Вы тут

Для нядбайных спажыўцоў — тарыф з каэфіцыентам 2


Та­кім чы­нам, у на­шай кра­і­не па­вя­ліч­ва­юц­ца та­ры­фы на элект­рыч­насць і цэ­ны на газ для дзярж­прад­пры­ем­стваў, якія ўжы­ва­юць энер­га­рэ­сур­сы звыш вы­зна­ча­на­га ўра­дам за­дан­ня. Аб гэ­тым га­во­рыц­ца ў Па­ста­но­ве Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі №10 «Аб па­ве­лі­чэн­ні та­ры­фаў на элект­рыч­ную энер­гію і цэн на пры­род­ны газ у 2015 го­дзе».

Ця­пер пры­ня­тым да­ку­мен­там па­вя­ліч­ва­юц­ца ў 2 ра­зы та­ры­фы на элект­рыч­ную энер­гію і цэ­ны на пры­род­ны газ, спа­жы­тыя звыш аб'­ёмаў, вы­зна­ча­ных ад­па­вед­ны­мі за­дан­ня­мі Па­ста­но­вы Са­ве­та Мі­ніст­раў №118, што пры­ня­та ў мэ­тах зні­жэн­ня спа­жы­ван­ня элект­рыч­най энер­гіі і пры­род­на­га га­зу, па­ве­лі­чэн­ня до­лі мяс­цо­вых ві­даў па­лі­ва ў ка­цель­на-пяч­ным па­лі­ве.

Ад­зна­ча­ная па­ста­но­ва Саў­мі­на ты­чыц­ца юры­дыч­ных асоб і гас­па­дар­чых та­ва­рыст­ваў з до­ляй дзяр­жа­вы ў ста­тут­ным фон­дзе больш за 50% і га­да­вым спа­жы­ван­нем энер­га­рэ­сур­саў больш за 1 ты­ся­чу тон умоў­на­га па­лі­ва, якія ад­но­сяц­ца да апра­цоў­чай пра­мыс­ло­вас­ці. Сё­ле­та та­кія струк­ту­ры па­він­ны зні­зіць спа­жы­ван­не элект­рыч­най энер­гіі і пры­род­на­га га­зу на вы­твор­чыя па­трэ­бы не менш як на 3% да ўзроў­ню 2014 го­да. Вы­клю­чэн­не скла­дае спа­жы­ван­не пры­род­на­га га­зу, які вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў якас­ці сы­ра­ві­ны і для вы­пра­цоў­кі элект­рыч­най энер­гіі ўлас­ны­мі энер­га­кры­ні­ца­мі, а так­са­ма элект­рыч­най энер­гіі і пры­род­на­га га­зу, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ўлас­ны­мі энер­га­кры­ні­ца­мі для вы­пра­цоў­кі цеп­ла­вой энер­гіі, што ад­пус­ка­ец­ца ін­шым юры­дыч­ным асо­бам і на­сель­ніц­тву. Так­са­ма да­ку­мен­там пра­ду­гле­джа­на, што ар­га­ні­за­цыі ЖКГ ка­му­наль­най фор­мы ўлас­нас­ці з ка­цель­ным аб­ста­ля­ван­нем, якія пра­цу­юць на пры­род­ным га­зе і мяс­цо­вых ві­дах па­лі­ва (МВП), па­він­ны вы­кон­ваць па­ме­сяч­ныя за­дан­ні па вы­ка­ры­стан­ні МВП з улі­кам мак­сі­маль­на маг­чы­май за­груз­кі ка­цель­на­га аб­ста­ля­ван­ня. Та­кія за­дан­ні вы­зна­ча­юць абл­вы­кан­ка­мы і Мін­скі гар­вы­кан­кам.

Да­ку­мент удак­лад­няе, што па­вя­лі­ча­ныя та­ры­фы на элект­рыч­насць і цэ­ны на газ бу­дуць дзей­ні­чаць на пра­ця­гу го­да, ад­ра­зу пас­ля пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў ра­бо­ты прад­пры­ем­стваў за лю­ты.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.