар­шы­ні Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па на­ву­цы і тэх­на­ло­гі­ях;

СЛА­БАД­ЧУ­КА Аляк­санд­ра Іва­на­ві­ча — на­чаль­ні­кам Сак­ра­та­ры­я­та Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Пад­час уз­гад­нен­ня Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­ра­бяз­на ці­ка­віў­ся ў кі­раў­ні­коў ра­ё­наў Го­мель­скай воб­лас­ці, як вя­дзец­ца па­сяў­ная кам­па­нія на поўд­ні кра­і­ны, якія праб­ле­мы вы­яў­ля­юц­ца ў су­вя­зі з яе па­чат­кам. Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў звяр­нуць асаб­лі­вую ўва­гу на куль­ту­ру зем­ля­роб­ства. «Спаг­нан­не за гэ­та бу­дзе вель­мі сур'­ёз­нае. Я ўсіх гу­бер­на­та­раў па­пя­рэ­дзіў. Усё па­він­на быць за­се­я­на, кож­ны ка­ва­лак», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «І пры­мусь­це кож­на­га ўлас­ні­ка пад­вор­ка, пры­ся­дзіб­ных участ­каў не прос­та на­вес­ці па­ра­дак, а ўсё ўза­раць, каб не бы­ло пус­та­зел­ля», — па­ста­віў за­да­чу кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«На­вя­дзі­це па­ра­дак! На ву­лі­цах, на пры­ся­дзіб­ных участ­ках і на сель­гас­прад­пры­ем­ствах — ідэа­льны па­ра­дак! І зра­зу­ме­ла, у аг­ра­га­рад­ках і вёс­ках. Да Дня Пе­ра­мо­гі гэ­тыя пы­тан­ні па­він­ны быць вы­ра­ша­ны», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт так­са­ма ак­цэн­та­ваў ува­гу на пра­вя­дзен­ні па­сяў­ной. З-за ня­снеж­най зі­мы віль­га­ці ў гле­бу тра­пі­ла менш, чым звы­чай­на. «Та­му вель­мі важ­на як ма­га хут­чэй зер­не па­клас­ці ў гле­бу», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «Ка­лі ў нас са­праў­ды ёсць ры­зы­ка не за­ха­ваць па­се­вы або атры­маць не­вя­лі­кія ўра­джаі ў су­вя­зі з вы­мяр­зан­нем, вы­ма­кан­нем, трэ­ба больш ра­шу­ча дзей­ні­чаць. Нель­га стра­ціць ура­джай, нель­га апус­ціц­ца ні­жэй за ўзро­вень мі­ну­ла­га го­да», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Уз­гад­ня­ю­чы на­зна­чэн­не рэк­та­ра Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што да рэк­та­раў бе­ла­рус­кіх ВНУ сё­ле­та бу­дуць асаб­лі­выя па­тра­ба­ван­ні.

На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, рэк­та­ры «па­він­ны быць моц­ны­мі, вес­ці за са­бой мо­ладзь». «Ня­прос­тая мо­ладзь, гэ­та са­мая леп­шая на­ша мо­ладзь, ра­зум­ная, з імі трэ­ба ўмець вес­ці дыя­лог і раз­маў­ляць», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Пе­рад но­вым кі­раў­ні­ком Мінск­ага за­во­да ко­ла­вых ця­га­чоў Прэ­зі­дэнт па­ста­віў за­да­чу за­ха­ваць прад­пры­ем­ства. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што МЗКЦ — гэ­та доб­рае прад­пры­ем­ства, ці­ка­васць да яко­га пра­яў­ля­юць мно­гія. «Але гэ­та дзяр­жаў­нае прад­пры­ем­ства. І ха­це­ла­ся б, каб яно за­ха­ва­ла сваю фор­му ўлас­нас­ці. Але для гэ­та­га трэ­ба пра­бі­вац­ца на но­выя рын­кі, не губ­ля­ю­чы ста­рых», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

На­зна­ча­ю­чы Над­звы­чай­на­га і Паў­на­моц­на­га Па­сла Бе­ла­ру­сі ў Мал­до­ве, Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь па­він­на па­шы­раць ад­но­сі­ны з гэ­тай кра­і­най, зы­хо­дзя­чы з яе шля­ху раз­віц­ця.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.