Вы тут

Пяць відаў спорту за чатыры дні...


Беларуская сталіца рыхтуецца да правядзення фіналу Кубка свету-2015 па сучасным пяцібор'і. Турнір, у якім прымуць удзел 72 спартсмены (36 мужчын і 36 жанчын), адбудзецца з 11 па 14 чэрвеня на базе дзвюх пляцовак.

5-31

 

Спаборніцтвы па фехтаванні і плаванні прыме Беларускі ўніверсітэт фізічнай культуры. А наймацнейшых спартсменаў у верхавой яздзе, камбінаваным відзе (бег, стральба) і бонус-раўндзе па фехтаванні вызначаць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі, што ў Ратамцы.

Між іншым, у фінале атлеты будуць змагацца за дзве ліцэнзіі (па адной у мужчын і жанчын) на Алімпіяду-2016. Да старту найбуйнейшага турніру года рыхтуюцца наймацнейшыя беларускія спартсмены — Павел Ціханаў, Раман Пінчук, Настасся Пракапенка і Ірына Прасянцова. Арганізатары спаборніцтваў абяцаюць цікавую спартыўна-забаўляльную праграму. У Ратамцы можна будзе пастраляць са спартыўных пісталетаў, паспрабаваць сябе ў фехтаванні і пакатацца на конях. Прыходзьце — не пашкадуеце!

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».