Вы тут

Вышэйшы кантроль — вышэйшая якасць


Пошта ўвядзе новыя міжнародныя стандарты

«Белпошта» плануе ўвесці комплексную сістэму папярэдняга электроннага дэкларавання тавараў, што перасылаюцца ў паштовых адпраўленнях, і пачаць абмен інфармацыяй праз CDS-сістэму Сусветнага паштовага саюза (СПС). Пра гэта паведаміла начальнік цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій прадпрыемства «Белпошта» Наталля ПІЛЕЦКАЯ, выступаючы на Рэгіянальнай канферэнцыі па Стамбульскай сусветнай паштовай стратэгіі.

Апроч таго, «Белпошта» плануе прыняць удзел у некалькіх праектах СПС: «Вяртанне паштовых адпраўленняў», «Пасылка электроннай камерцыі», «Спрошчаны экспарт» і іншыя.

Наталля Пілецкая ў складзе дэлегацыі прадпрыемства «Белпошта» прыняла ўдзел у рабоце групы «Паляпшэнне ўзаемадзеяння інфраструктур паштовых сетак» у рамках міжнароднай канферэнцыі, дзе выступіла з дакладам «Вопыт працы РУП «Белпошта» па ўзаемадзеянні з інфармацыйнымі сістэмамі партнёраў». Яна распавяла аб супрацоўніцтве з партнёрамі на ўнутраным рынку паслуг, а таксама ў рамках выкарыстання рашэнняў СПС і Асацыяцыі дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (ПостЕўроп).

ПостЕўроп — гэта гандлёва-прамысловая арганізацыя, якая прадстаўляе еўрапейскіх нацыянальных паштовых аператараў з 1993 года. Яна ўключае ў сябе 52 удзельнікі з 49 краін і тэрыторый і налічвае 2,1 млн служачых. Белпошта з'яўляецца членам ПостЕўроп, афіцыйна прызнаным рэгіянальным саюзам СПС, з 2008 года.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?