Вы тут

Вызваліць педагогаў ад неўласцівых функцый


Старшыня гомельскай раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Леглік — адна з тых, хто будзе ўдзельнічаць у з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 22 мая. Яна адзначае, што людзі цяпер сталі ўспрымаць прафсаюз у першую чаргу як арганізацыю, куды можна прыйсці з любым пытаннем — папрасіць садзейнічання і дапамогі:

— Мы імкнёмся ствараць умовы не толькі для прафесійнага развіцця чалавека, але і для творчага. Найбольш значныя мерапрыемствы, якія ў нас прайшлі, звязаны са святкаваннем 70-годдзя Вялікай Перамогі. Напрыклад, агляд самадзейнай мастацкай творчасці «Паклонімся вялікім тым гадам» сабраў самых таленавітых прадстаўнікоў з 80% устаноў адукацыі Гомельскага раёна. Мы ўзнагародзілі больш за 50 лепшых, у тым ліку майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і фатаграфіі. Акрамя таго, падтрымліваем 104-х ветэранаў працы. Яны маюць магчымасць атрымліваць не толькі матэрыяльную дапамогу, але і грашовую кампенсацыю пры аздараўленні ў санаторыях «Белпрафсаюзкурорта». Усе работнікі галіны, незалежна ад пасады і прафесіі, атрымліваюць матэрыяльную дапамогу да 1 верасня — у тым выпадку, калі іх дзеткі ідуць у першы клас. Музычны конкурс праводзім для дзяцей з прыёмных сем'яў, з Улукаўскай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Традыцыяй у нас стала правядзенне конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод бібліятэкараў, настаўнікаў-дэфектолагаў, кухараў дашкольных і школьных устаноў...

Важна, каб Федэрацыя прафсаюзаў і ўсе яе структурныя падраздзяленні захавалі той давер людзей, які маюць сёння. Для гэтага трэба, у тым ліку, адстойваць свае погляды і рашэнні, за якімі стаяць людзі, у пытаннях, звязаных з умовамі і аплатай працы.

Што тычыцца менавіта галіны адукацыі, вельмі спадзяюся, што мы нарэшце вырашым праблему аплаты працы катэгорыі людзей, якім даплачваюць да ўзроўню мінімальнага заробку, устаноўленага ў нашай краіне. Гэта вартаўнікі, дворнікі, кухары і гэтак далей.

Спадзяюся, што з падтрымкай Федэрацыі прафсаюзаў атрымаецца вызваліць работнікаў галіны адукацыі ад неўласцівых ім функцый. Пакуль гэтая праблема застаецца актуальнай і людзі да нас звяртаюцца з такімі пытаннямі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.