Вы тут

Вяртанне памяці


У аграгарадку Дрычын Пухавіцкага раёна ўшанавалі памяць загінулых воінаў Вялікай Айчыннай вайны. У адной магіле тут доўгія гады ляжаць два партызаны і трыццаць дзевяць ваеннапалонных.

8-50

Помнік на брацкай магіле знаходзіцца ў невялікім гаі на краі мястэчка. У пасляваенны час побач з гаем была школа, вучні якой даглядалі месца пахавання. Час ішоў, і мемарыял пакрысе прыйшоў у заняпад.

8-49

Рэстаўраваць помнік прапанавала Беларуская натарыяльная палата. «Сродкі былі сабраны і накіраваны натарыусамі краіны для таго, каб акультурыць помнік. Я думаю, што гэта не апошняя наша акцыя — 3 ліпеня мы, магчыма, яшчэ папрацуем над азначаным мемарыялам», — заўважыла старшыня Натарыяльнай палаты
Наталля Барысенка. Таксама яна адзначыла, што цяпер праводзяцца акцыі па бясплатнай натарыяльнай кансультацыі для ветэранаў.

8-47

Сяргей Нікановіч.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».