Вы тут

Зверым гадзіннікі... на паштамце


...На ад­ным з ра­сій­скіх тэ­ле­ка­на­лаў пра­вя­лі апы­тан­не: хто больш зра­біў для гіс­то­рыі — На­па­ле­он ці Ба­на­парт?

Як і вар­та бы­ло ча­каць, мер­ка­ван­ні раз­дзя­лі­лі­ся: боль­шасць рэ­спан­дэн­таў па­лі­чы­ла, што пер­шы дзе­яч, мен­шасць — што дру­гі...

Не цяж­ка ўя­віць, коль­кі бы­ло б ад­ка­заў на пы­тан­не пра ві­зі­тоў­ку ста­лі­цы. Нех­та на­зваў бы ёю пом­нік на пло­шчы Пе­ра­мо­гі, нех­та — Чыр­во­ны кас­цёл, Тэ­атр опе­ры і ба­ле­та, «ва­ро­ты» на Пры­вак­заль­най пло­шчы... Нех­та — паш­тамт.

У дзень свай­го шас­ці­дзе­ся­ці­год­дзя ме­на­ві­та гэ­ты агуль­на­да­ступ­ны пом­нік ар­хі­тэк­ту­ры па-сяб­роў­ску ве­лі­ка­душ­на (і толь­кі яму ўлас­ці­вы­мі срод­ка­мі!)... рэ­кла­ма­ваў ін­шыя. Гэ­та зна­чыць, што ў «дзень на­ро­дзі­наў», 28 са­ка­ві­ка, кож­ны з ах­вот­ных мог за­дар­ма атры­маць паш­тоў­кі з ві­да­мі ста­ліч­ных сла­ву­тас­цяў, на­пі­саць на іх коль­кі цёп­лых слоў сва­ім род­ным ды бліз­кім і, ад­праў­ля­ю­чы, на свае во­чы ўба­чыць, на­коль­кі іс­тот­на ў апош­ні час змя­ні­ла­ся пра­ца пош­ты. У пры­ват­нас­ці на тым жа паш­там­це да па­слуг клі­ен­таў і пла­цеж­на-да­ве­дач­ныя тэр­мі­на­лы, і элект­рон­ная чар­га, і аб­ста­ля­ва­ныя пля­цоў­кі для ча­кан­ня, і ква­лі­фі­ка­ва­ныя кад­ры з аў­та­ма­ты­за­ва­ны­мі пра­цоў­ны­мі мес­ца­мі...

А га­лоў­нае, што ўсё гэ­та — у пом­ні­ку ар­хі­тэк­ту­ры — з ура­чыс­ты­мі ка­ло­на­мі, круг­лай апе­ра­цый­най за­лай, ку­па­лам у фор­ме паў­сфе­ры, дэ­ка­ра­тыў­най леп­кай, люст­ра­мі, віт­ра­жа­мі... З га­дзін­ні­кам, які па-ра­ней­ша­му, як 60 га­доў та­му, па­каз­вае са­мы дак­лад­ны час у Мін­ску і мно­гіх га­ра­дах све­ту.

Ва­лян­ці­на Доў­нар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

На ўпарадкаванне пасля прыклееных паперак выдаткоўваюцца велізарныя сродкі.