Вы тут

Па месцах баявой славы


прайшлі бібліятэкары з Калінінградскай вобласці ў Чавускім раёне

Запрашэнне далучыцца да раённай эстафеты памяці ў гонар 70-годдзя Перамогі над фашысцка-нямецкімі захопнікамі яны атрымалі ад сваіх чавускіх калег. Супрацоўнікі Зеленаградскай гарадской бібліятэкі прыехалі разам з дзесяццю выхаванцамі «Цэнтра дапамогі дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў «Наш дом». Сяброўскія сувязі паміж бібліятэкамі ўзніклі яшчэ летась, калі па прапанове расіян быў праведзены тэлемост. Яго ініцыяваў чытач Зеленаградскай бібліятэкі — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Чарноў, які прымаў удзел у вызваленні Чавускага раёна.
— За час нашага знаёмства мы змаглі шмат чаго даведацца адно пра аднаго, а сёлета нарэшце і пазнаёміцца асабіста, — падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы дырэктар Чавускай бібліятэчнай сеткі Алена Максімовіч. — Мы арганізавалі для гасцей экскурсію па тых месцах, дзе ваяваў Васіль Чарноў. Яны былі настолькі ўсхваляваны, што некаторыя нават плакалі. У такія моманты асабліва адчуваеш, як важна данесці да моладзі праўду пра тую вайну.
Падчас эстафеты расіяне прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі Васіля Чарнова «Доўг» і паглядзелі прысвечаны яму фільм «Служу Савецкаму Саюзу». Яны таксама пабывалі на Буйніцкім полі пад Магілёвам, каб асабіста адчуць гераізм абаронцаў, якія ў першыя дні вайны сталі прыкладам мужнасці і непакорлівасці савецкага народа.
Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».