Вы тут

ГЕРОІ ПАМІРАЮЦЬ ДЗЕЛЯ ЖЫЦЦЯ


Калісьці ў Ленінградзе была школа № 396 імя Героя Савецкага Саюза Зіны Партновай.
Тут
знаходзіўся вялікі музей, дзе захоўваліся дзённікі гераіні, любімыя кнігі, успаміны бацькоў, фотаздымкі. Члены савета музея вялі перапіску з усёй краінай, флажкамі адзначалі на карце СССР населеныя пункты, дзе былі піянерскія дружыны імя Зіны. Але ў пачатку 90-х школа згарэла, архіў музея ўдалося выратаваць, праўда, пазней ён згубіўся.

[caption id="attachment_88958" align="alignnone" width="400"]Удзель­ні­кі ва­ен­на-па­тры­я­тыч­на­га мо­та­клу­ба «Штраф­бат» з Санкт-Пе­цяр­бур­га ра­зам з обаль­скі­мі школь­ні­ка­мі по­бач з ха­тай Зі­ны Парт­но­вай.  Спра­ва — кі­раў­нік клу­ба Ры­гор Куд­раў­цаў. Удзель­ні­кі ва­ен­на-па­тры­я­тыч­на­га мо­та­клу­ба «Штраф­бат» з Санкт-Пе­цяр­бур­га ра­зам з обаль­скі­мі школь­ні­ка­мі по­бач з ха­тай Зі­ны Парт­но­вай.
Спра­ва — кі­раў­нік клу­ба Ры­гор Куд­раў­цаў.[/caption]

Сястра Зіны — Галіна Мартынаўна Партнова-Мельнікава — больш за дваццаць гадоў абабівала парогі кабінетаў гарадскіх і раённых чыноўнікаў з просьбай аднавіць музей. Яна захоўвала шмат каштоўных дакументаў у сябе дома, стварыла музей ва ўласнай сціплай кватэры на Чырвонапуцілаўскай вуліцы, прымала экскурсійныя групы і марыла перадаць рарытэты ў рукі ініцыятыўных людзей, гатовых адкрыць музей юнай гераіні.

Рыхтуючыся да 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашыстамі, пецярбургскія школьнікі пісалі сачыненні пра людзей, чые імёны носяць вуліцы горада на Няве. Збіраючы інфармацыю пра піянерку Зіну Партнову, яны пазнаёміліся з Галінай Мартынаўнай, пранікліся яе ідэяй аднаўлення музея сястры. Іх падтрымалі ва ўладных структурах горада. Нечакана знайшоўся і архіў са згарэлай школы. Фотаздымкі, лісты, узнагароды, кнігі перадала ў школу № 608 Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбурга і Галіна Мартынаўна. Музей урачыста адкрылі 9 красавіка. Цяпер на парадку дня пытанне аб прысваенні школе імя Зіны Партновай.

Дарэчы, у адкрыцці музея прыняў удзел сябар Галіны Мартынаўны Партновай-Мельнікавай Рыгор Кудраўцаў — кіраўнік вядомага пецярбургскага ваенна-патрыятычнага мотаклуба «Штрафбат». За мінулы год байкеры двойчы наведвалі пасёлак Обаль Шумілінскага раёна, Обальскі музей камсамольскай славы, завязалі кантакты з мясцовай адміністрацыяй і школай імя Зіны Партновай, купілі хату, дзе ў час вайны жылі ў бабулі сёстры-ленінградкі. Аформілі даверанасць на школу, і цяпер старшакласнікі даглядаюць гэты будынак, водзяць туды экскурсіі. На 17 сотках зямлі, якія прылягаюць да хаты, члены мотаклуба плануюць сёлета ўстанавіць вышку, палявую кухню, выкапаць зямлянку. Ёсць ідэя з цягам часу абсталяваць тут музей партызанаў, а ў самой хаце максімальна набліжана аднавіць ваенную абстаноўку, якая была там пры жыцці Зіны.

Неўзабаве разам з удзельнікамі мотаклуба ў Обаль адправіцца і першая экспедыцыя вучняў Санкт-Пецярбургскай школы
№ 608, каб больш даведацца пра юную гераіню Зіну Партнову, якая аддала сваё жыццё дзеля нашага.

Таццяна КУЗЬМІЧ

Фота з асабістага архіва Г.М. Мельнікавай-Партновай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».