Вы тут

Народная дыпламатыя да Карынтыі давядзе


Творчыя калектывы і выканаўцы — прадстаўнікі розных дыяспар нашай краіны — з поспехам далі канцэрты ў паўднёвай правінцыі Аўстрыі Карынтыі і Славеніі, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі.

[caption id="attachment_85441" align="alignnone" width="600"]29-40 На фота (злева направа): старшыня Рускага культурнага таварыства Carinthia (г. Філах, Аўстрыя) Эла Храшан; саветнік Пасольства Беларусі ў Вене Яраслаў Хмыль; начальнік аддзела апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Сасновіч; прадстаўнік магістрата г. Філах (Аўстрыя) Андрэас Зухер.[/caption]

З 14 па 19 мая 2015 года па ініцыятыве апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Рускага культурнага таварыства Саrіnthіа (г. Філах, Аўстрыя) адбыўся візіт беларускай дэлегацыі. У яе складзе — члены кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным — кіраўнікі і творчыя калектывы армянскага, азербайджанскага, грузінскага, карэйскага, яўрэйскага, польскага, татара-башкірскага, чувашскага, туркменскага, рускага і ўкраінскага нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў рэспублікі.

Аўстрыя — сёмая па ліку краіна, якую наведалі беларускія «народныя дыпламаты». Дагэтуль адпаведныя форумы суайчыннікаў нацыянальна-культурных аб'яднанняў нашай краіны і замежжа з поспехам прайшлі ў Польшчы, Літве, Украіне, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі. Па словах каардынатара праекта Аляксандра Сасновіча, мэта падобных паездак — паказаць Беларусь у свеце як шматнацыянальную, многаканфесійную і мультыкультурную дзяржаву. Той факт, што ў нас цяпер пражывае больш за 140 прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў — унікальны. Да таго ж трэба дадаць, што гісторыя і сучаснасць Беларусі не ведалі канфліктаў на этнічнай і рэлігійнай глебе.

«У нас замацаваны ўсе правы нацыянальных меншасцяў: на мову, культуру ды іншае. На думку незалежных міжнародных экспертаў, айчыннае заканадаўства ў гэтай галіне не супярэчыць міжнароднаму», — адзначыў Аляксандр Сасновіч на афіцыйнай сустрэчы ў магістраце аўстрыйскага горада Філах.

У складзе беларускай дэлегацыі — шырокі зрэз беларускага грамадства. Тут ёсць студэнты, пенсіянеры, выкладчыкі, прадпрымальнікі, медыцынскія работнікі і г.д. Фармат мерапрыемстваў складаўся з дзвюх частак. Па-першае, кіраўнікі нацыянальна-культурных аб'яднанняў нашай краіны мелі магчымасць падзяліцца вопытам сваёй работы з замежнымі калегамі. Яны расказалі пра канструктыўную нацыянальную палітыку беларускай дзяржавы ў дачыненні да дыяспар, прывялі прыклады супрацоўніцтва суполак з органамі дзяржкіравання рэспублікі. Па-другое, беларускія нацыянальна-культурныя аб'яднанні непасрэдна прэзентавалі замежным суайчыннікам свае творчыя калектывы (прычым усе яны не з'яўляюцца прафесійнымі). Сіламі дыяспар былі прадстаўлены дзве канцэртныя праграмы, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам. Сёлета іх убачылі гледачы ў гарадах Філах (Аўстрыя) і Любляна (Славенія). Паўсюль беларускіх артыстаў прымалі бурнымі апладысментамі.

[caption id="attachment_85440" align="alignnone" width="600"]29-39 Армянскі фальклорны танцавальны ансамбль «Эрэбуні».[/caption]

Чарговы форум прадстаўнікоў нацыянальна-культурных аб'яднанняў Беларусі прайшоў пры садзейнічанні апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі і Рускага культурнага таварыства Саrіnthіа (Аўстрыя). Прадстаўнік апарату Упаўнаважанага Аляксандр Сасновіч перадаў таварыству нацыянальныя касцюмы і бібліятэчку беларускіх кніг.

На думку кіраўніка арганізацыі Элы Храшан, такія паездкі вельмі важныя і запамінаюцца нашым суайчыннікам за мяжой: «Праз гэтыя сустрэчы і канцэрты людзі больш даведваюцца пра Беларусь як пра шматнацыянальную краіну».

Трэба нагадаць, што Рускае культурнае таварыства Саrіnthіа было заснавана нашай суайчынніцай у 2008 годзе. Сёння ў ім актыўна працуюць каля шасцідзесяці чалавек, а на агульныя святкаванні збіраецца каля трохсот членаў арганізацыі. Усе яны — беларусы, рускія, украінцы, казахі, чачэнцы — ураджэнцы былога СССР.

Эла жыве ў Аўстрыі з 2002 года, мае трох сыноў і паспяхова працуе ў турбізнесе. Муж — аўстрыец. На пытанне «Навошта вам грамадская праца ў «Карынтыі»?» адказвае: «Я так выхавана, не магу аддзяліць сябе ад Беларусі, Расіі і Украіны. Трэба ведаць свае карані. Аўстрыйскую культуру я разумею, прымаю, паважаю, але ў мяне ёсць і свая, беларуская. Гэта нармальная з'ява, так павінна быць. І яшчэ для мяне вельмі важна, каб людзі жылі не паасобку, а разам. Гэта і ёсць асноўная мэта — аб'ядноўваць людзей, нягледзячы на палітычныя падзеі».

Паводле яе слоў, людзі, якія прыехалі ў Аўстрыю ў розныя часы і па розных прычынах, з радасцю сустрэлі навіну аб стварэнні нашай грамадскай арганізацыі. У іх з'явілася магчымасць размаўляць на роднай мове, далучаць дзяцей да культурнай спадчыны продкаў. У «Карынтыі» таксама дапамагаюць тым людзям, хто ўпершыню прыязджае ў Аўстрыю: па ўсіх пытаннях, з якімі сутыкаецца чалавек у чужой краіне.

«Мы не па чутках ведаем, як складана адаптавацца на новым месцы, без падтрымкі, сяброў, знаёмых ці бацькоў», — гаворыць Эла.

Намаганнямі гэтай маладой жанчыны і актывістак таварыства створана руская нядзельная школа для дзяцей у Філаху і Клагенфурце. Тут вучаць чытаць і пісаць па-руску, робяць пастаноўкі паводле народных казак. Да таго ж у Філаху створана група па навучанні дзяцей народным рамёствам, маляванню, мастацкай творчасці.

У найбліжэйшых планах кіраўніка арганізацыі — садзейнічаць таму, каб Філах стаў пабрацімам аднаго з беларускіх гарадоў. Дарэчы, ініцыятывы Элы Храшан заўсёды падтрымліваюць у Пасольстве Беларусі ў Вене. Паводле інфармацыі саветніка беларускага дыппрадстаўніцтва Яраслава Хмыля, у Аўстрыі пражывае каля 400 беларусаў — тых, хто стаў на консульскі ўлік. Па неафіцыйных звестках, іх каля 1,5-2 тысяч.

«Прыезд нашай дэлегацыі яшчэ раз дэманструе, наколькі Беларусь адкрытая свету. Гэта сапраўдная «народная дыпламатыя», — падкрэсліў Яраслаў Хмыль.

Наталля Кароткая

Фота аўтара

[caption id="attachment_85576" align="alignnone" width="600"]IMG_1014 Кіраўнікі нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў Беларусі на сустрэчы ў магістраце г. Філах.[/caption]

[caption id="attachment_85577" align="alignnone" width="600"]IMG_1065 Беларуская вышыванка — у падарунак.[/caption]

[caption id="attachment_85578" align="alignnone" width="600"]IMG_1297 Нацыянальныя беларускія касцюмы у падарунак Рускаму культурнаму таварыству Carinthia (г. Філах, Аўстрыя).[/caption]

IMG_1318

[caption id="attachment_85580" align="alignnone" width="600"]IMG_1402 Ансамбль «Краяны» аб'яднання ўкраінцаў «Ватра».[/caption]

[caption id="attachment_85581" align="alignnone" width="600"]IMG_1858 Канцэрт, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, у г.Любляна (Славенія).[/caption]

[caption id="attachment_85582" align="alignnone" width="600"]IMG_1894 Удзельнікі канцэрта. Песні гучалі на казахскай, украінскай, татарскай, яўрэйскай мовах.[/caption]

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.