Вы тут

ПРАМАЯ ЛІНІЯ "ЗВЯЗДЫ": Энергаэфектыўнасць у побыце


Бадай, кожны з нас марыць пра цёплы і ўтульны дом. Яшчэ лепей, калі ён не патрабуе вялікіх выдаткаў на ўтрыманне. Дасягнуць гэтага можна дзякуючы энергазберажэнню. Галоўнае — рабіць усё з розумам. Ці насамрэч энергазберагальныя лямпачкі даюць значную эканомію электрычнасці? Класы энергаэфектыўнасці бытавой тэхнікі — рэкламны ход ці рэальная выгада? Як не аплачваць залішняе ацяпленне? На гэтыя і іншыя пытанні 3 чэрвеня з 11.00 да 12.00 падчас "прамой лініі" ў рэдакцыі газеты "Звязда" адкажа намеснік старшыні Дзяржстандарта — дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Сяргей Аляксандравіч Сямашка.

Задаваць пытанні падчас "прамой лініі" можна будзе па тэлефоне: 8 (017) 287 18 71. Папярэднія пытанні дасылайце на электронны адрас рэдакцыі (іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу) або задавайце па тэлефонах: 8 (017) 292 38 02 ці 8 (017) 287 17 51.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».