28 кастрычніка, серада

Вы тут

Дзе дом стаяў, там рапс расце...


Знос ні­чый­ных бу­дын­каў у сель­са­ве­тах на­зы­ва­юць са­май вя­лі­кай праб­ле­май апош­ніх га­доў

Ні­што не мо­жа слу­жыць та­кой пе­ра­ка­наў­чай ілюст­ра­цы­яй вы­мі­ра­ння вё­сак, як па­кі­ну­тыя, за­бы­тыя, ні­ко­му не па­трэб­ныя ха­ты. Не­ка­лі іх бу­да­ва­лі, ра­да­ва­лі­ся, ка­лі спраў­ля­лі на­ва­сел­ле, га­да­ва­лі дзя­цей, спа­дзя­ва­лі­ся, што пас­ля гас­па­да­роў бу­дзе жыць у до­ме нех­та з на­шчад­каў... І вось на­стаў час, ка­лі вяс­ко­выя ха­ты трэ­ба зно­сіць дзя­сят­ка­мі, бо яны раз­бу­ра­юц­ца, за­рас­та­юць хмыз­ня­ком і бур'­я­ном, псу­юць знеш­ні вы­гляд на­се­ле­на­га пунк­та. Гэ­тая ра­бо­та вя­дзец­ца ор­га­на­мі мяс­цо­вай ула­ды, як вя­до­ма, з 2006 го­да, ка­лі быў пры­ня­ты Указ №70. По­тым вый­шаў Указ № 100, да­ку­мент, які ўдак­лад­ніў мно­гія па­зі­цыі. Га­лоў­най праб­ле­май на шля­ху вы­ка­нан­ня ўка­за на мес­цах на­зы­ва­юць не­да­хоп срод­каў.

[caption id="attachment_76631" align="alignnone" width="600"]На здым­ку Ан­та­ні­на Ла­гач ля пля­цоў­кі, дзе раз­бі­ра­ец­ца дом. На здым­ку Ан­та­ні­на Ла­гач ля пля­цоў­кі, дзе раз­бі­ра­ец­ца дом.[/caption]

Да­моў-сі­рот ста­но­віц­ца больш

Ма­рыя СЦЕ­ПА­НЮК, стар­шы­ня Пру­жан­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў, рас­каз­вае, што ў ра­ё­не зна­чац­ца пус­ту­ю­чы­мі 1784 да­мы. Пру­жан­скі ра­ён да­во­лі вя­лі­кі, у ім 243 сель­скія на­се­ле­ныя пунк­ты. Ад 10 фак­тыч­на за­ста­лі­ся толь­кі наз­вы, у 53 пра­жы­вае менш за дзя­ся­так ча­ла­век, гэ­та зна­чыць, што вёс­кі — кан­ды­да­ты ў раз­рад не­перс­пек­тыў­ных.

— Ле­тась, — рас­каз­вае Ма­рыя Ва­сіль­еў­на, — ра­шэн­нем су­доў бы­ло пе­ра­да­дзе­на сель­са­ве­там 68 да­моў, зне­се­на 64 з іх. Ця­пер у ор­га­нах мяс­цо­вай ула­ды рых­ту­юц­ца аль­бо пад­рых­та­ва­ны да­ку­мен­ты на 706 да­моў. Да­рэ­чы, у ва­шым да­дат­ку «Мяс­цо­вае са­ма­кі­ра­ван­не» не пра­пус­каю ні­вод­на­га ма­тэ­ры­я­лу на гэ­ту тэ­му. З га­зе­ты ве­даю, што ў не­ка­то­рых аб­лас­цях на знос да­моў за­клад­ва­юць у свае бюд­жэ­ты больш срод­каў. У сель­са­ве­тах шэ­ра­гу ра­ё­наў ёсць не­вя­лі­кія бры­га­ды ра­бо­чых, якія зай­ма­юц­ца раз­бор­кай па­бу­доў. У нас жа ра­бо­та па зно­се ў асноў­ным тры­ма­ец­ца на іні­цы­я­ты­ве, прад­пры­маль­нас­ці, раз­ва­рот­лі­вас­ці стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў і ра­зу­мен­ні кі­раў­ні­коў сель­гас­прад­пры­ем­стваў, бо аб­са­лют­ная боль­шасць зем­ляў, якія вы­зва­ля­юц­ца, па­паў­ня­юць па­сяў­ныя пло­шчы гас­па­да­рак.

Ма­рыя Сце­па­нюк пра­па­на­ва­ла на­ве­даць Зе­ля­не­віц­кі сель­са­вет, дзе апош­нім ча­сам шмат зроб­ле­на па на­вя­дзен­ні па­рад­ку. Зе­ля­не­ві­чы зна­хо­дзяц­ца ў 60 кі­ла­мет­рах ад рай­цэнт­ра, сель­са­вет мя­жуе з Гро­дзен­скай воб­лас­цю. Мяс­ці­ны тут пры­го­жыя, ма­ляў­ні­чыя, эка­ла­гіч­нае ста­но­ві­шча спры­яль­нае. А вёс­кі пус­це­юць... Да­моў-сі­рот у на­се­ле­ных пунк­тах вель­мі мно­га. На­шчад­кі бы­лых гас­па­да­роў у пра­вы спад­чын­ні­каў ня­рэд­ка не ўсту­па­юць, ха­ты пры­хо­дзяць у за­ня­пад, да­во­дзіц­ца пры­маць ра­шэн­ні.

Зям­лю — у се­ва­зва­рот. І кроп­ка

Стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та Ан­та­ні­на ЛА­ГАЧ за­пра­сі­ла пра­ехац­ца па вёс­ках. Яра­шэ­ві­чы, Шэй­пі­чы, Зэ­льзін, Лыс­ка­ва, Ма­гі­лёў­цы — у кож­най мы су­стрэ­лі пля­цоў­кі, дзе ня­даў­на бы­лі зне­се­ны па­бу­до­вы аль­бо дзе ра­бо­ты яшчэ пра­цяг­ва­юц­ца.

Яра­шэ­ві­чы, да­рэ­чы, вы­бра­ны ба­за­вай вёс­кай, у якой хут­ка бу­дзе на­ве­дзе­ны поў­ны па­ра­дак. Ад­ра­зу ва ўсіх на­се­ле­ных пунк­тах гэ­ту ра­бо­ту зра­біць не­маг­чы­ма, та­му рай­вы­кан­кам пры­няў ра­шэн­не у кож­ным з сель­са­ве­таў вы­браць ад­ну вёс­ку, дзе цал­кам вы­ра­шыць пы­тан­не з пус­ту­ю­чы­мі да­ма­мі.
Дык вось у Яра­шэ­ві­чах на мес­цы двух до­ма­ўла­дан­няў (іх ра­за­бра­лі ле­тась) па­се­я­ны азі­мы рапс. Аку­рат­нае роў­нае по­ле з друж­ны­мі ўсхо­да­мі ра­дуе во­ка.

— І гэ­та ідэа­льны ва­ры­янт вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы, — га­во­рыць Ан­та­ні­на Ва­сіль­еў­на, — ка­лі пля­цоў­ка рас­чы­шча­ец­ца і зям­ля ад­во­дзіц­ца пад ней­кую сель­гас­куль­ту­ру. Бо мы ма­ем і ін­шы — сум­ны — во­пыт, ка­лі ў па­пя­рэд­нія га­ды не­дзе па­ся­рэ­дзі­не вёс­кі да­мы раз­бі­ра­лі, усё ачы­шча­лі, а праз год-два там бу­я­ла та­кая рас­лін­насць, якой нель­га бы­ло ра­ды даць. Ця­пер спа­чат­ку з кі­раў­ніц­твам сель­гас­прад­пры­ем­ства вы­зна­ча­ем перс­пек­ты­ву гэ­та­га зя­мель­на­га ўчаст­ка, по­тым яны бя­руц­ца за пра­цу.

Вель­мі ўдзяч­ная кі­раў­нік мяс­цо­вай ула­ды фі­лі­ялу РУП «Брэс­тэ­нер­га» — «Аг­ра­энер­га «Зе­ля­не­ві­чы». Кі­раў­ніц­тва на­зва­най гас­па­дар­кі ста­віц­ца да праб­лем доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня з ра­зу­мен­нем. Без сель­гас­прад­пры­ем­стваў бы­ло б прос­та не­маг­чы­ма спра­віц­ца з ра­бо­тай: у іх срод­кі, тэх­ні­ка, лю­дзі. Яны раз­бі­ра­юць па­бу­до­ву, драў­ні­ну вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для сва­іх ка­цель­няў. А сель­вы­кан­кам ар­га­ні­зоў­вае пе­ра­коп­ку ўчаст­ка тэх­ні­кай. Апош­няе трэ­ба ра­біць, каб па­ха­ваць ка­рэн­не і па­пя­рэ­дзіць раз­рас­тан­не рас­лін­нас­ці. Ле­тась за ўка­за­ную ра­бо­ту Зе­ля­не­віц­кі сель­вы­кан­кам за­пла­ціў
25 міль­ё­наў руб­лёў Ваў­ка­выс­кай ПМС, яшчэ тры міль­ё­ны доў­гу за­ста­ло­ся на гэ­ты год. На апла­ту па­слуг ме­лі­я­ра­та­раў фак­тыч­на пай­шлі ўсе гро­шы, вы­дзе­ле­ныя для доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та на год.

Ан­та­ні­на Ла­гач ста­ра­ец­ца пры­цяг­нуць лю­быя ар­га­ні­за­цыі аль­бо пры­ват­ных асоб да гэ­тай важ­най і ня­лёг­кай за­да­чы. Не так даў­но ра­за­браць дом у Ма­гі­лёў­цах да­па­маг­ла мяс­цо­вая ўста­но­ва ахо­вы зда­роўя. А ў вёс­цы Зэ­льзін ідзе ра­бо­та за­раз: су­сед, што жы­ве на­су­праць, зга­дзіў­ся за­браць бяр­вен­ні са­бе на дро­вы, па­пя­рэд­не ра­за­браў­шы дом. Ка­лі ж най­маць для раз­бор­кі бу­дын­каў ста­рон­нія ар­га­ні­за­цыі, то вы­дат­кі на адзін дом скла­да­юць ад 10 да 15 міль­ё­наў руб­лёў.

Пад­час па­езд­кі па вёс­ках сель­са­ве­та мы ба­чы­лі не менш за два дзя­сят­кі бы­лых ся­дзіб вяс­коў­цаў, пля­цоў­кі ад якіх пры­ве­дзе­ны аль­бо пры­вод­зяц­ца ў па­ра­дак. Ві­да­воч­на, што ў апош­нія га­ды тут пра­ве­дзе­на ве­лі­зар­ная ра­бо­та ў гэ­тым кі­рун­ку. А ў Рэ­гіст­ры ўлі­ку пус­ту­ю­чых да­моў па сель­са­ве­це зна­чыц­ца яшчэ 163 па­бу­до­вы.

Пра до­ла­ры і за­вя­шчан­ні

— Па­куль зня­сём дзе­сяць, — га­во­рыць Ан­та­ні­на Ва­сіль­еў­на, — з'яў­ля­ец­ца яшчэ больш. Спад­чын­ні­кі ж зу­сім не спя­ша­юц­ца ўсту­паць у пра­вы, пад­трым­лі­ваць род­ныя ха­ты ў па­рад­ку. Праб­ле­мы з на­шчад­ка­мі бы­лых гас­па­да­роў не-не ды ўзні­ка­юць.

Па­куль еха­лі, стар­шы­ня па­ка­за­ла адзін дом, га­то­вы да зно­су, які пра­сі­ла па­кі­нуць дач­ка гас­па­да­роў. Жан­чы­на жы­ве ў Брэс­це. Да­ку­мен­ты яна не афарм­ля­ла і ўлас­ні­цай до­ма­ўла­дан­ня не ста­ла. Не пры­яз­джа­ла сю­ды і не кла­па­ці­ла­ся пра па­ра­дак на пад­вор­ку і ў ва­ко­лі­цы. А ка­лі суд пры­знаў дом, які ста­іць на­ват без дзвя­рэй, ні­чый­ным, рап­там пра­чну­лі­ся па­чуц­ці. Га­ра­джан­ка ста­ла пра­сіць, каб баць­коў­скі дом не раз­бі­ра­лі. Та­ды ёй пра­па­на­ва­лі на­вес­ці па­ра­дак і пад­трым­лі­ваць яго да­лей. На што тая за­яві­ла: «У мя­не ня­ма та­кой маг­чы­мас­ці, пры­вя­дзі­це ся­дзі­бу ў па­ра­дак са­мі».

А вы­па­дак з до­мам у вёс­цы Ба­ры­сі­кі на­огул мож­на на­зваць кур'­ёз­ным. Там пра­жы­ваў адзі­но­кі ча­ла­век. Праз тры га­ды пас­ля яго смер­ці ні­хто не за­явіў пра­вы спад­чын­ні­ка. Хоць брат бы­ло­га гас­па­да­ра жы­ве ў су­сед­няй вёс­цы і абя­цаў дом ра­за­браць. Бра­ту тэ­ле­фа­на­ва­лі, па­кі­да­лі пісь­мо­выя прад­пі­сан­ні на гэ­ты конт, але яны за­ста­ва­лі­ся без ува­гі. Та­ды сель­са­вет вый­шаў з ха­дай­ніц­твам у сель­гас­прад­пры­ем­ства «Ра­дзі­ма», і дом да­во­лі хут­ка ра­за­бра­лі. Пас­ля гэ­та­га брат па­чаў пі­саць скар­гі. А не­ўза­ба­ве аб'­яві­ла­ся і сяст­ра, аб іс­на­ван­ні якой у сель­скім вы­кан­ка­ме на­ват не ве­да­лі. Жан­чы­на за­да­ла кло­па­ту на­ват пра­ва­ахоў­ным ор­га­нам, бо на­пі­са­ла ў за­яве, што пад­трым­лі­ва­ла па­ра­дак, да­гля­да­ла бра­та і ча­мусь­ці па­кі­ну­ла ў ша­фе 1000 до­ла­раў... якія ля­жа­лі ў пус­той ха­це тры га­ды. Су­пра­цоў­ні­кам мі­лі­цыі да­вя­ло­ся тра­ціць час на апы­тан­ні су­се­дзяў і ад­на­вяс­коў­цаў, афарм­ляць шэ­раг да­ку­мен­таў. Ну і, вя­до­ма, ад­піс­вац­ца ва ўсе ін­стан­цыі прый­шло­ся сель­вы­кан­ка­му. А брат, што пі­саў скар­гі, як ака­за­ла­ся, на­ват не ве­даў ну­мар до­ма, пра які пі­саў.

Пра­да­юц­ца пад да­чы па ўсім сель­са­ве­це толь­кі лі­ча­ныя да­мы най­перш з-за ад­да­ле­нас­ці вё­сак. Та­му ўся на­дзея ў спра­ве пад­тры­ман­ня па­рад­ку тут толь­кі на сель­скі Са­вет. Ужо за гэ­ты год у Зе­ля­не­віц­кім сель­са­ве­це зне­се­на шэсць ні­чый­ных да­моў, у рэ­гістр уклю­ча­на 16.

Грун­тоў­ная ба­за да­ных

Кры­ху ін­шая сі­ту­а­цыя ў Мок­раў­скім сель­са­ве­це. Па-пер­шае, вёс­кі ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­най адзін­кі зна­хо­дзяц­ца на­мно­га блі­жэй да го­ра­да. Цэнт­рам з'яў­ля­ец­ца су­час­ны пры­го­жы аг­ра­га­ра­док «Жу­раў­лі­нае». Але і тут у 24 на­се­ле­ных пунк­тах на­ліч­ва­ец­ца 59 пус­ту­ю­чых да­моў.

PC250067

Стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та Свят­ла­на ХА­НА­ВЕЦ рас­каз­вае, што зно­сіць ні­чый­ныя па­бу­до­вы да­па­ма­гае прад­пры­ем­ства жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі «Ка­му­наль­нік», фі­лі­ял яко­га ёсць у «Жу­раў­лі­ным». Ра­бо­чыя на­зва­на­га ўчаст­ка раз­бі­ра­юць ха­ты і вы­ка­рыс­тоў­ва­юць драў­ні­ну ў якас­ці па­лі­ва. Толь­кі за мі­ну­лыя не­каль­кі га­доў сель­гас­прад­пры­ем­ства «Аг­ра-Ка­ля­дзі­чы» за кошт зне­се­ных ся­дзіб да­ба­ві­ла больш за 10 гек­та­раў по­ля ў се­ва­зва­рот. У ас­тат­нім жа праб­ле­мы, якія ўзні­ка­юць у пра­цэ­се ра­бо­ты, пры­клад­на та­кія ж, як у Зе­ля­не­ві­чах.

За­слу­гоў­вае ўва­гі ба­за да­ных па ні­чый­ных да­мах, ство­ра­ная ў Мок­раў­скім сель­са­ве­це. На­зва­ная ба­за іс­нуе ў дзвюх фор­мах — па­пя­ро­вай і элект­рон­най. У асоб­най па­пцы за­хоў­ва­юц­ца тры фо­та­здым­кі кож­на­га з да­моў, што трап­ля­юць у рэ­гістр, а по­тым раз­бі­ра­юц­ца. Пер­шы зды­мак ро­біц­ца да па­чат­ку ўся­ля­кіх ра­бот, дру­гі — на ста­дыі раз­бі­ран­ня, і, на­рэш­це, вы­гляд зя­мель­на­га ўчаст­ка, які за­ста­ец­ца по­тым. У па­пках мож­на знай­сці звест­кі пра кож­ны дом, які знес­лі з па­чат­ку кам­па­ніі. Ба­за па­трэб­на так­са­ма на вы­па­дак не­па­ра­зу­мен­няў з гра­ма­дзя­на­мі, якія рап­там за­прэ­тэн­ду­юць на ро­лю спад­чын­ні­каў і на­пі­шуць скар­гу, што знес­лі іх дом-па­лац, у пад­ва­ле яко­га ста­я­лі сло­і­кі з до­ла­ра­мі. Скар­гі, на жаль, пі­са­лі і ў Мок­рым. Але яны бы­лі пры­зна­ныя не­аб­грун­та­ва­ны­мі, бо ў сель­скім Са­ве­це за­хоў­ва­юць пра­цэ­ду­ру, рэг­ла­мен­та­ва­ную 100-м Ука­зам. Звест­кі пра пус­ту­ю­чы дом пуб­лі­ку­юц­ца ў ра­ён­най га­зе­це, а ра­шэн­не аб пры­знан­ні до­ма ні­чый­ным і пе­ра­да­чы ва ўлас­насць сель­вы­кан­ка­ма пры­мае суд. Апош­няе, да­рэ­чы, так­са­ма абы­хо­дзіц­ца ор­га­ну сель­скай ула­ды ня­тан­на. Ёсць ней­кая, зга­дзі­це­ся, за­ка­на­даў­чая не­да­пра­цоў­ка ў тым, што сель­вы­кан­кам вы­му­ша­ны пра­сіць гро­шы з ра­ён­на­га бюд­жэ­ту на су­до­вую пош­лі­ну, якая за­тым зноў пла­ціц­ца ў ра­ён­ны бюд­жэт. Але ж дру­гі ме­ха­нізм раз­лі­ку па­куль не пра­ду­гле­джа­ны.

Пру­жан­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.