Вы тут

Блакітныя вочы — ад аднаго продка


18-3

Паходжанне ўсіх блакітнавокіх людзей на Зямлі, хутчэй за ўсё, узыходзіць да аднаго чалавека, які жыў на ўзбярэжжы Чорнага мора каля 10 тысяч гадоў таму.

Чалавек з блакітнымі вачыма заўсёды валодаў асаблівай прывабнасцю. Нябесна-блакітныя «люстэркі душы» Фрэнка Сінатры і Пола Ньюмана заваявалі мноства жаночых сэрцаў, а вочы Камеран Дыяз разбілі не адно мужчынскае сэрца... Але як і адкуль узяўся гэты магічны колер, заставалася загадкай да апошняга часу.

Паводле вынікаў даследавання, якое правялі спецыялісты Універсітэта Капенгагена (апублікаваны ў часопісе Human Genetіcs), блакітныя вочы — вынік адзінай мутацыі, якая адбылася каля 6—10 тысяч гадоў таму. І ўсе блакітнавокія людзі, якія жывуць на нашай планеце, маюць да яе непасрэднае дачыненне. Даследчыкі знайшлі ген, адказны за гэтую мутацыю, і нават высветлілі, калі і дзе яна адбылася — на паўночна-заходнім узбярэжжы Чорнага мора, прыкладна 10 тысяч гадоў таму. Ген ОСА2, пра які ідзе гаворка, зніжае выпрацоўку пігменту меланіну ў радужнай абалонцы вачэй сваіх носьбітаў. «Першапачаткова ўсе блакітнавокія былі з карымі вачыма», — сцвярджае кіраўнік групы даследчыкаў доктар Ганс Эйберг.

Мужчыны і жанчыны з блакітнымі вачыма маюць практычна ідэнтычную генетычную паслядоўнасць той часткі ДНК, якая адказвае за колер вачэй. У людзей з карымі вачыма, наадварот, сустракаецца значная колькасць індывідуальных варыяцый. Прафесар Эйберг сказаў, што прааналізаваў ДНК амаль 800 блакітнавокіх людзей, ад светласкурых скандынаваў-бландзінаў да цемнаскурых людзей з блакітнымі вачыма, якія жывуць у Турцыі і Іарданіі. «Усе яны, акрамя аднаго, мелі аднолькавую паслядоўнасць ДНК на ўчастку гена OCA2. Для мяне гэта з'яўляецца вельмі выразным сведчаннем таго, што ва ўсіх гэтых людзей павінен быць адзіны агульны продак», — сказаў ён.

Хутчэй за ўсё, рэдкая мутацыя распаўсюдзілася з прычыны хвалі каланізацыі, у выніку чаго блакітнавокія сталі нараджацца не толькі ў Еўропе — вочы 95% карэнных жыхароў некаторых скандынаўскіх краін маюць той жа чароўны колер

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.