Вы тут

Праекты не будуць ціснуць на бюджэт


Па словах міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, развіццё індустрыяльнага асяроддзя Беларусі дазваляе выкарыстоўваць механізмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Гэтая заява прагучала падчас адкрыцця дзясятага пасяджэння міжведамаснага інфраструктурнага савета. Такая мадэль супрацоўніцтва мае на ўвазе аб'яднанне намаганняў дзяржавы і бізнесу, што дазваляе рэалізоўваць важныя сацыяльныя праекты з выкарыстаннем інавацый, капіталу і рэсурсаў прыватнага бізнесу без перагрузкі дзяржаўнага бюджэту.

9-28

Міністр эканомікі адзначыў, што яшчэ тры гады таму некаторыя міжнародныя арганізацыі ацэньвалі магчымасць развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Беларусі як вельмі малую.

«Але сёння эксперты ўпэўнена канстатуюць значны прагрэс у гэтым кірунку. На працягу трох апошніх гадоў у Беларусі была распрацавана канцэпцыя закона «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве». І цяпер у Палаце прадстаўнікоў праект гэтага закона чакае разгляду», — канстатаваў міністр эканомікі.

Таксама ў адпаведнасці з рэкамендацыямі міжнародных экспертаў створаны Міжведамасны інфраструктурны каардынацыйны савет і Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства, які працуе ў НДЭІ Мінэканомікі. Акрамя таго, рэалізуецца праект ЕС/ПРААН «Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў галіне прымянення механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь». Зараз распрацоўваецца нацыянальны план, які паслужыць эфектыўным інструментам ацэнкі інфраструктурных патрэб краіны і вызначэння крыніц іх фінансавання.

Галоўным вынікам працы Уладзімір Зіноўскі назваў ухваленыя прапановы для падрыхтоўкі пілотных праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. А гэта доўгатэрміновыя праекты ў сферы дарожнага будаўніцтва, аховы здароўя, пытанні перапрацоўкі адходаў, малой аднаўляльнай энергетыкі. Агульны бюджэт гэтых праектаў — больш за 1 млрд долараў, з варыяцыяй ад 35 да 350 млн. Адзін з іх — рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М-10 на мяжы Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын. Таксама мяркуецца будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на Заходняй Дзвіне ў Віцебскай вобласці і рэканструкцыя гарадской клінічнай бальніцы №3 у Гродна пад абласны клінічны анкалагічны дыспансер. Акрамя таго, плануецца пабудаваць завод для спальвання смецця цеплавой магутнасцю да 1,2 МВт і электрычнай магутнасцю да 1,0 МВт у Бабруйску; магістральную вуліцу ў Гомелі працягласцю 41,35 км з улікам будаўніцтва моста праз раку Сож і пяці пуцеправодаў; дзіцячыя дашкольныя ўстановы адукацыі ў рэгіёнах Мінскай вобласці; у першую чаргу гісторыка-культурнага комплексу «Брэст» у межах вонкавых абарончых валоў Брэсцкай крэпасці.

9-37

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.