29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

Не ўпэўнены — не абяцай


Да лю­дзей трэ­ба ста­віц­ца так, як хо­чаш, каб ста­ві­лі­ся да ця­бе

Стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў — пры­зван­не ці пра­фе­сія? Як бы ні бы­ло, ён у вёс­цы — не­за­мен­ны ча­ла­век, спе­цы­я­ліст шы­ро­ка­га про­фі­лю. І ар­га­ні­за­тар, і да­рад­чык, і гас­па­дар­нік... Пы­тан­ні, якія асаб­лі­ва хва­лю­юць прад­стаў­ні­коў ула­ды на мес­цах, аб­мер­ка­ва­лі стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў ра­зам са спе­цы­я­ліс­та­мі пад­час «круг­ла­га ста­ла» ў Ін­сты­ту­це дзяр­жаў­най служ­бы Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Па ін­стан­цы­ях, як па лес­ві­цы

— У кра­і­не ство­ра­на ма­ні­то­рын­га­вая гру­па на ча­ле са Стар­шы­нёй Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Мі­ха­і­лам Мяс­ні­ко­ві­чам, якая вы­ву­чае сі­ту­а­цыю на пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­ствах, — па­ве­да­мі­ла пры­сут­ным стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч. — На пад­на­ча­ле­ных вам тэ­ры­то­ры­ях так­са­ма ёсць суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня. На­зі­раць збо­ку за тым, як у іх ідуць спра­вы, нель­га.

Ра­зам з тым Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч па­пя­рэ­дзі­ла, што кі­раў­ні­ка­мі ні ў якім ра­зе нель­га ка­ман­да­ваць, да­ваць ней­кія ўка­зан­ні. «Вы ў пер­шую чар­гу іх па­моч­ні­кі, і па­він­ны аказ­ваць ім са­дзей­ні­чан­не, уплы­ваць на сі­ту­а­цыю ў ка­лек­ты­ве, рэ­ага­ваць на пы­тан­ні, якія ўзні­ка­юць. Не­аб­ход­на да­ваць лю­дзям ін­фар­ма­цыю, тлу­ма­чыць, які­мі кло­па­та­мі жы­вуць гас­па­дар­ка, ра­ён, воб­ласць, кра­і­на. Па­га­дзі­це­ся, не толь­кі ра­сій­скі ру­бель уплы­вае на ра­бо­ту прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый, але і дыс­цып­лі­на, па­ра­дак, стаў­лен­не ра­бот­ні­каў да сва­іх не­па­срэд­ных аба­вяз­каў».

Асаб­лі­вую ўва­гу вар­та звяр­нуць на не­да­стат­ко­вую ра­бо­ту са зва­ро­та­мі і скар­га­мі гра­ма­дзян. У Са­ве­таў роз­ных уз­роў­няў на­ла­джа­на сіс­тэ­ма ў гэ­тым кі­рун­ку, але яна па­тра­буе ка­рэк­тыў, но­вых па­ды­хо­даў у ад­па­вед­нас­ці з ча­сам. Зда­ва­ла­ся б, рэ­гу­ляр­на пра­вод­зяц­ца пры­ёмы гра­ма­дзян, ар­га­ні­зу­юц­ца пра­мыя тэ­ле­фон­ныя лі­ніі ў абл­вы­кан­ка­мах, рай­вы­кан­ка­мах, аб­лас­ных і ра­ён­ных Са­ве­тах дэ­пу­та­таў, ды і стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў што­дня су­стра­ка­юц­ца з людзь­мі, а не толь­кі ў пэў­ны час. Але час­та за­яў­ні­кі імк­нуц­ца вый­сці з пы­тан­нем на ўзро­вень воб­лас­ці, бе­ра­гуць асоб­ныя пы­тан­ні «да су­бо­ты», каб за­даць іх гу­бер­на­та­рам.

«Іс­ну­юць і та­кія праб­ле­мы, як пе­ра­ад­ра­соў­ка скар­гаў, ад­клад­ван­не вы­ра­шэн­ня пы­тан­няў з-за ад­сут­нас­ці фі­нан­са­ван­ня. Маў­ляў, ка­лі яно бу­дзе, та­ды і раз­гле­дзім. Яшчэ горш — абя­цан­ні: зро­бім у на­ступ­ным квар­та­ле, го­дзе. У вы­ні­ку гра­ма­дзя­не за­ста­юц­ца не­за­да­во­ле­ныя та­кі­мі ад­ка­за­мі і, як па лес­ві­цы, ідуць па ін­стан­цы­ях усё вы­шэй і вы­шэй», — лі­чыць се­на­тар.

Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч пры­вя­ла прык­лад, як рэ­агу­юць на зва­ро­ты і скар­гі гра­ма­дзян у Ба­ры­саў­скім ра­ё­не. У ра­ён­най га­зе­це «Адзін­ства» на кож­нае пы­тан­не, што па­сту­пі­ла, да­юць кан­крэт­ны ад­каз. Не кор­мяць лю­дзей абя­цан­ка­мі, а тлу­ма­чаць, ча­му сён­ня нель­га вы­ка­наць тое, што яны про­сяць. І ў гэ­тым вы­пад­ку, атры­маў­шы вы­чар­паль­нае тлу­ма­чэн­не, лю­дзі не бу­дуць звяр­тац­ца вы­шэй.

— Ка­лі вы ўдзель­ні­ча­лі ў се­сі­ях па ра­бо­це са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян, то трэ­ба да­но­сіць да вы­бар­шчы­каў іх ра­шэн­ні. Не­дак­лад­ныя на­ві­ны, у сэн­се «ад­на ба­буль­ка ска­за­ла», хут­ка рас­паў­сюдж­ва­юц­ца і аб­рас­та­юць плёт­ка­мі. Але ж тое, што ро­біц­ца для лю­дзей на мес­цах, ад­бы­ва­ец­ца не са­мо па са­бе. Трэ­ба тлу­ма­чыць, што кан­крэт­на ро­біц­ца для за­бес­пя­чэн­ня жыц­ця­дзей­нас­ці тэ­ры­то­рый, аб удзе­ле дэ­пу­та­таў у са­цы­яль­на-эка­на­міч­ным раз­віц­ці на­се­ле­на­га пунк­та, рэ­гі­ё­на, — кан­ста­та­ва­ла се­на­тар.

Аб­мяр­коў­ва­ла­ся пад­час па­ся­джэн­ня і та­кая ба­лю­чая для ўсіх тэ­ма, як дар­ма­ед­ства. Ёсць гра­ма­дзя­не, якія не пра­цу­юць га­да­мі, жы­вуць за кошт ін­шых: бліз­кіх лю­дзей, дзяр­жа­вы. Не­ка­то­рыя сем'і лі­чац­ца ма­ла­за­бяс­пе­ча­ны­мі, атрым­лі­ва­юць ад­рас­ную са­цы­яль­ную да­па­мо­гу, ка­рыс­та­юц­ца льго­та­мі. А на са­мой спра­ве муж, баць­ка пра­цуе за мя­жой, за­бяс­печ­вае ма­тэ­ры­яль­на сва­іх дзя­цей і жон­ку. «Та­кія сем'і трэ­ба вы­яў­ляць, — ска­за­ла Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч. — Сель­скі Са­вет мае за­кон­нае пра­ва ства­рыць дэ­пу­тац­кую гру­пу, ка­мі­сію, на­ве­даць сям'ю, пра­ана­лі­за­ваць яе ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча і ўнес­ці свае пра­па­но­вы ў ор­га­ны са­цы­яль­най аба­ро­ны. І ва­ша мер­ка­ван­не бу­дзе ўлі­ча­на, ка­лі сям'я атрым­лі­вае са­цы­яль­ную да­па­мо­гу не­за­кон­на. Трэ­ба ве­даць не толь­кі тых лю­дзей, што жы­вуць за кошт сум­лен­ных па­дат­ка­пла­цель­шчы­каў, але і тых, хто зло­ўжы­вае спірт­ным, вя­дзе аса­цы­яль­ны лад жыц­ця, не зай­ма­ец­ца вы­ха­ван­нем дзя­цей. І пры­маць дзейс­ныя за­ха­ды ра­зам з мі­лі­цы­яй, ор­га­на­мі са­цы­яль­най аба­ро­ны».

П'ян­ства — ка­та­лі­за­тар зла­чын­стваў

— Мы з ва­мі вы­ра­ша­ем ад­ну і тую ж за­да­чу па змян­шэн­ні коль­кас­ці пра­ва­па­ру­шэн­няў і зла­чын­нас­ці, — звяр­нуў­ся да стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў дэ­пу­та­таў на­мес­нік на­чаль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі мі­лі­цыі гра­мад­скай бяс­пе­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Алег Ка­ра­зей. — У сель­скай мяс­цо­вас­ці ў па­раў­на­нні з го­ра­дам уз­ро­вень зла­чын­нас­ці мен­шы. Але ў раз­лі­ку на 100 тыс. на­сель­ніц­тва зла­чын­стваў тут здзяйс­ня­ец­ца больш. Кож­нае трэ­цяе — у не­цвя­ро­зым ста­не. А п'ян­ства — ка­та­лі­за­тар зла­чын­нас­ці. Та­му на­ша агуль­ная за­да­ча ў ба­раць­бе з ал­ка­га­лі­за­цы­яй на­сель­ніц­тва — аб­ме­жа­ван­не да­ступ­нас­ці спірт­ных на­по­яў.

Ра­ён­ныя служ­бы, вы­ка­наў­чыя ка­мі­тэ­ты ма­юць пра­ва пры­маць ра­шэн­ні па аб­ме­жа­ван­ні ча­су про­да­жу га­рэ­лач­ных вы­ра­баў на тэ­ры­то­рыі аб­слу­гоў­ван­ня, на­ват да поў­най за­ба­ро­ны іх рэа­лі­за­цыі.

Што ты­чыц­ца кра­дзя­жоў, то, як па­каз­вае ста­тыс­ты­ка, ча­сам ча­ла­век не ідзе на­ўмыс­на на гэ­тае зла­чын­ства. Але... Пра­хо­дзіць мі­ма і не стрым­лі­ва­ец­ца, каб не пры­ха­піць з са­бой тое, што дрэн­на ля­жыць. «Та­му і вам, і ўчаст­ко­вым ін­спек­та­рам мі­лі­цыі трэ­ба тлу­ма­чыць на­сель­ніц­тву, каб не кі­да­лі рэ­чы абы-дзе. Уваж­лі­васць, бе­раж­лі­выя ад­но­сі­ны да сва­ёй ма­ё­мас­ц

Спрас­ціць пра­цэ­ду­ру

Праб­ле­ма пус­ту­ю­чых і ста­рых да­моў так­са­ма вель­мі хва­люе стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў дэ­пу­та­таў. Час­та за­кі­ну­тыя, не­да­гле­джа­ныя бу­ды­ні­ны, за­рос­лыя пус­та­зел­лем пад­вор­кі псу­юць знеш­ні вы­гляд на­се­ле­ных пунк­таў. Знес­ці ці пра­даць іх усе ад­на­ча­со­ва не­маг­чы­ма: па­трэб­ны вя­лі­кія гро­шы.

Шмат зва­ро­таў па гэ­тай праб­ле­ме пры­хо­дзіць у Дзяр­жаў­ны ка­мі­тэт па ма­ё­мас­ці. На­чаль­нік ад­дзе­ла пра­ва­во­га за­бес­пя­чэн­ня зя­мель­ных ад­но­сін, геа­дэз­іі і кар­та­гра­фіі юры­дыч­на­га ўпраў­лен­ня Вік­то­рыя Ве­ры­на пры­вя­ла тыя, што най­больш час­та су­стра­ка­юц­ца. У пры­ват­нас­ці, вы­явіў сель­вы­кан­кам пус­ту­ю­чы дом, пра­вёў ад­па­вед­ную пра­цэ­ду­ру і звяр­та­ец­ца ў суд, каб яго пры­зна­лі без­гас­па­дар­чым і пе­рад­алі ва ўлас­насць тэ­ры­та­ры­яль­на-ад­мі­ніст­ра­цый­най адзін­кі. Але ў ра­ё­не не мо­гуць фі­нан­са­ва за­бяс­пе­чыць яго знос. Ці мож­на ў гэ­тым вы­пад­ку пра­даць з аў­кцы­ё­ну зя­мель­ны ўчас­так?

— Нель­га. Трэ­ба пры­няць ра­шэн­не аб маг­чы­мас­ці да­лей­ша­га вы­ка­ры­стан­ня ма­ё­мас­ці шля­хам пе­ра­да­чы ў ка­му­наль­ную ўлас­насць і вы­ста­віць дом на аў­кцы­ён. Што ты­чыц­ца ста­ро­га до­ма, то ра­шэн­не су­да пры­ма­ец­ца не аб пры­знан­ні яго без­гас­па­дар­чым, а аб вы­ку­пе ў гра­ма­дзя­ні­на і пе­ра­да­чы ва ўлас­насць тэ­ры­та­ры­яль­на-ад­мі­ніст­ра­цый­най адзін­кі.

— А ка­лі гра­ма­дзя­не аб'­яві­лі­ся пас­ля та­го, як дом зне­се­ны? — па­ці­ка­ві­лі­ся ў прад­стаў­ні­ка ка­мі­тэ­та.

— У ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам яны мо­гуць аб­скар­дзіць дзе­ян­ні мяс­цо­вых вы­ка­наў­чых і рас­па­рад­чых ор­га­наў ула­ды ў су­дзе — у тым вы­пад­ку, ка­лі бы­ла па­ру­ша­на пра­цэ­ду­ра: не атры­ма­лі па­ве­дам­лен­ня, дом не ўклю­ча­ны ў рэ­естр, не бы­ла рас­паў­сю­джа­на ін­фар­ма­цыя, што ён бу­дзе пры­зна­ны пус­ту­ю­чым.

Пра­гу­ча­ла пра­па­но­ва і аб тым, каб спрас­ціць пра­цэ­ду­ру зно­су ці ада­бран­ня да­моў. На­прык­лад, вы­зна­чыць тэр­мін: не пры­ма­еш дом праз тры га­ды пас­ля смер­ці ўлас­ні­каў, баць­коў, зна­чыць, па ра­шэн­ні су­да ён за­бі­ра­ец­ца. Як ад­зна­чыў адзін са стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў, у яго на ўлі­ку 900 пус­ту­ю­чых да­моў, з іх 470 ма­юць улас­ні­каў, а ас­тат­нія — толь­кі па­тэн­цый­ных спад­чын­ні­каў. «Вы­сы­ла­ем ім прад­пі­сан­ні, про­сім пры­вес­ці ў на­леж­ны вы­гляд ся­дзі­бы, але яны іг­на­ру­юць усе па­тра­ба­ван­ні, — пад­тры­ма­ла яго ка­ле­га. — Ра­зам з тым штра­фу­юць нас за тое, што не пры­ня­лі на­леж­ныя ме­ры па на­вя­дзен­ні па­рад­ку».

і мо­гуць ска­ра­ціць коль­касць кра­дзя­жоў», — звяр­нуў­ся да пры­сут­ных Алег Ка­ра­зей.

Як ад­зна­чыў прад­стаў­нік ве­дам­ства, кож­нае трэ­цяе кры­мі­наль­нае пра­ва­па­ру­шэн­не — на сум­лен­ні не­пра­цу­ю­чых. Яны не ма­юць срод­каў да іс­на­ван­ня, а зна­чыць бу­дуць крас­ці ці «вы­бі­ваць» гро­шы ў ста­рых баць­коў. Праб­ле­ма гвал­ту вель­мі іс­тот­ная для ся­мей­ных ад­но­сін.

— Зда­ра­ец­ца, што пра­ва­па­ру­шэн­не на тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та ад­бы­ва­ец­ца з удзе­лам ча­ла­ве­ка, які тут не пра­жы­вае. На­прык­лад, да­рож­на-транс­парт­нае зда­рэн­не ці кра­дзеж з удзе­лам жы­ха­роў ін­шых мяс­цо­вас­цяў, за­лёт­ных «гаст­ра­лё­раў». Тым не менш яно рэ­гіст­ру­ец­ца па мес­цы зда­рэн­ня. А гэ­та псуе ра­ён­ную ста­тыс­ты­ку і ўплы­вае на аў­та­ры­тэт ра­ё­на, — вы­ка­за­ла дум­ку аў­ды­то­рыя.

— Улік пра­ва­па­ру­шэн­няў вя­дзец­ца па тэ­ры­та­ры­яль­най пры­кме­це. Ін­ша­га не да­дзе­на. Мы не мо­жам рэ­гіст­ра­ваць яго ў Ра­сіі, ка­лі яго здзейс­ніў ра­сі­я­нін, ці ва Укра­і­не, ка­лі зла­чын­ца — жы­хар гэ­тай кра­і­ны, — ад­ка­заў Алег Ка­ра­зей.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Беларускі акадэмік працаваў грузчыкам у порце і падарыў Мінску трамвай.

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.