Вы тут

Да кліента — праз інтэрнэт


Сярод паслуг, якія сёння актыўна развіваюць магілёўскія паштавікі, — інфармацыйныя паслугі і інтэрнэт-гандаль.

— Мы з'яўляемся пасярэднікамі: перадаем інфармацыю з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, — кажа намеснік дырэктара Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Марчанка. — Сёння мы прапаноўваем звесткі з адзінага дзяржаўнага рэгістра па нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй — па правах на зямельныя ўчасткі, пра капітальныя будынкі, незавершанае будаўніцтва, ізаляваныя памяшканні, а таксама звесткі з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па наяўнасці запазычанасці. Паслугай могуць скарыстацца як фізічныя асобы, так і юрыдычныя. Яе ў Магілёўскай вобласці аказваюць 23 аддзяленні сувязі — усе цэнтральныя ў райцэнтрах і тры ў Магілёве — №№30, 8 і 2. Інфармацыя з рэгістра каштуе 42 200 рублёў, па запазычанасці 24 200. Але трэба мець на ўвазе, што атрымаць звесткі па запазычанасцях можна толькі пры прад'яўленні пашпарта або даверанасці (калі даведка бярэцца на іншую асобу). Алгарытм заказу вельмі просты: пішацца заява, адпраўляецца запыт у адзіную базу звестак, і амаль адразу ж прыходзіць адказ. Летась паслуга аказвалася толькі ў Магілёве, а сёлета падключылі і райцэнтры.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».