Вы тут

Галоўны рэдактар "Гомельскай праўды" Сяргей Бяспалы: патрыятызм пачынаецца з сям'і


— Сёлетні X Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» пройдзе ў кантэксце знакавага юбілею. Вельмі важна акцэнтаваць грамадскую ўвагу на пытаннях захавання гістарычнай памяці, — падкрэслівае член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны рэдактар газеты «Гомельская праўда», старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў Сяргей Бяспалы.

6-34

— Да 9 мая мы выдалі кнігу «Ніколі не забудзем». У ёй ёсць многа дакументаў, якія дагэтуль уражваюць. Напрыклад пісьмо дзяўчынкі, якая жыла ў нямецкім палоне. Яна прасіла бацьку адпомсціць за яе і маці... Колькі б часу ні прайшло, падзеі 70-гадовай даўніны забываць нельга. Сёння ж некаторыя дагаварыліся да таго, што ў Вялікай Айчыннай вайне перамог не савецкі народ, а нехта іншы. Гэта робіцца наўмысна, каб прынізіць ролю Савецкага Саюза і сказіць гістарычныя факты. Менавіта таму мы будзем працягваць расказваць пра вайну — каб нам не змаглі навязаць іншую ідэалогію. У нас яшчэ ёсць унікальная магчымасць мець стасункі з людзьмі, якія не па кніжках ведаюць пра вайну. Галоўнае — паспець з імі пагутарыць. Я ўпэўнены, што ў такім выпадку гісторыя застанецца не скажонай. Людзі сыходзяць, але ж памяць застаецца.

— Сяргей Міхайлавіч, вам не здаецца, што само паняцце «патрыятызм» сёння адыходзіць на другі план. Як і іншыя духоўныя каштоўнасці, якія падмяняюцца матэрыяльнымі...

— Заўсёды на нейкіх складаных этапах развіцця грамадства з'яўляюцца людзі, гатовыя што заўгодна прадаць. У вайну таксама былі не толькі героі, але здраднікі і паліцаі. Але ж гэта далёка нераспаўсюджаная з'ява. І не ўсе страцілі пачуццё патрыятызму. Так, у мяне прынцыповая пазіцыя: на работу ў рэдакцыю мы бяром супрацоўнікаў, для якіх патрыятызм, прафесіяналізм і чалавечая прыстойнасць — не пустыя гукі. Патрыятызм павінен зараджацца яшчэ ў сям'і: з адпаведных адносін да старэйшых, да сваёй гісторыі, да сваёй Айчыны. Менавіта гэтыя каштоўнасці потым суправаджаюць чалавека на працягу ўсяго жыцця. Патрыятызм пачынаецца з сямейных стасункаў, а потым перарастае ў любоў да радзімы. Гэта стрыжань чалавека — яго духоўнасць, унутраны свет, ідэалы. Урэшце, чалавек павінен несці адказнасць як за сваю сям'ю, так і за сваю краіну.

— А якая роля СМІ ў гэтых працэсах?

— Мы проста абавязаны на іх уплываць. І зноў жа, пачуццё патрыятызму можна развіваць на ўласным прыкладзе, прыкладзе калектыву. У нашай рэдакцыі многія мае калегі працуюць даўно, любяць сваю справу. Калі да нас прыходзяць маладыя журналісты, заўсёды ёсць тыя, хто перадасць ім свой вопыт і стаўленне да працы.

Гутарыла Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?