Вы тут

Ветэранаў пакаталі на цеплаходзе


Гэта адбылося падчас адкрыцця ў Магілёве сучаснага прычала на набярэжнай Дняпра. Менавіта тут сёння пройдзе вялікае тэатралізаванае прадстаўленне з элементамі рэканструкцыі фарсіравання Дняпра. Адкрыццё прычала стала чарговай прыемнай падзей у шэрагу іншых, запланаваных да святкавання 70-й гадавіны Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

— Гэта яшчэ адзін значны аб'ект, які сведчыць пра тое, што наш абласны цэнтр развіваецца і рухаецца наперад, — адзначыў на ўрачыстай цырымоніі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў. — Упэўнены, што яго з'яўленне стане сапраўдным падарункам для жыхароў і гасцей горада і надасць дадатковы імпульс у развіцці воднага турызму.

Кіраўнік горада цёпла павіншаваў з надыходзячым Днём Перамогі прысутных на мерапрыемстве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і разам з імі здзейсніў водную прагулку па Дняпры з наведваннем Буйніцкага заасада.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».