Вы тут

Дзве якасці кандыдата — розум і сумленнасць


Лідзія Ярмошына — аб патэнцыяльных кандыдатах у прэзідэнты, зборы подпісаў і выдэаназіранні на ўчастках.

Палата прадстаўнікоў на заключным пасяджэнні сёмай сесіі падтрымала прапанову ЦВК аб назначэнні даты выбараў Прэзідэнта Беларусі — яны пройдуць  у нашай краіне  11 кастрычніка. Па гарачых слядах праведзенага пасяджэння карэспандэнт БЕЛТА паразмаўляла са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. Самыя цікавыя фрагменты інтэрв'ю прапануюцца вашай увазе.

— Лідзія Міхайлаўна, многія цікавяцца, чаму ўсё ж такі было вырашана назначыць больш раннюю дату выбараў, чым гэта планавалася?

— Адразу хачу чарговы раз падкрэсліць: ні аб якім пераносе даты размовы не ідзе, таму што ніхто дату не назначаў. 15 лістапада — гэта была магчымая дата, якая планавалася Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Пасля кансультацыі з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, якія будуць задзейнічаны пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў (урад, парламент, мясцовая вертыкаль) было прынята рашэнне аб іх планаванні на больш ранні тэрмін. Прычым з пункту гледжання закона той тэрмін, аб якім мы гаворым цяпер (11 кастрычніка. — БЕЛТА), больш пажаданы, паколькі ён дае магчымасць у выпадку правядзення другога тура ўкласці ўсю выбарчую кампанію ў рамкі, акрэсленыя законам і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і не выйсці пры гэтым за межы двухмесячнага тэрміну, які павінен абавязкова захоўвацца паміж датай выбараў і заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Таму ўсё робіцца ў рамках закона. Выбары не з'яўляюцца датэрміновымі, яны маглі б праходзіць у любы дзень да 15 лістапада.

— Паводле вашых прагнозаў, колькі ініцыятыўных груп будзе зарэгістравана? Колькім з іх удасца сабраць 100 тыс. подпісаў і зарэгістраваць свайго кандыдата?

— Мне цяжка сказаць, таму што цяпер заяўляе аб сабе шэраг будучых прэтэндэнтаў. Спадзяюся, што іх будзе хаця б не менш за пяць. У выбаршчыкаў павінен быць выбар, таму што ў выпадку, калі не ажыццяўляецца палітычная барацьба і няма канкурэнцыі на выбарах (тым больш — прэзідэнцкіх), выбаршчыкі адчуваюць пэўнае расчараванне, што ўплывае на іх яўку на ўчастках.

— Некаторыя палітычныя сілы Беларусі ўжо абвінавачваюць сваіх апанентаў у тым, што тыя не збіраюць подпісы рэальна, а «перапісваюць тэлефонны даведнік». Наколькі абгрунтаваныя такія прэтэнзіі?

— Магчыма, гэта мае месца быць, але калі нашы тэрытарыяльныя камісіі не ўстанавілі такіх фактаў, я не магу з гэтым пагадзіцца. Адзіны кур'ёзны выпадак быў у час выбараў 2010 года, калі адзін з патэнцыяльных кандыдатаў проста купіў або запазычыў у нейкай групы падпісныя лісты, адксеракапіраваў іх і здаў копіі. Але такое парушэнне адразу кідаецца ў вочы. Што датычыцца тэлефонных даведнікаў, то ў гэтым выпадку парушэнне можна ўстанавіць толькі пры дапамозе праверкі: выезду на месца, размовы з грамадзянамі, якія трапілі ў падпісныя лісты. Тэрытарыяльныя камісіі павінны праверыць не менш як 20 працэнтаў подпісаў ад агульнай колькасці тых, што былі здадзены ў кожным раёне. Раней такіх фактаў мы не ўстанавілі. Гэта па-першае. Па-другое, у тэлефонным даведніку, вядома, можна ўзяць прозвішчы з адрасамі, а пашпартныя даныя, якія абавязкова павінны быць абазначаны ў падпісным лісце? Іх жа з тэлефоннага даведніка не возьмеш. Таму я думаю, што сцвярджэнне, якое вы згадалі, не з'яўляецца сапраўдным.

— Пагаворым аб замежных наглядальніках на маючых адбыцца выбарах. Нядаўна стала вядома, што ўжо ў другой палове ліпеня да нас могуць прыбыць прадстаўнікі АБСЕ — у складзе місіі па ацэнцы патрэбнасцей па арганізацыі назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. Акрамя таго, у адным са сваіх выступленняў вы гаварылі, што да нас для ўдзелу ў маніторынгу ўсімі фібрамі сваёй душы імкнуцца прадстаўнікі Савета Еўропы...

— Прынамсі, тыя дакладчыкі па Беларусі, якія наведвалі нашу краіну напярэдадні выбараў, выказалі пажаданне прыняць удзел у маніторынгу. І калі такое запрашэнне будзе накіравана (а як мяркуецца, яно будзе накіравана), то гэта можна лічыць вельмі прыгожым і добрым жэстам з боку Беларусі. Думаю, трэба яго зрабіць. Адзінае, ці будзе ён па заслугах ацэнены... Ведаеце, гэта, зноў-такі, справа палітычнага сумлення тых, хто пасля можа праявіць неаб'ектыўнасць або варожасць у абмен на гэты жэст.

— Хацелася б пачуць ад вас таксама пару слоў аб новаўвядзеннях па арганізацыі работы ЦВК і галасаванні на выбарах гэтай восенню. Як паспелі ўжо заўважыць многія, працуе новы сайт Цэнтрвыбаркама, дзе ў тым ліку ёсць версія для людзей са слабым зрокам. Дарэчы, не раз ужо гаварылася аб тым, што людзі са слабым зрокам цяпер змогуць галасаваць на ўчастках без чужой дапамогі, і гэта, несумненна, вялікі плюс. Цікава, як у нас ідуць справы з укараненнем сістэмы відэаназірання на выбарчых участках? Раней вы казалі пра яе без асаблівага энтузіязму.

— Відэанагляд — не больш чым іміджавы элемент, які з пункту гледжання назірання за выбарамі амаль нічога не дае. У чым яго сутнасць? У тым, каб любы грамадзянін, седзячы дома, мог выйсці на пэўны сайт і з дапамогай камп'ютара паглядзець, якім чынам ажыццяўляецца, напрыклад, падлік галасоў на тым участку, дзе ён прагаласаваў. Магчыма, у адзінкавай колькасці такія грамадзяне знойдуцца. Пагаджуся, што калі ўзяць адзін участак і сканцэнтравацца на ім, можна што-небудзь (хоць і з цяжкасцю) разгледзець. Але паглядзець і ўбачыць, што адбываецца на шасці тысячах участкаў, нават калі вывесці карцінкі ў асобныя «іконкі», немагчыма. Атрымліваецца шматслойная, зусім незразумелая мазаіка. Дарэчы, я бачыла, як гэта робіцца ў Азербайджане. Па-мойму, там толькі 15 працэнтаў участкаў забяспечаны відэакамерамі. У выніку атрымліваецца наступнае: сядзіць вялікая колькасць супрацоўнікаў Цэнтрвыбаркама, якія спрабуюць што-небудзь разгледзець, але гэта практычна нерэальна. Можна, вядома, павялічыць карцінку, але дзе гарантыя, што ты павялічыў яе менавіта ў той момант, калі адбылося, напрыклад, укідванне бюлетэняў?

Яшчэ адзін недахоп — камера паказвае толькі выгляд участка зверху. Гэта значыць па сутнасці, можна назіраць нейкі броўнаўскі рух і заўважыць парушэнне закона можна толькі тады, калі адбываецца відавочная, наглядная фальсіфікацыя. Я не думаю, што пры наяўнасці на ўчастку наглядальнікаў і камісіі хто-небудзь рызыкне рэалізаваць гэты каварны план. А для таго, каб пачуць гук, відэакамеры мала. Трэба, каб да пінжака кожнага члена выбарчай камісіі быў прышпілены мікрафон. Толькі тады можна пачуць нейкія перагаворы. Таму сказаць, што відэанагляд забяспечвае якія-небудзь гарантыі, не ўяўляецца магчымым. Падумайце: нават нагляд, устаноўлены ва ўніверсамах, часта не дазваляе выявіць злачынца, хоць там сядзіць цэлы штат, які за гэтым сочыць, не зводзячы вачэй з манітора. Таму відэакамера, як і празрыстыя скрыні, гэта не больш чым модная фішка. Гэтыя спецыяльныя тэхнічныя сродкі не могуць стаць гарантам абароны ад парушэнняў у ходзе падліку галасоў.

— Вы з поспехам правялі не адну выбарчую кампанію ў нашай краіне, былі знаёмы з рознымі кандыдатамі на пасаду кіраўніка дзяржавы. Хацелася б папрасіць вас намаляваць вусны партрэт дастойнага кандыдата. Якія чалавечыя, прафесійныя якасці, на вашу думку, павінен абавязкова мець гэты чалавек?

— Што б я ні адказала на гэта пытанне, мой адказ ніколі не будзе адпавядаць рэчаіснасці ў поўным сэнсе гэтага слова, таму што мы ніколі не ведаем, за што любім канкрэтнага чалавека і не любім іншага. Гэта часта бывае на інтуітыўным узроўні. У такім выпадку нейкіх сакрэтаў і ўніверсальных падыходаў няма. Адзін кандыдат артыстычны і ўмее прыкідвацца, другі праўдзівы, але пры гэтым зусім не цікавы і не абаяльны... І ўсё ж такі я думаю, што кандыдату павінны быць абавязкова ўласцівы дзве якасці — розум і сумленнасць. Як кажуць, калі Бог розуму не даў, у аптэцы не купіш. Ніякая каманда менеджараў не зробіць з не вельмі разумнага і не вельмі адукаванага чалавека бліскучага інтэлектуала. Гэтак жа і з сумленнасцю. Я маю на ўвазе сумленнасць у высокім сэнсе слова: гэта павінен быць чалавек, у якога прысутнічае пачуццё гонару, і гэта не бытавое паняцце, як яго ўспрымаюць многія. Гонар — гэта сумленнае стаўленне да людзей, пачуццё ўласнай годнасці, удзячнасць тым, хто аддаў за цябе свой голас і хто працаваў на цябе на выбарах. Гонар — гэта здольнасць разгледзець самае галоўнае, магчыма, у жыцці і ўменне не здраджваць. Такія якасці, на маю думку, павінны быць уласцівы дастойным кандыдатам на прэзідэнцкае крэсла.

Таццяна ПАСТУШЭНКА,

БЕЛТА.

Загаловак у газеце: «Кандыдату павінны быць абавязкова ўласцівы дзве якасці — розум і сумленнасць»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.