Вы тут

«Фэст экскурсаводаў» вяртаецца!


Што хаваюць Сухараўскія курганы і дзе шукаць страчаныя святыні?

Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна будзе атрымаць у найбліжэйшыя выхадныя — 18—19 красавіка. Пасля гадовага перапынку зноў можна трапіць на бясплатныя экскурсіі па ўсёй Беларусі ў межах ужо знаёмага многім «Фэсту экскурсаводаў». У гэтыя дні пройдзе больш за 70 непаўторных аўтарскіх вандровак па Мінску і яшчэ больш за 50 па іншых рэгіёнах Беларусі.

17-32

Арганізатары абяцаюць парадаваць разнастайнымі як па тэматыцы, так і па фармаце маршрутамі. Напрыклад, у сталіцы гасцей чакаюць тры экалагічныя экскурсіі-квесты, таксама тры незвычайныя экскурсіі для дзяцей, шэсць — на замежных мовах, некалькі веласіпедных маршрутаў з невялікай анімацыяй. У храмах горада знаёміць з таямніцамі святыняў будуць непасрэдна святары. Дарэчы, па агульнай колькасці экскурсій сёлетні (ужо шосты) фэст б'е рэкорды папярэдніх гадоў.

— Экскурсаводамі будуць як атэставаныя гіды і найлепшыя знаўцы сваіх гарадоў, так і студэнты, якія толькі вучацца. Большасць экскурсій адкрытая, гэта значыць, прыйсці на іх можа кожны ахвотны. Аднак ёсць і такія, што патрабуюць папярэдняга запісу: Менскае гарадзішча, веласіпедныя маршруты, экскурсіі па Белдзяржцырку і Мінскім метрапалітэне. Спяшайцеся, каб трапіць на іх, — удакладніў адзін з арганізатараў фэсту экскурсавод Павел МАХІНАЎ.

Безимени-1

«Фэст экскурсаводаў» прысвечаны Міжнароднаму дню помнікаў і мясцін, які адзначаецца 18 красавіка. Сёлета яго сімвалам стаў канкрэтны помнік — кальвінскі збор ХVІ стагоддзя ў Кухцічах (цяпер в. Першамайск) Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

Храм узведзены прыблізна ў 1560-х гадах. Спачатку гэта быў малельны дом пратэстанцкай супольнасці кальвіністаў па загадзе тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея Кавячынскага, вядомага пратэстанта свайго часу. Але ў наступныя стагоддзі ажно да 1917 г. выкарыстоўваўся як каталіцкі храм. У ХХ ст. будынак касцёла быў прыстасаваны пад машынна-трактарную станцыю і атрымаў моцныя пашкоджанні. Сёння ён стаіць без прызначэння. Яго накрылі часовым дахам, закалацілі дошкамі вокны і дзверы. Аднак такое становішча не можа працягвацца.

Напачатку года спецыяльная камісія Міністэрства культуры пасля абследавання будынка дазволіла правядзенне першасных кансервацыйных работ. Але, як гэта часта здараецца, грошай нават на іх няма. І арганізатары «Фэсту экскурсаводаў» прапануюць дапамагчы ў зборы сродкаў на добрую справу. Размова ідзе пра перакрыцце даху, нейтралізацыю расколін і апалубку. Сельскагаспадарчым ліцэем (на яго балансе знаходзіцца помнік) адкрыты спецыяльны разліковы рахунак, на які можна ахвяраваць грошы:

УНН 600119468
№3642062500171 Тып рахунка D.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?