Вы тут

Беларусы на сусветным чэмпіянаце прафмайстэрства ў Бразіліі могуць разлічваць на прызавыя месцы - Міхаіл Жураўкоў


Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў лічыць, што прадстаўнікі беларускай каманды на сусветным чэмпіянаце прафесійнага майстэрства WorldSkills International (WSI) у Бразіліі абавязкова зоймуць некалькі прызавых месц.

Беларусь у 2014 годзе далучылася да руху WorldSkills International. На думку Міхаіла Жураўкова, у маі беларуская каманда больш чым паспяхова выступіла на чэмпіянаце WorldSkills краін СНД у Казані. "Мы выглядалі вельмі дастойна і пацвердзілі, што ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў нашай краіне даволі высокі і адпавядае сусветным стандартам", - лічыць міністр.

Сёння беларуская каманда WorldSkills вядзе актыўную падрыхтоўку да сусветнага чэмпіянату прафесійнага майстэрства, што адбудзецца ў жніўні ў Бразіліі. "Важнасць удзелу нашай краіны ў гэтым міжнародным руху, які павышае прэстыж кваліфікаванай працы і папулярызуе сапраўдны прафесіяналізм, цяжка пераацаніць. У жніўні ў Бразіліі, як я спадзяюся, прадстаўнікі беларускай каманды абавязкова зоймуць некалькі прызавых месц", - адзначыў Міхаіл Жураўкоў.

Разам з тым, паводле яго слоў, не менш важна і тое, што юнакі і дзяўчаты атрымаюць каштоўны вопыт выступлення на міжнароднай арэне і ўстановяць кантакты з равеснікамі з іншых краін. У сваю чаргу беларускай экспертнай супольнасці, выкладчыкам спаборніцтвы ў Бразіліі дапамогуць удасканальваць сістэму прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з улікам вопыту развітых краін.

"Мы вельмі спадзяёмся, што ўдзел Беларусі ў спаборніцтвах у Бразіліі выкліча ўсплёск інтарэсу абітурыентаў да прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сёння нашы каледжы і іх аснашчэнне не ўступаюць вышэйшым навучальным установам, і абітурыенты павінны ведаць, якія перавагі гэта ім дае. Для тых, хто ўжо атрымлівае рабочую спецыяльнасць, выступленне беларускай каманды ў Бразіліі стане пэўным стымулам прыкласці максімум намаганняў для атрымання ведаў - яны будуць бачыць, што іх прафесія запатрабавана ў свеце", - дадаў Міхаіл Жураўкоў.

Як паведамлялася, каманда Беларусі ўпершыню прыме ўдзел у прэстыжных міжнародных спаборніцтвах прафесійнага майстэрства сярод моладзі WorldSkills International, якія пройдуць 11-16 жніўня ў бразільскім Сан-Паўлу. У гэтым годзе на прэстыжных спаборніцтвах па 50 кампетэнцыях збяруцца больш як 1,2 тыс. канкурсантаў з 63 краін. Гэтыя спаборніцтвы па праву называюць Алімпійскімі гульнямі для маладых прафесіяналаў.

Міжнародная некамерцыйная асацыяцыя WorldSkills International цяпер аб'ядноўвае 72 краіны-ўдзельніцы, у якіх пражывае больш як 70 працэнтаў насельніцтва зямнога шара. Місія WSI - павышэнне статусу і стандартаў прафесійных навыкаў і прафесійнага навучання ва ўсім свеце.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.