Вы тут

Патрабуйце лічыльнік!


Вы не павінны аплачваць энергетычныя страты — толькі фактычна атрыманае цяпло.

Гэта падчас «прамой лініі» ў нашай газеце растлумачыў намеснік старшыні Дзяржстандарта — дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Сяргей Сямашка.

Безимени-9 копия

Адказваючы на пытанне чытача аб адсутнасці ў яго доме лічыльніка і залішняй плаце за цяпло, спецыяліст параіў патрабаваць устаноўку лічыльніка: «Урад прыняў рашэнне, што ўсе шматпавярховыя шматкватэрныя (болей за 20 кватэр) дамы павінны быць абсталявы лічыльнікамі цяпла. У свой час усе далі справаздачу, што гэтыя прылады ўсталяваны. Летась мы правялі кампанію па праверцы жылых дамоў. Лічыльнікі альбо не ўсталяваны, альбо не працуюць, альбо састарэлі. Асабліва гэта характэрна для раённых цэнтраў. Зусім нядаўна прынята пастанова Савета Міністраў (ад 26 мая 2015 года №443 «Аб падрыхтоўцы да працы ў асенне-зімовы перыяд 2015-2016 гг.»), у якой абавязалі ўсе аблвыканкамы забяспечыць спраўнасць працы гэтых лічыльнікаў. Таму неабходна патрабаваць. Калі ёсць лічыльнік на дом, то людзьмі будзе аплачана ўсё цяпло, якое туды прыйшло. Страты падчас транспарціроўкі для жыхароў дома не будуць мець ніякага значэння».

Адказы на астатнія пытанні чытайце ў адным з найбліжэйшых нумароў «Звязды».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ,

Сяргей КУРКАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.