Вы тут

Агульная магутнасць айчыннага ветрапарка можа быць падвоена


Агульная магутнасць айчыннага ветрапарка можа быць падвоена.

— Па­тэн­цы­ял Бе­ла­ру­сі ў вет­ра­­энер­ге­ты­цы па­куль цал­кам не вы­ка­ры­ста­ны, — ад­зна­чы­ла кі­раў­нік пра­ек­та ПРА­АН/ГЭФ «Лік­ві­да­цыя бар'­е­раў для раз­віц­ця вет­ра­э­нер­ге­ты­кі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь» Ма­ры­на БЕ­ЛА­ВУС. За­раз у гэ­тую га­лі­ну ста­ра­юц­ца пры­цяг­нуць ка­пі­тал пры­ват­ных кам­па­ній. У хут­кім ча­се ў Бе­ла­ру­сі з'я­вяц­ца як мі­ні­мум пяць пля­цо­вак для бу­даў­ніц­тва вет­ра­пар­каў су­мар­най ма­гут­нас­цю да 25 МВт (да­рэ­чы, агуль­ная ма­гут­насць вет­ра­коў Бе­ла­ру­сі за­раз скла­дае больш за 26 МВт). Кам­па­ніі атры­ма­юць на ру­кі фак­тыч­на га­то­выя пра­ек­ты з усі­мі па­трэб­ны­мі да­ку­мен­та­мі для бу­даў­ніц­тва і бу­дуць па­збаў­ле­ны ры­зык роз­на­га кштал­ту, бо ўжо быў та­кі прык­лад, ка­лі ін­вес­та­ры нес­лі стра­ты праз тое, што па­пя­рэд­не не атры­ма­лі ўзгад­нен­не на вы­ка­ры­стан­не пля­цоў­кі ад Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны.

У рамках праекта мяркуецца стварыць Фонд прыватнага фінансавання ветраэнергетыкі — для Беларусі гэта ў навіну. Кіраўнік праекта заўважыла, што сама ідэя выклікае шмат спрэчак сярод прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржорганаў і экспертаў у гэтай сферы. Як працуе гэтая схема?

— Будуць падрыхтаваны ўсе дакументы, праведзены адпаведныя даследаванні і вымярэнні па пяці пляцоўках — гэтую працу за кошт сродкаў праекта правядзе кансультацыйная інжынірынгавая кампанія, выбраная па конкурсе Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, — распавядае Марына Белавус. — Пасля мы правядзём конкурс на продаж гатовых праектаў па будаўніцтве ветрапарка. Атрыманыя сродкі паступяць у Фонд прыватнага фінансавання ветраэнергетыкі, які будзе створаны кансультацыйнай інжынірынгавай кампаніяй і Мінпрыроды. У далейшым гэтыя грошы будуць выкарыстоўвацца на распрацоўку наступных праектаў — схема пачне паўтарацца.

Акрамя таго, будзе створана група экспертаў для садзейнічання развіццю ветраэнергетыкі, якая зоймецца прасоўваннем праектаў па альтэрнатыўнай энергетыцы.

Суразмоўца падкрэсліла, што ў Беларусі застаецца шмат праблем для развіцця ветраэнергетыкі, якія неабходна вырашыць. У першую чаргу патрабуецца правесці перагляд дзяржаўнага кадастра аднаўляльных крыніц энергіі. Патрэбна ўкараніць тэхнічныя нормы, якія дазволяць найлепшым чынам размяшчаць ветравыя турбіны і забяспечваць іх эфектыўнае падключэнне да існуючых сетак. Вынікам праекта, які разлічаны да канца 2019 года, мусіць стаць наладжаная дзейсная схема па ўвядзенні ветрагенератараў.

Кацярына РАДЗЮК

radziuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?