Вы тут

У аварыі пацярпелі шэсць чалавек


А палове дванаццатай ночы ў панядзелак маршрутнае таксі №12 не саступіла дарогу аўтамабілю на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Савецкай горада Брэста. Ад моцнага ўдару маршрутку перавярнула, і яна ўпала проста на лаўку пры дарозе. На бяду, на той лавачцы сядзелі хлопец з дзяўчынай. Яны найбольш пацярпелі ў аварыі.

Як паведаміла начальнік аддзела абласнога ўпраўлення ДАІ Наталля САХАРЧУК, у бальніцу дастаўлены тры пасажыры маршруткі, адна пасажырка легкавіка і двое маладых людзей, пра якіх сказана вышэй. Узрост пацярпелых — ад 19 да 52 гадоў, людзі атрымалі пераломы, траўмы галавы, удары. Паводле папярэдняй версіі, аварыя адбылася па віне вадзіцеля маршруткі. Заведзена крымінальная справа.

Яна СВЕТАВА.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.