Вы тут

Дэпутаты ўсіх Саветаў, яднайцеся!


У Ма­гі­лё­ве збі­ра­юц­ца ства­рыць аса­цы­я­цыю, якая да­па­мо­жа на­род­ным абран­ні­кам ра­зам вы­ра­шаць на­дзён­ныя праб­ле­мы

Пра­ект гэ­та­га ра­шэн­ня быў ад­на­га­лос­на пад­тры­ма­ны на ня­даў­няй се­сіі аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў. Раз­мо­вы пра та­кое аб'­яд­нан­не вя­дуц­ца ў кра­і­не не пер­шы год, але рэа­лі­за­ваць за­дум­ку на спра­ве да­зво­лі­ла толь­кі больш дас­ка­на­лая рэ­дак­цыя За­ко­на «Аб мяс­цо­вым кі­ра­ван­ні і са­ма­кі­ра­ван­ні». Ма­гі­лёў ста­не дру­гім го­ра­дам пас­ля Грод­на, які ска­рыс­та­ец­ца та­кой маг­чы­мас­цю.

— Та­кія аса­цы­я­цыі па­спя­хо­ва іс­ну­юць у кра­і­нах бліз­ка­га за­меж­жа — Ра­сіі, Укра­і­не, Кыр­гыз­ста­не і ін­шых, — ад­зна­чы­ла на­мес­нік стар­шы­ні аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Іры­на Ра­ін­чык. — Праз мяс­цо­вых дэ­пу­та­таў, най­больш на­блі­жа­ных да на­сель­ніц­тва, мож­на бу­дзе эфек­тыў­на вы­ра­шаць агуль­ныя праб­ле­мы, звя­за­ныя з жыц­ця­дзей­нас­цю лю­дзей, і больш дас­ка­на­ла пра­ца­ваць са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян.

Пла­ну­ец­ца, што аса­цы­я­цыя аб'­яд­нае ў адзі­ную ар­га­ні­за­цыю на­род­ных абран­ні­каў усіх уз­роў­няў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, па­чы­на­ю­чы ад сель­ска­га і за­кан­чва­ю­чы аб­лас­ным Са­ве­там дэ­пу­та­таў. Яна бу­дзе ка­ар­ды­на­ваць пра­цу мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў па ўсіх на­прам­ках, ажыц­цяў­ляць іх пра­ва­вую аба­ро­ну і прад­стаў­ляць ін­та­рэ­сы ў дзяр­жаў­ных ор­га­нах кра­і­ны і на роз­ных фо­ру­мах і кан­фе­рэн­цы­ях.

— Аса­цы­я­цыя не­аб­ход­на, — цвёр­да пе­ра­ка­на­ны стар­шы­ня аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ана­толь Іса­чан­ка. — Пе­рад тым, як вы­нес­ці гэ­та пы­тан­не на аб­мер­ка­ван­не, мы ства­ры­лі пра­цоў­ную гру­пу і раз­гля­дзе­лі пра­ект з усіх ба­коў. І ма­гу ўпэў­не­на за­явіць: спра­ва доб­рая. Та­кім чы­нам мы змо­жам па­зба­віц­ца ад ней­кіх мер­кан­тыль­ных пы­тан­няў, якія іс­ну­юць у кож­ным асоб­ным ра­ё­не, атры­ма­ем маг­чы­масць аку­му­ля­ваць на спе­цы­яль­ным раз­лі­ко­вым ра­хун­ку срод­кі для ра­шэн­ня ак­ту­аль­ных для ўсей воб­лас­ці за­дач, а так­са­ма прад­стаў­ляць ін­та­рэ­сы ўся­го дэ­пкор­пу­са Ма­гі­лёў­шчы­ны ў кра­і­не і за яе ме­жа­мі.

У хут­кім ча­се ство­раць праў­лен­не аса­цы­я­цыі і абя­руць яе стар­шы­ню. Пла­ну­ец­ца, што но­вае ўтва­рэн­не бу­дзе іс­на­ваць за кошт уз­но­саў і ін­шых мэ­та­вых збо­раў, не за­ба­ро­не­ных за­ка­на­даў­ствам кра­і­ны.

Да­рэ­чы, стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі ў якас­ці пер­ша­га пы­тан­ня пра­па­на­ваў бу­ду­чай аса­цы­я­цыі раз­гле­дзець маг­чы­масць узвя­дзен­ня пом­ні­ка Аляк­санд­ру Дэ­мба­вец­ка­му, гу­бер­на­та­ру Ма­гі­лё­ва кан­ца ХІХ ста­год­дзя. Пад­час яго праў­лен­ня воб­ласць да­сяг­ну­ла вы­со­ка­га ўзроў­ню свай­го раз­віц­ця па ўсіх на­кі­рун­ках. Гэ­ты ча­ла­век па­кі­нуў на­шчад­кам не­ацэн­ны во­пыт, апі­са­ны ў трох та­мах. На­ват сён­ня гэ­та вы­дан­не мае не толь­кі гіс­та­рыч­ную каш­тоў­насць, але з'яў­ля­ец­ца яшчэ і ка­рыс­ным для су­час­ні­каў.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».