Кантрабандны груз затрыманы на мяжы Расіі з Беларуссю ў раёне вёскі Звянчатка Клімавіцкага раёна. Пры праверцы расійскай фуры «ДАФ» з паўпрычэпам мытнікі знайшлі 130 адзінак няўлічанай тэхнікі ў выглядзе калясак матаблока, прычэпаў, бульбасаджалак і бульбакапалак. Ніякіх суправаджальных дакументаў на перавоз гэтага грузу ў кіроўцы не знайшлося. Тавар на 230 мільёнаў арыштаваны, яго лёс вызначыць суд.
Аналагічная сітуацыя склалася і па будматэрыялах. Расійскую фуру, якая іх перавозіла, мытнікі затрымалі на аўтадарозе Мсціслаў — Хіславічы. Пры аглядзе грузавога адсека знойдзены еўравагонка, палавая дошка, блок-хаус без абавязковых фітасанітарных сертыфікатаў. У мытнікаў не было іншага выйсця, як увесь гэты груз агульным коштам 84 мільёны рублёў арыштаваць. Матэрыялы справы перададзены ў эканамічны суд Магілёўскай вобласці.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.