Вы тут

І кісла, і горка, і «прыпякае»


Са­май рас­паў­сю­джа­най тэ­май пы­тан­няў на гэ­ту «пра­мую лі­нію» ста­ла пя­кот­ка. Пя­кот­ка, го­рыч у ро­це, боль у язы­ку — асноў­ныя сімп­то­мы гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­най рэ­флюкс­най хва­ро­бы. А яна ў апош­нія га­ды ста­но­віц­ца ўсё больш рас­паў­сю­джа­най — ад па­та­ло­гіі і яе на­ступ­стваў па­ку­ту­юць да 20 пра­цэн­таў жы­ха­роў на­шай кра­і­ны. Аме­ры­кан­ская гаст­ра­эн­тэ­ра­ла­гіч­ная аса­цы­я­цыя ад­зна­чае, што коль­касць хво­рых з гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­най рэ­флюкс­най хва­ро­бай па­вя­ліч­ва­ец­ца ў све­це на 2 пра­цэн­ты за год. Асноў­нае, што спры­яе раз­віц­цю гэ­тай па­та­ло­гіі — ліш­няя ва­га, атлус­цен­не (гэ­та па­вя­ліч­вае ціск у страў­ні­ку), зло­ўжы­ван­не га­зі­ра­ва­ны­мі на­по­ямі (на­ват га­зі­ра­ва­най мі­не­раль­най ва­дой), ка­вай. Вя­лі­кую ро­лю іг­рае спад­чын­ны фак­тар, а так­са­ма жа­ле­за­дэ­фі­цыт­ная ане­мія, час­тае ўжы­ван­не прэ­па­ра­таў спаз­ма­лі­тыч­на­га дзе­ян­ня (но-шпа, дзюс­па­та­лін і іншых).

Рэ­флюкс — гэ­та за­кід­ван­не ў стра­ва­вод та­го, што ўжо тра­пі­ла ў страў­нік. Яшчэ бы­вае рэ­флюкс ду­а­дэ­на­гаст­раль­ны, ка­лі ў страў­нік вяр­та­ец­ца тое, што ўжо па­бы­ва­ла ў два­нац­ца­ці­перс­най кіш­цы. Так атрым­лі­ва­ец­ца та­му, што па­між стра­ва­во­дам і страў­ні­кам, страў­ні­кам і два­нац­ца­ці­перс­най кіш­кай ёсць сфінк­та­ры, якія ў нор­ме зна­хо­дзяц­ца ў сту­ле­ным ста­не і ад­кры­ва­юц­ца толь­кі пад­час пра­соў­ван­ня ежы ў ніж­нія ад­дзе­лы страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­та. А пры за­хвор­ван­ні сфінк­тар не здоль­ны змы­кац­ца, як на­ле­жыць, та­му змес­ці­ва страў­ні­ка і вяр­та­ец­ца «на­зад», дак­лад­ней, уго­ру. Гэ­та не пра­хо­дзіць не­за­ўваж­на для хво­ра­га. Бо змес­ці­ва страў­ні­ка кіс­лае (што не­аб­ход­на для нар­маль­на­га стра­ва­ван­ня), ад­нак гэ­та не тое, што па­трэб­на стра­ва­во­ду, эпі­тэ­лій яко­га па­ку­туе ад кіс­ла­ты. У вы­пад­ку з два­нац­ца­ці­перс­най кіш­кай змес­ці­ва шчо­лач­нае, і та­кім яго ро­біць жоўць, якая трап­ляе ў кіш­ку з жоў­це­ва­га пу­зы­ра. Але та­кая «хі­мія» не па­трэб­на ўжо страў­ні­ку. Бы­вае, што на­зі­ра­ец­ца не­да­стат­ко­васць ад­ра­зу двух сфінк­та­раў — гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­на­га і ду­а­дэ­на­гаст­раль­на­га. Ад­нак пер­шы ва­ры­янт най­больш рас­паў­сю­джа­ны. Вя­до­ма, што па­сту­по­вае раз­бу­рэн­не слі­зіс­тай стра­ва­во­ду фар­мі­руе эро­зіі, яз­вы, а паз­ней і пе­ра­дра­ка­вы стан — за­хвор­ван­не Ба­рэ­та.

А пад­ра­бяз­ней пра рэ­флюкс і ін­шыя за­хвор­ван­ні страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­та рас­ка­за­лі да­цэн­ты 2-й ка­фед­ры ўнут­ра­ных хва­роб Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, кан­ды­да­ты ме­ды­цын­скіх на­вук, ура­чы-гаст­ра­эн­тэ­ро­ла­гі вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі Мі­ка­лай КАП­РА­ЛАЎ і Іры­на ША­ЛА­МІЦ­КАЯ.

25-2825-29

 

Ал­ма­гель - толь­кі тры дні

— Воль­га, Мінск. Не­па­ко­іць ця­жар у страў­ні­ку, млосць, ад­рыж­ка, ме­тэа­рызм... Ды­яг­наз — хра­ніч­ны гаст­рыт це­ла страў­ні­ка з атра­фі­яй вы­яў­ле­най сту­пе­ні ак­тыў­нас­ці. Пад пы­тан­нем — 2-мі­лі­мет­ро­вы па­ліп жоў­це­ва­га пу­зы­ра. Пас­ля пры­зна­ча­на­га ля­чэн­ня, а так­са­ма пры вы­трым­лі­ван­ні стро­гай ды­е­ты ад­чу­ваю ся­бе лепш, але ча­сам з'яў­ля­ец­ца дыс­кам­форт у ле­вым і пра­вым пад­раб­рын­ні, кіс­лы пры­смак у ро­це. Што вы мо­жа­це мне па­ра­іць? Як час­та ра­біць фіб­ра­гаст­ра­ду­а­дэ­нас­ка­пію? Пры якім па­ме­ры па­лі­па рэ­ка­мен­ду­ец­ца вы­да­ляць жоў­це­вы пу­зыр?

— Кіс­лы пры­смак і ад­рыж­ка мо­гуць быць звя­за­ны з гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­най рэ­флюкс­най хва­ро­бай, якая мо­жа спа­лу­чац­ца з гаст­ры­там. Трэ­ба пра­цяг­нуць ля­чэн­не пры­зна­ча­ны­мі ан­ты­сак­ра­тор­ны­мі прэ­па­ра­та­мі. Кант­роль­ныя да­сле­да­ван­ні не­аб­ход­на паў­та­раць толь­кі пры на­яў­нас­ці не­пры­ем­ных хва­ра­ві­тых сімп­то­маў. Рэ­гу­ляр­ныя да­сле­да­ван­ні больш важ­ныя, ка­лі ёсць мар­фа­ла­гіч­ныя зме­ны — эро­зіі і яз­вы. Пра­цяг­вай­це тэ­ра­пію, тым больш эфект ёсць. Ля­чэн­не рэ­флюк­су на­огул мо­жа пра­цяг­вац­ца тры-ча­ты­ры і больш ме­ся­цаў. Па­лі­пы жоў­це­ва­га пу­зы­ра звыш 7 мм не­аб­ход­на вы­да­ляць.

— Ве­ра, Мінск. Што азна­чае вы­со­кі бі­лі­ру­бін? У якіх вы­пад­ках мож­на пры­маць прэ­па­ра­ты кштал­ту эсэн­цы­я­ле, кар­сіл?

— Са­мо па са­бе сло­ва­злу­чэн­не «па­вы­ша­ны бі­лі­ру­бін» ні аб чым не га­во­рыць. Агуль­ны бі­лі­ру­бін кры­ві скла­да­ец­ца з дзвюх фрак­цый — пра­мой і не­пра­мой. Трэ­ба ве­даць, якая фрак­цыя па­вы­ша­ная, та­му што, ка­лі пе­ра­ва­жае не­пра­мая, то раз­мо­ва ідзе пра даб­ра­якас­нае па­вы­шэн­не, якое не па­тра­буе ні­я­ка­га ўмя­шан­ня і ля­чэн­ня. Вам не­аб­ход­на вы­свет­ліць спектр ін­шых пя­чо­нач­ных фер­мен­таў — АСТ, АЛТ, га­маГТП, шчо­лач­най фас­фа­та­зы, і толь­кі пас­ля гэ­та­га комп­лекс­на­га бія­хі­міч­на­га ана­лі­зу кры­ві мож­на зра­біць за­клю­чэн­не аб бі­лі­ру­бі­не­міі, якая мо­жа быць даб­ра­якас­най, асаб­лі­ва ў жан­чын ма­ла­до­га ўзрос­ту, або мо­жа быць пры­кме­тай пя­чо­нач­най кле­тач­най не­да­стат­ко­вас­ці, пры якой пя­чо­нач­ная клет­ка не спраў­ля­ец­ца з функ­цы­яй ад­лоў­лі­ван­ня бі­лі­ру­бі­ну, не звя­за­на­га з гі­я­лу­ро­на­вай кіс­ла­той, у кры­ві і яго вы­вя­дзен­нем праз страў­ні­ка­ва-кі­шач­ны тракт. Вы­ні­кі ана­лі­заў па­ка­жуць, ці ня­ма ў пе­ча­ні за­па­лен­ча­га пра­цэ­су.

Што да эсэн­цы­я­ле і кар­сі­лу, то гэ­та не прэ­па­ра­ты для зні­жэн­ня бі­лі­ру­бі­ну. Ка­лі ж вы пы­та­лі­ся пра гэ­тыя прэ­па­ра­ты ў ін­шым кан­тэкс­це, то трэ­ба мець на ўва­зе, што іх трэ­ба пры­маць стро­га па па­ка­зан­нях.

— Тац­ця­на Іва­наў­на, Мар'­і­на Гор­ка. Ма­ёй ма­ці 70 га­доў. У яе цук­ро­вы дыя­бет 2 ты­пу, не­ін­су­лі­на­за­леж­ны. Ёсць ка­мень у жоў­це­вым пу­зы­ры. На УГД урач ска­заў, што пад­страў­ні­ка­вая «вель­мі сла­бая». Ма­ці вы­трым­лі­вае вель­мі стро­гую ды­е­ту. Тэ­ра­пеўт на­ват ка­жа, што гэ­та ўжо ліш­не, маў­ляў, трэ­ба ес­ці ўся­го па­кры­се, а інакш з'я­вяц­ца ін­шыя праб­ле­мы — ніз­кі ге­маг­ла­бін і г.д. Як усё ж трэ­ба хар­ча­вац­ца?

— Ра­цы­ён па­ві­нен быць як ма­га больш раз­на­стай­ным. Па­жа­да­на не за­хап­ляц­ца ад­ны­мі і ты­мі ж пла­да­мі або га­род­ні­най, а тры­мац­ца прын­цы­пу роз­на­ка­ля­ро­вас­ці — клас­ці на та­лер­ку зя­лё­нае, жоў­тае, чыр­во­нае... У якас­ці гар­ні­ру мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць га­род­ні­ну без крух­ма­лу — шпі­нат, морк­ву, бро­ка­лі, зя­лё­ную фа­со­лю і га­рох. Пры вы­ба­ры вуг­ля­во­даў, якія за­свой­ва­юц­ца па­воль­на, пе­ра­ва­гу трэ­ба ад­да­ваць цэль­на­зер­не­вым пра­дук­там. Ка­лі рыс, то бу­ры, ка­лі ма­ка­ро­на, то з цвёр­дых га­тун­каў пша­ні­цы. Мож­на да­ба­віць усе ба­бо­выя, аба­вяз­ко­ва — ня­тлус­тае мя­са, ку­ры­цу (без ску­ры). Ра­ні­цай вель­мі ка­рыс­на ўжы­ваць што-не­будзь з ніз­ка­тлу­шча­вых ма­лоч­ных пра­дук­таў — ма­ла­ко, ёгурт, сыр. Піць трэ­ба не менш за 2 л у су­ткі — ва­ду, не­са­лод­кі чай. Мі­ні­мум мас­ла і со­лі. Па­мер пор­цый па­ві­нен быць не­вя­лі­кім, а час­та­та — 4-6 ра­зоў у су­ткі.

— Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч, Ка­рэ­ліц­кі ра­ён. 64 га­ды. Па­ку­тую ад пя­кот­кі. Ёсць гаст­рыт, ха­ле­цыс­тыт, і ўжо даў­но. Пры­маю амеп­ра­зол, эн­зім і ала­хол. Ды­е­ты не тры­ма­ю­ся, ем аб­са­лют­на ўсё, бо як на вёс­цы, дзе столь­кі цяж­кай фі­зіч­най пра­цы, не ес­ці мя­са-са­ла? Мо­жа быць, у ма­ім вы­пад­ку трэ­ба піць ней­кія ін­шыя ле­кі? Як зні­маць сімп­то­мы пя­кот­кі?

— У вас кла­січ­ны сімп­том гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­най рэ­флюкс­най хва­ро­бы — пя­кот­ка. Хва­ро­ба вель­мі рас­паў­сю­джа­ная ся­род да­рос­ла­га на­сель­ніц­тва. Для ля­чэн­ня не­аб­ход­на пры­мя­няць спе­цы­яль­ныя прэ­па­ра­ты — ін­гі­бі­та­ры пра­тон­най пом­пы. Да іх ад­но­сіц­ца і той прэ­па­рат, што вы пры­ма­е­це, — амеп­ра­зол. Яго ся­рэд­не­тэ­ра­пеў­тыч­ная до­за — 20 мг 2 ра­зы на су­ткі, ра­ні­цай і ўве­ча­ры, за 30-40 хві­лін да яды. Але я па­рэ­ка­мен­да­ваў бы вам ак­тыў­на за­няц­ца не­ме­ды­ка­мен­тоз­ны­мі ме­та­да­мі ля­чэн­ня за­хвор­ван­ня — пры­маць ежу толь­кі не­вя­лі­кім пор­цы­я­мі, не пе­ра­ядаць. Пас­ля яды трэ­ба ру­хац­ца, гу­ляць 30-40 хві­лін, па­куль ежа не апус­ціц­ца ні­жэй за страў­нік. Спаць вам трэ­ба з пры­ўзня­тай га­ла­вой, што так­са­ма спры­яе та­му, каб кіс­лае змес­ці­ва страў­ні­ка не за­кід­ва­ла­ся ў стра­ва­вод. Не рэ­ка­мен­ду­ец­ца пры­маць спаз­ма­лі­ты­кі кштал­ту но-шпы, па­па­ве­ры­ну, дзюс­па­та­лі­ну, якія яшчэ больш па­ні­жа­юць то­нус ніж­ня­га стра­ва­вод­на­га сфінк­та­ра. Усё гэ­та па­він­на даць па­лёг­ку.Вам неабходна ўліч­ваць і тое, што цяж­кая фі­зіч­ная пра­ца так­са­ма спры­яе не­пры­ем­ным сімп­то­мам — за кошт па­ве­лі­чэн­ня ўнут­ры­вант­роб­на­га ціс­ку.

Трэ­ба ра­біць усё пе­ра­лі­ча­нае для та­го, каб пя­кот­ка не ўзні­ка­ла. Ка­лі ж яна ўзнік­ла, то для ку­пі­ра­ван­ня сімп­то­му мож­на пры­мя­няць ан­та­цыд­ны прэ­па­рат, які ад­но­сіц­ца да гру­пы прэ­па­ра­таў хут­ка­га дзе­ян­ня: ге­фал, ал­ма­гель, фос­фа­лю­гель. Ні ў якім ра­зе нель­га зло­ўжы­ваць імі. У іх са­ста­ве — со­лі цяж­кіх ме­та­лаў, а яны так­січ­ныя для ўнут­ра­ных ор­га­наў. Та­му курс пры­ёму та­кіх ле­каў — 3-5 дзён. За­меж­ныя спе­цы­я­ліс­ты ўказ­ва­юць на тое, што іх нель­га пры­маць звыш 2 тыд­няў за год! Іна­чай мо­гуць раз­віц­ца ін­шыя цяж­кія ста­ны, у тым лі­ку астэ­а­па­роз.

— Ва­сіль Ва­сіль­е­віч, Баб­руйск. 74 га­ды. Пас­ля ля­чэн­ня ра­ку пра­ста­ты з да­па­мо­гай пра­мя­нё­вай тэ­ра­піі з'я­віў­ся прок­та­сіг­ма­і­дыт. У 2013-м з'я­віў­ся кі­шач­ны кро­ва­цёк. Ля­чыў­ся ўльтрап­рок­там, рэ­лі­фам, па­стэ­ры­за­нам, яшчэ свеч­ка­мі аб­ля­пі­хі, ме­ты­лу­ра­цы­лам, мік­ра­кліз­ма­мі. Аб­сле­да­ван­не кі­шэч­ні­ка пас­ля гэ­та­га па­ка­за­ла, што ні­чо­га не змя­ні­ла­ся. Ёсць не­вя­лі­кі па­ліп. Ці мож­на ра­біць мік­ра­кліз­мы з гар­бу­зо­вым але­ем?

— Пос­пех у ля­чэн­ні ва­ша­га за­хвор­ван­ня да­сяг­ну­ты, кры­ва­цё­ку ня­ма. Вы па­він­ны атрым­лі­ваць ля­чэн­не ва ўра­ча-пра­кто­ла­га. Па­шко­джан­не кан­ца­вой част­кі тоў­ста­га кі­шэч­ні­ка (пра­мой, сіг­ма­від­най кіш­кі) па­ві­нен ля­чыць гэ­ты спе­цы­я­ліст. Тое, што вам пры­зна­ча­лі, са­праў­ды, пры­но­сіць свой эфект у не­ка­то­рых па­цы­ен­таў. Я рэ­ка­мен­да­ваў бы вам вы­ка­рыс­тоў­ваць рас­лін­ную сы­ра­ві­ну з аб­ва­ла­каль­ным дзе­ян­нем на слі­зіс­тую. Та­кім дзе­ян­нем ва­ло­да­юць ад­вар на­сен­ня льну, які мож­на пры­маць пра­цяг­ла і без па­боч­ных эфек­таў. Ад­вар зні­мае за­па­лен­не, не да­зва­ляе ка­ла­вым ма­сам траў­ма­ваць кіш­ку. Не за­ба­ра­ня­ец­ца вы­ка­рыс­тоў­ваць мік­ра­кліз­мы з су­праць­за­па­лен­чым эфек­там — з ра­мон­кам, шал­фе­ем, кры­ва­ўні­кам. Ёсць вя­лі­кі вы­бар пра­кта­ла­гіч­ных све­чак і ін­шых ле­ка­вых срод­каў, не­аб­ход­ных для пад­тры­ман­ня нар­маль­на­га са­ма­ад­чу­ван­ня, але іх па­ві­нен пра­пі­саць ме­на­ві­та ўрач-пра­кто­лаг пас­ля пра­вя­дзен­ня рэк­та­сіг­мас­ка­піі — эн­да­ска­піч­на­га да­сле­да­ван­ня, пад­час яко­га не­аб­ход­на вы­да­ліць і ўсе па­лі­пы з тоў­ста­га кі­шэч­ні­ка. Бо па­ліп хоць і даб­ра­якас­нае ўтва­рэн­не, але ў ней­кі мо­мант мо­жа пе­ра­тва­рыц­ца ў зла­я­кас­нае. Пра­цэ­ду­ра вы­да­лен­ня па­лі­паў са страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­ту ажыц­цяў­ля­ец­ца толь­кі ў ста­цы­я­на­ры, пры ка­рот­ка­ча­со­вай шпі­та­лі­за­цыі. Участ­ко­вы ўрач па­ві­нен на­кі­ра­ваць вас у хі­рур­гіч­нае або гаст­ра­эн­тэ­ра­ла­гіч­нае ад­дзя­лен­не.

— Га­лі­на Фе­лік­саў­на, Мінск. 76 га­доў. Амаль усё жыц­цё — эра­зій­ны гаст­рыт, ніз­кая кіс­лот­насць. Вось ужо год па­ку­тую ад пя­кот­кі — над­та пя­чэ пад­ня­бен­не, язык... Урач на­кі­роў­ваў і да ста­ма­то­ла­га. Пры­маю су­ха­цвет, кры­ху ні­бы да­па­ма­гае, ад­нак па­ста­ян­на ж яго піць нель­га. Як па­зба­віц­ца го­ры­чы?

— Мяр­ку­ю­чы па ўсім, у вас ёсць гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­ная рэ­флюкс­ная хва­ро­ба, якая су­пра­ва­джа­ец­ца па­доб­ны­мі сімп­то­ма­мі. Гаст­рыт з эро­зі­я­мі па­тра­буе свай­го ля­чэн­ня — ме­ды­ка­мен­тоз­на­га і до­сыць пра­цяг­ла­га. Ля­чэн­не зёл­ка­мі не дае эфек­ту. Іс­нуе не­каль­кі груп гаст­ры­тыч­ных прэ­па­ра­таў, ад­на з іх — ін­гі­бі­та­ры пра­тон­най пом­пы (амеп­ра­зол, лан­сап­ра­зол, ра­беп­ра­зол, эза­меп­ра­зол), і яны па­він­ны быць ба­за­вы­мі ў ля­чэн­ні. Пра­цяг­ласць кур­су вы­зна­чыць урач пас­ля эзафагагастрадуадэнаскапіі. Тэ­ра­пія па­він­на быць ін­ды­ві­ду­аль­най і шмат­ме­сяч­най.

Бу­ра­кі су­праць ка­мя­нёў

— Ма­рыя Сця­па­наў­на, Ла­гойск. Сы­ну 52 га­ды. Час­та ў яго бы­вае пя­кот­ка. Ле­тась на аб­сле­да­ван­ні ска­за­лі, што ў яго над­та ма­лы страў­нік, але ні­я­кай па­та­ло­гіі не вы­яві­лі. Ён дрэн­на есць. Ад пя­кот­кі пры­мае піт­ную со­ду. І яшчэ: як трэ­ба аб­сле­да­вац­ца, ка­лі дрэн­на пра­цуе кі­шэч­нік, бы­ва­юць за­по­ры...

— Хут­чэй за ўсё, у ва­ша­га сы­на гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­ная рэ­флюкс­ная хва­ро­ба. Ад­на з яе клі­ніч­ных пра­яў — ме­на­ві­та пя­кот­ка. Ля­чэн­не со­дай не­па­жа­да­нае, та­му што яе ад­на­ра­зо­вае ўжы­ван­не яшчэ мо­жа ака­заць ней­кі эфект, ад­нак паў­тор­ны пры­ём шчо­ла­чы яшчэ больш уз­мац­няе кіс­лот­насць страў­ні­ка­ва­га со­ку. Со­да па­ні­жае кіс­лот­насць, ад­нак у на­шым страў­ні­ку кіс­лае ася­род­дзе, і яго за­ло­зы зноў па­чы­на­юць вы­пра­цоў­ваць кіс­ла­ту. Урэш­це кіс­лот­насць па­сту­по­ва ста­не яшчэ больш вы­со­кай. Акра­мя та­го, пры рас­тва­рэн­ні ў страў­ні­ку со­ды ўтва­ра­ец­ца вя­лі­кая коль­касць вуг­ля­кіс­лай кіс­ла­ты, якая ўзмац­няе рас­пі­ран­не страў­ні­ка і ўзмац­няе рэ­флюкс. Па­тра­бу­ец­ца пра­цяг­лае ля­чэн­не спе­цы­яль­ны­мі прэ­па­ра­та­мі — ін­гі­бі­та­ра­мі пра­тон­най пом­пы. Ця­гам ме­ся­цаў гэ­тыя ле­кі бу­дуць ства­раць фі­зі­я­ла­гіч­ную атра­фію за­лоз, якія пра­ду­цы­ру­юць кіс­ла­ту. Пя­кот­ка, да­рэ­чы, час­цей за ўсё бы­вае пры вы­со­кай кіс­лот­нас­ці страў­ні­ка­ва­га со­ку, а вы­со­кая кіс­лот­насць ня­рэд­ка пра­ва­куе за­по­ры.

— Га­лі­на Паў­лаў­на, Глы­бо­кае. 65 га­доў. Хра­ніч­ны па­вяр­хоў­ны атра­фіч­ны гаст­ра­ду­а­дэ­ніт, ус­кос­ныя пры­кме­ты па­шко­джан­ня пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы, хра­ніч­ны каль­ку­лёз­ны ха­ле­цыс­тыт, жоў­це­ка­мен­ная хва­ро­ба, хра­ніч­ны ўнут­ра­ны ге­ма­рой, хра­ніч­ны ача­го­вы сіг­ма­і­дыт. Час­та ўспуш­вае жы­вот, боль у кі­шэч­ні­ку, аб­васт­ра­ец­ца сіг­ма­і­дыт. Якім па­він­на быць ля­чэн­не?

— Адзі­ны на­ву­ко­ва і ме­та­дыч­на аб­грун­та­ва­ны ме­тад ля­чэн­ня жоў­це­ка­мен­най хва­ро­бы за­клю­ча­ец­ца ў пра­вя­дзен­ні ўжо на са­мым ран­нім эта­пе ха­ле­цыс­тэк­та­міі, або вы­да­лен­ня жоў­це­ва­га пу­зы­ра з ка­мя­ня­мі. Маг­чы­ма, гэ­тая апе­ра­цыя пры­вя­дзе і да змян­шэн­ня ін­шай пе­ра­лі­ча­най ва­мі сімп­та­ма­ты­кі. Па­ру­шэн­не стра­ва­ван­ня ў кі­шэч­ні­ку, га­за­ўтва­рэн­не, зме­ны ў пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зе — усё гэ­та мо­жа быць ус­кос­на звя­за­на з жоў­це­ка­мен­най хва­ро­бай. Для ля­чэн­ня сіг­ма­і­ды­ту не­аб­ход­на спа­чат­ку аб­сле­да­вац­ца ва ўра­ча-пра­кто­ла­га.

— Іры­на Іва­наў­на, Ба­ра­на­ві­чы. 54 га­ды. Не­па­ко­яць сіс­тэ­ма­тыч­ныя бо­лі (ко­лі­кі) зле­ва ад пуп­ка. Дзе мож­на зра­біць ана­лі­зы на яй­кі гліс­тоў? Ці мож­на з мэ­тай пра­фі­лак­ты­кі і ля­чэн­ня раз у год пры­маць тры дні па 2 таб­лет­кі вер­мок­су, а праз два тыд­ні гэ­ты курс яшчэ раз паў­та­рыць? У мя­не атры­ма­ла­ся, што я пра­пі­ла толь­кі адзін курс. Ці мож­на гэ­та лі­чыць паў­на­вар­тас­ным ля­чэн­нем?

— Не­аб­ход­на пра­вес­ці аб­сле­да­ван­не на на­яў­насць кі­шэч­най ін­фек­цыі. Гэ­та кап­ра­ла­гіч­нае да­сле­да­ван­не да­зва­ляе вы­явіць яй­кі гель­мін­таў, пра­сцей­шых. Маг­чы­ма, бу­дзе пры­зна­ча­на і ка­ла­нас­ка­піч­нае да­сле­да­ван­не тоў­ста­га кі­шэч­ні­ка як най­больш ін­фар­ма­тыў­ны ме­тад, які да­зва­ляе на­леж­ным чы­нам аб­сле­да­ваць слі­зіс­тую. Та­кія аб­сле­да­ван­ні мож­на прай­сці ў лю­бой ра­ён­най па­лі­клі­ні­цы. Да­стат­ко­ва звяр­нуц­ца да ўра­ча-тэ­ра­пеў­та або гаст­ра­эн­тэ­ро­ла­га. Пры­ём вер­мок­су без да­сле­да­ван­ня ка­ла на гліст­ную, па­ра­зі­тар­ную фло­ру маг­чы­мы, ад­нак ка­лі курс пра­ве­дзе­ны, а вы­ні­ку ня­ма, трэ­ба аб­сле­да­вац­ца. Мо­жа быць, раз­мо­ва ідзе аб ін­шай па­та­ло­гіі.

— Свят­ла­на Мі­ка­ла­еў­на, Гро­дзен­ская воб­ласць. 52 га­ды. У жоў­це­вым пу­зы­ры ле­тась вы­яві­лі ка­мень 16 мм. Ці мож­на рас­тва­рыць та­кі ка­мень, ка­лі ўжы­ваць сок бу­ра­коў? І яшчэ: ёсць пры­кме­ты гаст­ры­ту, па­ку­тую ад пя­кот­кі і та­му пры­маю амеп­ра­зол. Як доў­га яго мож­на пры­маць? З чым мо­жа быць звя­за­на пя­кот­ка?

— У вас гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­ная рэ­флюкс­ная хва­ро­ба — вель­мі рас­паў­сю­джа­ная ця­пер, як мы ба­чым на­ват па пы­тан­нях на­шай «пра­мой лі­ніі». Гэ­ты стан звя­за­ны з за­кі­дам страў­ні­ка­ва­га змес­ці­ва ў стра­ва­вод. Жоў­це­ка­мен­ная хва­ро­ба так­са­ма мо­жа пра­ва­ка­ваць раз­віц­цё і пад­тры­ман­не рэ­флюкс­най хва­ро­бы. Не­аб­ход­на ля­чыць жоў­це­ка­мен­ную хва­ро­бу, і ля­чэн­не тут толь­кі хі­рур­гіч­нае.

— Ула­дзі­мір Анд­рэ­е­віч, Мін­ская воб­ласць. На­коль­кі ад­пра­ца­ва­ная ме­то­ды­ка аб­сле­да­ван­ня стра­ва­во­ду, у цэ­лым страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­та з да­па­мо­гай пра­глы­ну­тай кап­су­лы, якая ўсё «ба­чыць»? Га­зе­та «Ар­гу­мен­ты і фак­ты» ня­даў­на агу­чы­ла кошт та­ко­га аб­сле­да­ван­ня — 8 млн руб­лёў. Што тут мо­жа змя­ніц­ца ў леп­шы для па­цы­ен­та бок — усё ж та­кі не ўсе жа­да­юць ра­біць ка­ла­нас­ка­пію...

— Ме­то­ды­ку аб­сле­да­ван­ня з да­па­мо­гай страў­ні­ка­ва-кі­шач­най кап­су­лы пры­мя­ня­юць у мно­гіх ста­цы­я­на­рах та­го ж Мін­ска. Гэ­та не пры­но­сіць ней­ка­га дыс­кам­фор­ту па­цы­ен­ту, ад­нак ка­лі пры гэ­тым бу­дуць вы­яў­ле­ны па­лі­пы, но­ва­ўтва­рэн­ні, то гэ­та не да­зво­ліць вы­ка­наць бія­псію слі­зіс­тай і па­цвер­дзіць ды­яг­наз. Кап­суль­ная эн­да­ска­пія, та­кім чы­нам, мае свае аб­ме­жа­ван­ні — не­маг­чы­масць атры­маць бія­птат і раз­га­даць сут­насць за­хвор­ван­ня. Та­му аб­сле­да­ван­не цал­кам да­ступ­нае і маг­чы­мае, але прак­тыч­ная каш­тоў­насць эн­да­ска­піі, ка­ла­нас­ка­піі ўся­го страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­та на­шмат вы­шэй­шая. Гэ­тыя да­сле­да­ван­ні больш дак­лад­ныя, а та­му і больш знач­ныя для па­цы­ен­та. Што да кош­ту, то пы­тан­не не ў на­шай кам­пе­тэн­цыі.

— Вік­тар Яфі­ма­віч, Ваў­ка­выск. Ці мо­гуць прэ­па­ра­ты для ля­чэн­ня грыб­ко­вай ін­фек­цыі (ка­лі іх пры­зна­ча­лі на вель­мі пра­цяг­лы тэр­мін) ад­біц­ца на пе­ча­ні? Якія ле­кі на­огул най­больш не­бяс­печ­ныя для гэ­та­га ор­га­на? Ці мо­жа тут да­па­маг­чы кар­сіл?

— Не­аб­ход­на здаць бія­хі­міч­ны ана­ліз кры­ві з вы­зна­чэн­нем уз­роў­ню та­кіх па­ра­мет­раў кры­ві, як АСТ, АЛТ, бі­лі­ру­бін і яго фрак­цыі, гамаглутамінтранспептыдазы (га­маГТП), шчо­лач­най фас­фа­та­зы, пас­ля ча­го вы­свет­ліць, ці ёсць за­па­лен­не ў са­мім ор­га­не. Уль­тра­гу­ка­вое да­сле­да­ван­не гэ­та­га не па­ка­жа (там мож­на ўба­чыць ка­мя­ні, пух­лі­ны і інш.). Ка­лі ад­бы­ло­ся па­шко­джан­не су­праць­грыб­ко­вы­мі прэ­па­ра­та­мі, то гэ­тыя ле­кі не­аб­ход­на ад­мя­ніць. Да­лей мож­на вы­ра­шыць пы­тан­не аб пры­зна­чэн­ні та­ко­га прэ­па­ра­та, як кар­сіл. Ня­гле­дзя­чы на рас­лін­нае па­хо­джан­не, пры­маць яго мож­на толь­кі пры на­яў­нас­ці па­ка­зан­няў.

— Свят­ла­на, Мінск. У чым за­клю­ча­ец­ца праб­ле­ма, ка­лі раз­мо­ва ідзе пра не­да­пу­шчаль­насць вя­лі­кіх пе­ра­пын­каў па­між пры­ёма­мі ежы? Ча­му трэ­ба вы­трым­лі­ваць рэ­жым хар­ча­ван­ня?

— Страў­ні­ка­выя за­ло­зы, якія пра­ду­цы­ру­юць са­ля­ную кіс­ла­ту, вы­пра­цоў­ва­юць яе, на­ват ка­лі мы не ядзім. А ежа пры па­ступ­лен­ні ў страў­нік нейт­ра­лі­зуе яе. Без кіс­ла­ты не­маг­чы­мае пе­ра­траў­лі­ван­не. Ка­лі страў­нік пра­цяг­лы час па­кі­даць без ежы, мож­на па­шко­дзіць слі­зіс­тую аба­лон­ку, што ў вы­ні­ку сфар­мі­руе эра­зій­ны пра­цэс. Сут­насць той жа яз­вы звя­за­на з праз­мер­най пра­дук­цы­яй кіс­ла­ты ў страў­ні­ку. І ка­лі там яшчэ рэ­гу­ляр­на ня­ма ежы, то мы спры­я­ем па­шко­джан­ню слі­зіс­тай і раз­віц­цю яз­ваў. Ра­зам з тым не­ра­цы­я­наль­нае хар­ча­ван­не спры­яе ўтва­рэн­ню ка­мя­нёў у жоў­це­вым пу­зы­ры. Пра­цэс утва­рэн­ня жоў­ці ў нас ад­бы­ва­ец­ца ня­спын­на, жоўць на­за­па­шва­ец­ца і ад­ця­кае толь­кі пры па­ступ­лен­ні ежы. Іна­чай жоўць бу­дзе ася­даць у вы­гля­дзе ка­мя­нёў. Пад­страў­ні­ка­вая за­ло­за так­са­ма вы­кон­вае сваю «ра­бо­ту» — сін­тэ­зуе фер­мен­ты, не­аб­ход­ныя для пе­ра­траў­лі­ван­ня ежы. Ка­лі яе ня­ма, яны бу­дуць пе­ра­траў­лі­ваць са­му за­ло­зу. Та­му ча­ты­рох­ра­зо­вае хар­ча­ван­не — пад­му­рак зда­роўя на­шай стра­ва­валь­най сіс­тэ­мы ў пер­шую чар­гу.

— Іры­на Сяр­ге­еў­на, Бе­шан­ко­ві­чы. Што та­кое не­пе­ра­нос­насць пра­дук­таў? Чу­ла, што іс­ну­юць на­ват за­меж­ныя тэс­ты на вы­зна­чэн­не пра­дук­таў, якія ар­га­нізм не пе­ра­но­сіць. У мя­не рап­там бы­ла до­сыць пра­цяг­лая дыя­рэя. Ці вар­та пра­хо­дзіць та­кое да­сле­да­ван­не?

— Сён­ня ў мно­гіх мед­цэнт­рах ёсць спе­цы­яль­ныя хар­чо­выя па­нэ­лі, па якіх мож­на аб­сле­да­ваць пе­ра­нос­насць та­го ці ін­ша­га пра­дук­ту, вы­зна­чыць па­вы­ша­ную ад­чу­валь­насць ар­га­ніз­ма на алер­ген. Та­кая ад­чу­валь­насць на­за­па­шва­ец­ца па­сту­по­ва... Пра­цяг­лая дыя­рэя — не пры­кме­та ней­кай не­пе­ра­нос­нас­ці пра­дук­таў. Тэ­а­рэ­тыч­на гэ­та мо­жа быць звя­за­на, ад­нак, каб уста­на­віць пры­чы­ну, не­аб­ход­на па­чы­наць з аб­сле­да­ван­ня страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­та, маг­чы­ма, спат­рэ­біц­ца зра­біць ла­ба­ра­тор­нае аб­сле­да­ван­не ка­лу, рэнт­ге­на­ла­гіч­нае эн­да­ска­піч­нае да­сле­да­ван­не тоў­ста­га кі­шэч­ні­ка.

І адзін «плюс» ля­чыць трэ­ба

— Аляк­сандр Ві­кенць­е­віч, Ві­цеб­ская воб­ласць. Да­вя­ло­ся шмат піць ан­ты­бі­ё­ты­каў па пры­зна­чэн­ні ўра­ча. Бліз­кія ўсё па­ло­ха­лі дыс­бак­тэ­ры­ё­зам. Якія до­зы ан­ты­бі­ё­ты­каў мо­гуць быць кры­тыч­ны­мі для зда­роўя кі­шэч­ні­ка? Як спы­ніць дыя­рэю без шкод­ных на­ступ­стваў та­ко­га ля­чэн­ня?

— Усё ін­ды­ві­ду­аль­на. Са­мае важ­нае — ужы­ваць ан­ты­бі­ё­ты­кі стро­га па рэ­ка­мен­да­цыі ўра­ча. Ус­клад­нен­ні ўзні­ка­юць пры па­ру­шэн­нях пра­ві­лаў пры­ёму. Ра­зам з тым на­ват на ся­рэд­нюю тэ­ра­пеў­тыч­ную до­зу ў ней­ка­га па­цы­ен­та мо­жа быць ін­ды­ві­ду­аль­ная па­боч­ная рэ­ак­цыя. Па­няц­це «ан­ты­бі­ё­ты­ка­а­са­цы­я­ва­ная дыя­рэя» іс­нуе, але нель­га ска­заць, што гэ­ты стан над­та час­та су­стра­ка­ец­ца. У та­кіх вы­пад­ках пе­ра­ры­ва­юць ужы­ван­не прэ­па­ра­та, і яго ўжо не пры­зна­ча­юць. Што да дыс­бак­тэ­ры­ё­зу, які звяз­ваў­ся са змя­нен­нем мік­роб­най фло­ры, то сён­ня на­огул гэ­тае сло­ва не згад­ва­ец­ца ўра­ча­мі. Жыц­цё кі­шэч­ні­ка — гэ­та ме­на­ві­та жыц­цё мік­роб­най фло­ры. Там ёсць ка­рыс­ныя для пра­цэ­су пе­ра­траў­лі­ван­ня мік­ра­ар­га­ніз­мы, але ёсць і шкод­ныя. Кі­шэч­ная фло­ра мо­жа быць і па­та­ген­най, вы­клі­каць за­па­лен­не. Але звяз­ваць гэ­та з ан­ты­бі­ё­ты­ка­мі не вар­та.

У вы­пад­ку з дыя­рэ­яй не­аб­ход­на ра­за­брац­ца, вост­рая яна або хра­ніч­ная. Вост­рую вы­клі­ка­юць, як пра­ві­ла, ін­фек­цыі, і для яе ля­чэн­ня не­аб­ход­на ўжы­ван­не ан­ты­бі­ё­ты­каў. Хра­ніч­ная аб­умоў­ле­на хра­ніч­ным па­шко­джан­нем унут­ра­ных ор­га­наў. Гэ­та мо­жа быць як па­та­ло­гія са­мо­га кі­шэч­ні­ка, так і пе­ча­ні, пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы і інш. Зна­чыць, не­аб­ход­на аб­сле­да­вац­ца.

— Ма­ры­на, Клецк. Ці мож­на вы­ле­чыць гаст­рыт? Якім бу­дзе лад жыц­ця, хар­ча­ван­не дзі­ця­ці, яко­му та­кі ды­яг­наз па­ста­ві­лі не­дзе ў 5 га­доў?

— Гаст­рыт не мае ні­я­кіх клі­ніч­ных пра­яў, яго прос­та ві­даць пад­час пра­вя­дзен­ня гаст­рас­ка­піі. Гэ­тае да­сле­да­ван­не да­зва­ляе ўзяць бія­псію слі­зіс­тай, уста­на­віць на­яў­насць хе­лі­ка­бак­тар­най ін­фек­цыі, якая пад­трым­лі­вае за­па­лен­чы пра­цэс слі­зіс­тай. Ка­лі та­кое да­сле­да­ван­не не вы­кон­ва­ла­ся, то нель­га вес­ці раз­мо­ву пра та­кі ды­яг­наз. Мо­жа быць, раз­мо­ва ідзе пра функ­цы­я­наль­ную дыс­пеп­сію? Та­ды трэ­ба бу­дзе пры­трым­лі­вац­ца ды­е­ты.

— Свят­ла­на Іва­наў­на, Мінск. На­коль­кі апраў­да­ныя па­ра­ды спе­цы­я­ліс­таў ад­нос­на ўжы­ван­ня вы­ключ­на тых пра­дук­таў, што ўжы­ва­лі прод­кі, што рас­лі на той зям­лі, дзе ты жы­веш? Усё ж та­кі вя­лі­кая коль­касць лю­дзей пе­ра­яз­джае жыць у ін­шыя кра­і­ны, дзе па­чы­нае ўжы­ваць са­мыя роз­ныя эк­за­тыч­ныя пра­дук­ты...

— З ад­на­го бо­ку, са­праў­ды ёсць ге­не­тыч­ныя ад­роз­нен­ні ў роз­ных на­ро­даў. Так, пра­дук­ты, якія ўжы­ва­юць жы­ха­ры азі­яц­кіх кра­ін, для нас мо­гуць быць на­ват не­бяс­печ­ны­мі. Мно­гія пры­пра­вы, тра­вы, спе­цыі, ка­рэн­ні для нас не­мэ­та­згод­ныя. Ды­е­та сва­ёй мяс­цо­вас­ці апраў­да­ная. З дру­го­га бо­ку, на­ша тэ­ры­то­рыя, на­прык­лад, эн­дэ­міч­ная па вал­ля­ку. І нам па­трэб­ны пра­дук­ты мо­ра. Хоць мо­ра по­бач і ня­ма, і гэ­та не зу­сім «на­шы» пра­дук­ты, але мы іх ужы­ва­ем, каб атры­маць не­аб­ход­ны нам ёд.

— На­дзея, Мар'­і­на Гор­ка. Чу­ла шмат пра раз­дзель­нае хар­ча­ван­не, ад­нак не зу­сім ра­зу­мею, ці са­праў­ды для на­ша­га страў­ні­ка так важ­на, якім чы­нам бу­дуць па­сту­паць мя­са з хле­бам — ра­зам ці па­асоб­ку?

— У раз­дзель­ным хар­ча­ван­ні ёсць свой сэнс. Так, буль­ба, ба­га­тая на крух­мал, а так­са­ма пша­ні­ца, хлеб, ма­ка­ро­на не да­зва­ля­юць рас­шчап­ляц­ца бял­кам мя­са, а зна­чыць, мы не мо­жам атры­маць з яго та­кі мік­ра­эле­мент, як жа­ле­за. Та­кая ежа ста­но­віц­ца і не­ка­рыс­най, і мо­жа пры­во­дзіць да па­ве­лі­чэн­ня ва­гі. Ра­зам з тым жа­ле­за доб­ра ўсмокт­ва­ец­ца з аскар­бі­на­вай і фо­лі­е­вай кіс­ло­та­мі. А іх шмат у шпі­на­це, са­ла­це, зя­ле­ні­ве, га­род­ні­не. Ві­да­воч­на ця­пер, з чым ле­пей ужы­ваць мяс­ныя стра­вы.

— Ула­дзі­мір Ся­мё­на­віч, Ма­гі­лёў­ская воб­ласць. Ці мож­на з да­па­мо­гай уль­тра­гу­ка­во­га аб­сле­да­ван­ня ор­га­наў бруш­ной по­лас­ці за­па­до­зрыць рак?

— Уль­тра­гу­ка­вое аб­сле­да­ван­не — гэ­та вы­со­ка­ін­фар­ма­тыў­ны і бяс­шкод­ны ў па­раў­на­нні з тым жа рэнт­ге­нам ме­тад ды­яг­нос­ты­кі. Да­зва­ляе аца­ніць па­ме­ры ўнут­ра­ных ор­га­наў, іх струк­ту­ру, вы­явіць шчыль­ныя ўтва­рэн­ні, у тым лі­ку пух­лі­ны. Ме­тад аб­са­лют­на не­за­мен­ны пры вы­яў­лен­ні жоў­це- і мо­ча­ка­мен­най хва­роб.

— Ак­са­на Але­гаў­на, Мінск. Гаст­ра­ду­а­дэ­нас­ка­пія не вы­яві­ла ні­я­кіх па­ру­шэн­няў у ра­бо­це страў­ні­ка, ад­нак ёсць хе­лі­ка­бак­тар пі­ла­ры, тры «плю­сы». Ці мож­на ней­кі час іг­на­ра­ваць ля­чэн­не гэ­тых «плю­соў», што яны азна­ча­юць? І яшчэ: як ад­сут­насць зу­боў уплы­вае на стра­ва­ван­не?

— Ка­лі ўрач ба­чыць на кан­крэт­ным участ­ку ўзя­та­га пад­час да­сле­да­ван­ня бія­пта­ту 20 і ме­ней цель­цаў гэ­тай ін­фек­цыі — хе­лі­ка­бак­тар пі­ла­ры, то па­зна­чае адзін «плюс». Два «плю­сы» — гэ­та ад 20 да 50 па­та­ген­ных мік­ра­ар­га­ніз­маў, а тры — звыш 50. Лю­бая сі­ту­а­цыя, ды­яг­нас­та­ва­ная пры пра­вя­дзен­ні мар­фа­ла­гіч­на­га за­бо­ру бія­пта­ту, па­тра­буе вы­ні­шчэн­ня мік­ро­ба. Та­му што адзін «плюс» мо­жа быць вель­мі ўмоў­ным. Прос­та ў зо­не за­бо­ру ма­тэ­ры­я­лу ака­за­ла­ся ме­на­ві­та столь­кі, а ка­лі б за­бор ад­быў­ся кры­ху больш уле­ва ці ўпра­ва, то мог бы быць і ін­шы вы­нік. Ка­лі ад­сут­ні­чае сімп­та­ма­ты­ка, але бія­псія па­ка­за­ла, што ча­ла­век ін­фі­цы­ра­ва­ны, не­аб­ход­на прай­сці тэ­ра­пію па вы­ні­шчэн­ні мік­ро­ба. Усё ж та­кі хво­ры мо­жа за­ра­зіць сва­іх бліз­кіх пры цес­ных бы­та­вых кан­так­тах.

Ад­сут­насць зу­боў — па­гар­шае стра­ва­ван­не, па­коль­кі з іх да­па­мо­гай у ро­та­вай по­лас­ці па­чы­на­ец­ца ме­ха­ніч­ная і хі­міч­ная пе­ра­пра­цоў­ка ежы. Без зу­боў ме­ха­ніч­на не пе­ра­пра­ца­ва­ная ежа ад­праў­ля­ец­ца да­лей і траў­муе слі­зіс­тую стра­ва­во­ду, страў­ні­ка, кі­шэч­ні­ка.

— На­тал­ля Ва­лер'­еў­на, Круп­кі. Як пе­ра­маг­чы вес­на­вое аб­васт­рэн­не ка­лі­ту?

— Вес­на­вое або лет­няе — зна­чэн­ня не мае. У ка­лі­ту ня­ма се­зон­нас­ці. Гэ­та хра­ніч­ны стан, які час ад ча­су аб­васт­ра­ец­ца з пры­чы­ны па­ру­шэн­няў у хар­ча­ван­ні, ку­рэн­ня, зло­ўжы­ван­ня ал­ка­го­лем, а так­са­ма пры­ёму не­ка­то­рых ле­ка­вых прэ­па­ра­таў, якія пры­зна­ча­юц­ца для ля­чэн­ня тых жа сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў. Усе гэ­тыя мо­ман­ты трэ­ба ўліч­ваць. Па­чы­наць трэ­ба з ды­е­ты — іс­тот­на аб­мя­жоў­ваць вост­рае, са­лё­нае, вэн­джа­нае. Трэ­ба мець на ўва­зе, што ўвес­ну, ка­лі з'яў­ля­юц­ца пер­шыя све­жыя агур­кі, ра­дыс­ка, кі­шэч­нік мо­жа ад­рэ­ага­ваць на гэ­та рас­строй­ствам. Ка­лі пры­сту­пы вель­мі пра­цяг­лыя, сі­ту­а­цыя не мя­ня­ец­ца на­ват на фо­не зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця, трэ­ба аб­сле­да­вац­ца і пе­ра­ка­нац­ца, што ў кі­шэч­ні­ку ня­ма па­лі­паў і но­ва­ўтва­рэн­няў.

— Ка­ця­ры­на, Іўе. Му­жу 50 га­доў. На апе­тыт не скар­дзіц­ца, ужы­вае ўсё, але пры гэ­тым над­та ху­дар­ля­вы. Праў­да, ён ні­ко­лі і не быў схіль­ным да паў­на­ты. Ці мож­на ніз­кую ва­гу спі­саць на пры­род­ны це­ласк­лад або вар­та за­па­до­зрыць ней­кае за­хвор­ван­не?

— Па­да­зра­ваць за­хвор­ван­не не­аб­ход­на, ка­лі ў яго ёсць скар­гі на зда­роўе. А што да ма­сы це­ла, то тут важ­ная спад­чын­насць. Ка­лі ваш муж усё жыц­цё быў ху­дар­ля­вым, то якая на­го­да нер­ва­вац­ца з гэ­тай пры­чы­ны ця­пер? Акра­мя та­го, у лю­бо­га тэ­ра­пеў­та, гаст­ра­эн­тэ­ро­ла­га ёсць маг­чы­масць хут­ка раз­лі­чыць ін­дэкс ма­сы це­ла.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Фо­та Аляк­санд­ра ШАБ­ЛЮ­КА.

Гаст­ра­э­за­фа­ге­яль­ная рэ­флюкс­ная хва­ро­ба

Як пра­яў­ля­ец­ца?

Пя­кот­кай, кіс­лым пры­сма­кам у ро­це, кіс­лай ад­рыж­кай, бо­лем у стра­ва­во­дзе, язы­ку, не­пры­ем­ным па­хам у ро­це. Пя­кот­ка і ад­рыж­ка ўзмац­ня­юц­ца, ка­лі ад­ра­зу пас­ля яды пры­няць га­ры­зан­таль­нае ста­но­ві­шча.

Мо­жа, не астма?

Па­коль­кі ро­таг­лот­ка ана­та­міч­на звя­за­на з гар­тан­ню і тра­хе­яй, змес­ці­ва, якое за­кід­ва­ец­ца са стра­ва­во­ду ўго­ру, мо­жа да­ся­гаць брон­ха­лё­гач­най сіс­тэ­мы. А ў страў­ні­ка­вым змес­ці­ве шмат бак­тэ­рый, здоль­ных вы­клі­каць хра­ніч­ную аб­струк­тыў­ную хва­ро­бу лёг­кіх або на­ват бран­хі­яль­ную астму. Сімп­та­ма­ты­ка гаст­ра­э­за­фа­гель­я­най рэ­флюкс­най хва­ро­бы пры гэ­тым мя­ня­ец­ца — хво­ры ад­чу­вае не прос­та пя­кот­ку, а яшчэ пры­сту­пы ўдуш­ша, ка­шаль, у яго ады­хо­дзіць мак­ро­та. Ка­лі ў пра­цэс уцяг­нуц­ца яшчэ і га­ла­са­выя звяз­кі, го­лас ста­не сіп­лым.

Як аб­сле­ду­юць?

Ды­яг­нос­ты­ка за­хвор­ван­ня за­клю­ча­ец­ца ў пра­вя­дзен­ні ін­стру­мен­таль­ных да­сле­да­ван­няў. З да­па­мо­гай эзафагагастрадуадэнаскапіі агля­да­ец­ца стра­ва­вод, страў­нік і два­нац­ца­ці­перс­ная кіш­ка. Эн­да­ска­піст ба­чыць, што ніж­ні стра­ва­вод­ны сфінк­тар рас­слаб­ле­ны, не змы­ка­ец­ца.

Да­сле­ду­ец­ца і сам рэ­флюк­тат з да­па­мо­гай унут­ры­стра­ва­вод­най або ўнут­ры­страў­ні­ка­вай су­тач­най рН-мет­рыі. Тон­кі страў­ні­ка­вы зонд з тры­ма кап­су­ла­мі, здоль­ны­мі ўспры­маць кан­цэнт­ра­цыю ва­да­род­ных іо­наў, што ха­рак­та­ры­зу­юць кіс­лот­насць ася­род­дзя, уво­дзіц­ца праз нос ў стра­ва­вод і страў­нік. Зонд за­ма­цоў­ва­ец­ца за ву­хам, а спе­цы­яль­ны вы­мя­раль­ны пры­бор — на по­ясе. Гэ­ты ме­тад да­зва­ляе вы­зна­чыць па­ча­так рэ­флюк­су, яго пра­цяг­ласць, час дзе­ян­ня, су­вязь рэ­флюк­су з пры­ёмам ежы, ста­но­ві­шчам ле­жа­чы і г.д.

Чым ля­чыц­ца?

Ін­гі­бі­та­ра­мі пра­тон­най пом­пы, якія зні­жа­юць кіс­лот­насць страў­ні­ка­ва­га со­ку, бла­кі­ру­юць кіс­лот­ную пра­дук­цыю ў страў­ні­ку. Раз­мо­ва ідзе пра шмат­ме­сяч­нае ля­чэн­не пад кант­ро­лем ура­ча. Акра­мя та­го, не­аб­ход­на:

• пад­трым­лі­ваць ап­ты­маль­ную ва­гу;

• не пе­ра­ядаць, хар­ча­вац­ца 4-5 ра­зоў на дзень не­вя­лі­кі­мі пор­цы­я­мі;

• што­дня ўжы­ваць 600-800 г (у за­леж­нас­ці ад ва­гі) са­да­ві­ны і га­род­ні­ны;

• пас­ля пры­ёму ежы не ля­жаць, а гу­ляць 30-40 хві­лін;

• ад­мо­віц­ца ад га­зі­ра­ва­ных на­по­яў і ка­вы;

• спаць з пры­ўзня­тай на 30 см га­ла­вой;

• не ку­рыць;

• не ўжы­ваць бес­кант­роль­на спаз­ма­лі­ты­кі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».