Вы тут

Свінка Пэпа загаворыць па-беларуску


Праўда, адбудзецца гэта толькі ў тым выпадку, калі прафесійнай суполцы агучвання кінапрадукцыі на беларускую мову «Кінаконг» удасца сабраць неабходныя сродкі — прыкладна 750 тысяч на адну серыю, або 37,5 млн на першы сезон (50 серый) папулярнага мультыплікацыйнага серыяла для малечы «Свінка Пэпа».

Як адзначаюць прадстаўнікі суполкі, пераагучваннем фільмаў яны займаюцца ўжо даўно, але для дзіцячай аўдыторыі будуць працаваць упершыню, каб хоць крыху выправіць «катастрафічны недахоп мультфільмаў для малечы на беларускай», на які часта скардзяцца маладыя бацькі.

Сродкі збіраюцца ў форме краўдфандынгу — гэта значыць, кожны, хто зацікавіцца праектам, можа выдаткаваць у яго падтрымку любую суму, якую палічыць патрэбнай. Важная ўмова: збор грошай неабходна правесці ў дакладна вызначаны тэрмін. «Кінаконг» мае для гэтага яшчэ крыху больш чым 40 дзён, прытым палова сумы ўжо сабраная.

Згоду на ўдзел у агучванні далі актрыса тэатра імя Я.Купалы, лідар музычнага гурта «Sunduk» і маладая маці Ганна Хітрык, а таксама акцёр тэатра імя М.Горкага і малады бацька Уладзімір Глотаў. Першыя дзве серыі мультсерыяла «Свінка Пэпа» на беларускай мове, агучаныя яшчэ год таму, дарэчы, можна ўбачыць і ацаніць у інтэрнэце — на канале YouTube. Плануецца, што і астатнія серыі будуць выкладвацца ў свабодным доступе тройчы на тыдзень, каб кожны ахвотны мог далучыцца да прагляду мульцікаў на роднай мове.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.