Вы тут

Вяртанне старажытнага вадаліва


Пра гэ­та ў свой час па­кла­па­ціў­ся Аляк­сей Кар­пюк

У Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі рэ­лі­гіі да 95-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Аляк­сея Кар­пю­ка пад­рых­та­ва­лі ці­ка­вую вы­ста­ву. Яна рас­каз­вае не толь­кі пра жыц­цё, твор­чы шлях пісь­мен­ні­ка, гра­мад­ска­га дзея­ча, але і пра яго — як му­зей­шчы­ка. Так су­пра­цоў­ні­кі ўша­на­ва­лі па­мяць пер­ша­га ды­рэк­та­ра свай­го му­зея.

2-9

— Хо­чац­ца па­дзя­ка­ваць Ва­лян­ці­не Аляк­се­еў­не, да­чцэ Аляк­сея Ні­чы­па­ра­ві­ча, якая не толь­кі да­ла нам у ча­со­вае ка­ры­стан­не фа­та­гра­фіі, рэ­чы, да­ку­мен­ты свай­го баць­кі, але і па­да­ра­ва­ла част­ку яго ар­хі­ва, — ка­жа вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік му­зея Люд­мі­ла Ру­сец­кая і пра­па­нуе азна­ё­міц­ца з экс­па­зі­цы­яй.

Вось, на­прык­лад, фа­та­гра­фія, дзе Аляк­сей Кар­пюк — на­ву­чэ­нец пе­да­га­гіч­на­га тэх­ні­ку­ма ў На­ва­груд­ку. По­бач з ім — Ула­дзі­мір Ка­лес­нік. Два бу­ду­чыя вы­дат­ныя пісь­мен­ні­кі.

Ула­дзі­мір Ка­лес­нік уз­гад­ваў, што на­ву­чэн­цы час­та пры­во­зі­лі з до­му сідр — да­маш­няе ві­но. А Кар­пюк два ра­зы на год, пас­ля лет­ніх і зі­мо­вых ка­ні­кул ва­ла­чыў з до­му цэ­лую га­ру сма­ка­ты — кум­пяк, па­лянд­ві­цы, каў­ба­сы. На­по­ямі з «вя­лі­кі­мі гра­ду­са­мі» ён і та­ды, і паз­ней не за­хап­ляў­ся. Аляк­сей Ні­чы­па­ра­віч ха­цеў на­ват ства­рыць та­ва­рыст­ва не­пі­ту­шчых і пра­па­ноў­ваў гэ­тую ідэю Але­сю Ада­мо­ві­чу. Той з гу­ма­рам ад­ка­заў: «Я ўступ­лю ў тваё та­ва­рыст­ва, толь­кі раз­ла­маю яго знут­ры».

Вы­ста­ва па­каз­вае так­са­ма кніж­ку чыр­во­на­ар­мей­ца Кар­пю­ка, яго ін­ва­лід­ную кніж­ку. Але паз­ней Аляк­сей Ні­чы­па­ра­віч ад­мо­віў­ся ад атры­ман­ня гро­шай па ін­ва­лід­нас­ці, бо лі­чыў, пэў­на, што ней­кія льго­ты яму не па­трэб­ны.

Ся­род ін­шых экс­па­на­таў — ня­мец­кая пі­шу­чая ма­шын­ка Аляк­сея Кар­пю­ка (ён не лю­біў пі­саць руч­кай), яго губ­ны гар­мо­нік. А гэ­та — Біб­лія, якая ля­жа­ла на ра­бо­чым ста­ле ды­рэк­та­ра Рэс­пуб­лі­кан­ска­га му­зея атэ­із­му і гіс­то­рыі рэ­лі­гіі. Мож­на ўба­чыць, што ён ра­біў там алоў­кам па­мет­кі.

2-7

Аляк­сей Кар­пюк быў кі­раў­ні­ком-му­зей­шчы­кам кры­ху больш за 5 га­доў. За гэ­ты час, як ка­жа Люд­мі­ла Ру­сец­кая, у му­зей па­сту­пі­ла больш за 6 ты­сяч экс­па­на­таў, бы­лі за­кла­дзе­ны асно­вы ўсіх сён­няш­ніх ка­лек­цый. Гэ­та і аб­ра­зы, і ста­ра­жыт­ныя вы­ра­бы з тка­ні­ны, ме­та­лу, дрэ­ва, і ста­ра­дру­кі... Іх зна­хо­дзі­лі пад­час по­шу­ка­вых экс­пе­ды­цый у роз­ных рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі, на­бы­ва­лі ў пры­ват­ных ка­лек­цы­я­не­раў, яшчэ пры Кар­пю­ку за­ра­дзі­ла­ся і тра­ды­цыя пе­ра­да­чы му­зею куль­та­вых прад­ме­таў, што за­трым­лі­ва­юц­ца мыт­ні­ка­мі на мя­жы.

Най­боль­шую ці­ка­васць з усіх экс­па­на­таў, які­мі па­поў­ніў­ся му­зей пад­час ды­рэк­тар­ства Аляк­сея Кар­пю­ка, вы­клі­кае так зва­ны аква­ма­ніл (ва­да­ліў) па­чат­ку XІІІ ста­год­дзя — ся­рэд­не­вя­ко­вы по­суд для ва­ды. Пер­ша­па­чат­ко­ва ён (у вы­гля­дзе фі­гу­ры ча­ла­ве­ка аль­бо жы­вё­лы) слу­жыў для аб­мы­ван­ня рук свя­та­ра пад­час на­ба­жэн­ства. А паз­ней пе­ра­тва­рыў­ся ў прад­мет паў­ся­дзён­на­га бы­та­во­га ўжыт­ку на зем­лях ус­ход­ніх сла­вян.

— Ён тра­піў у му­зей дзя­ку­ю­чы Аляк­сею Кар­пю­ку. Бы­лі да­ку­мен­ты, якія свед­чы­лі пра тое, што гэ­ты брон­за­вы ва­да­ліў пер­ша­па­чат­ко­ва зна­хо­дзіў­ся ў на­шай Ба­ры­са­глеб­скай (Ка­лож­скай) царк­ве, а по­тым пас­ля роз­ных пе­ры­пе­тый апы­нуў­ся ў ад­ным з му­зе­яў Віль­ню­са. І Аляк­сею Ні­чы­па­ра­ві­чу ўда­ло­ся вяр­нуць ад­туль гэ­ты ра­ры­тэт у Грод­на. Мяр­кую, што ка­лі б Кар­пюк на­быў толь­кі яго і больш ні­чо­га, то ўжо ўвай­шоў бы ў гіс­то­рыю му­зея.

— Мо­жа, на­конт пе­ра­да­чы ва­да­лі­ва бы­ло ад­па­вед­нае ўка­зан­не з Маск­вы?

— На маю дум­ку, у тых рэа­лі­ях уплыў ака­за­ла тое, што Аляк­сей Ні­чы­па­ра­віч умеў раз­маў­ляць з людзь­мі, да­маў­ляц­ца.

— Якім ён за­стаў­ся ў па­мя­ці му­зей­ных ста­ра­жы­лаў?

— Усе ка­жуць, што ён ус­пры­маў­ся як род­ны баць­ка. Пра кож­на­га кла­па­ціў­ся. Ка­мусь­ці да­па­мог атры­маць ква­тэ­ру. Аль­бо мог ска­заць: «Збі­рай­це­ся, па­е­дзем у лес на «дзень лан­ды­ша». Се­лі ка­лек­ты­вам у аў­то­бус і па­еха­лі. Вось, да­рэ­чы, «ляс­ная» фа­та­гра­фія, дзе Кар­пюк са сва­ім ле­ген­дар­ным кі­ем, што ця­пер па­каз­ва­ем на вы­ста­ве. Аса­біс­та я не ўяў­ляю са­бе ву­лі­цу Ажэш­кі 1970-х га­доў без Аляк­сея Ні­чы­па­ра­ві­ча і яго кія, з якім той ра­шу­ча кро­чыў па жыц­ці.

[caption id="attachment_77685" align="alignnone" width="600"]Ста­ра­жыт­ны ва­да­ліў, які вяр­нуў­ся ў Грод­на дзя­ку­ю­чы Аляк­сею Кар­пю­ку. Ста­ра­жыт­ны ва­да­ліў, які вяр­нуў­ся ў Грод­на дзя­ку­ю­чы Аляк­сею Кар­пю­ку.[/caption]

Да­рэ­чы, Аляк­сей Кар­пюк пры­чы­ніў­ся да лё­су вя­до­ма­га мас­та­ка-рэ­стаў­ра­та­ра Ула­дзі­мі­ра Кіс­ла­га. Вось што ён рас­ка­заў пра аб­ста­ві­ны свай­го пра­ца­ўлад­ка­ван­ня:

— 1979 год. За­хо­джу ў му­зей, дзе ды­рэк­та­рам вы­со­кі муж­чы­на — та­ко­га каў­бой­ска­га, вэс­тэр­наў­ска­га вы­гля­ду, як у га­лі­вуд­скіх філь­мах. Ка­жу, хто я та­кі, што ха­чу пра­ца­ваць у му­зеі. Ва­кан­сій, на жаль, ня­ма. «Але ты да нас за­ходзь», — аб­над­зе­іў Аляк­сей Ні­чы­па­ра­віч. У той час я быў зна­ё­мы з бе­ла­рус­кі­мі пісь­мен­ні­ка­мі. Ула­дзі­мір Да­ма­шэ­віч па­зна­ё­міў мя­не з Ула­дзі­мі­рам Ка­рат­ке­ві­чам. Рас­ка­заў ім пра жа­дан­не пра­ца­ваць у му­зеі, і яны пе­рад­алі мне ліст да Кар­пю­ка. Кан­верт я не ад­кры­ваў, але ві­да­воч­на, што гэ­та бы­ла ней­кая пра­тэк­цыя. Не­ўза­ба­ве я зноў прый­шоў да Аляк­сея Ні­чы­па­ра­ві­ча. Ён пра­чы­таў ліст, па­клаў яго ў шуф­ля­ду і ска­заў: «Так, хло­пец, ты нам па­нра­віў­со (ён так «со­каў» і «са­каў», як на Бе­ла­сточ­чы­не, яго ма­лой ра­дзі­ме га­во­раць), па­кінь свае ка­ар­ды­на­ты. І як бу­дзе мес­ца — мы ця­бе зной­дзем». Так і ста­ла­ся.

Дзе­ля сва­ёй ма­ры Ула­дзі­мір Кіс­лы ах­вя­ра­ваў на­шмат боль­шай зар­пла­тай мас­та­ка-ка­рэк­та­ра ў пра­ект­ным ін­сты­ту­це і прый­шоў на ра­бо­ту ў му­зей.

Вось якім яму за­пом­ніў­ся Аляк­сей Кар­пюк як ча­ла­век і ды­рэк­тар му­зея:

— Цяж­ка бы­ло зра­зу­мець, ка­лі Аляк­сей Ні­чы­па­ра­віч жар­туе, а ка­лі га­во­рыць сур'­ёз­на. Але ча­ла­век ён быў вы­со­ка­ма­раль­ны. Страш­на не лю­біў вы­пі­вох — лі­чыў гэ­та най­гор­шай за­га­най. Але, ра­зам з тым, мог са­браць за­стол­ле, якое не пе­ра­рас­та­ла ў п'ян­ку. Не лю­біў бю­ра­кра­тыз­му, «пра­ва­ка­ваў» твор­чыя ад­но­сі­ны да лю­бой ра­бо­ты. Ме­на­ві­та Кар­пюк зру­шыў з мес­ца рэ­стаў­ра­цыю бу­дын­каў ба­зы­лі­ян­ска­га ма­нас­ты­ра, што му­зей атры­маў у вель­мі за­ня­дба­ным ста­не. На­прык­лад раз­да­быў медзь, якой па­кры­лі ма­нас­тыр­скія ку­па­лы.

На­ўрад ці Аляк­сея Кар­пю­ка па­пра­сі­лі «звер­ху» па­кі­нуць па­са­ду ды­рэк­та­ра му­зея. Ула­дзі­мір Кіс­лы мяр­куе, што гэ­та бы­ло чыс­та аса­біс­тае пы­тан­не:

— Ён усё ж быў най­перш пісь­мен­нік. І, пад­рых­та­ваў­шы гэ­тую му­зей­ную «гле­бу», ка­лі «ме­ха­нізм» быў ужо за­пу­шча­ны, вы­ра­шыў, пэў­на, за­ся­ро­дзіц­ца на лі­та­ра­тур­най пра­цы.

Але для бу­ду­чы­ні за­ста­ец­ца не толь­кі на­пі­са­нае...

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.