Вы тут

Паспець на свята


Метро — да 1.30, аўтобусы — да 2 гадзін.

Праца грамадскага транспарту ў Дзень Незалежнасці ў сталіцы будзе падоўжана. Трапіць у метро мінчане і госці горада змогуць да 1.30. А праца 21 аўтобуснага, 10 тралейбусных і аднаго трамвайнага маршрутаў падаўжаецца да 2 гадзін ночы.

З 8 да 12 гадзін інтэрвал руху цягнікоў метро складзе 3 хвіліны, цягнікі першай лініі метрапалітэна з 9.30 да 10.40 не будуць спыняцца на прыпынку «Плошча Перамогі». З 19 да 24 гадзін яны будуць курсіраваць з інтэрвалам руху 2,5 хвіліны, пасля 24.00 — 6 хвілін.

У святочныя дні (3 і 4 ліпеня) прадугледжана павелічэнне колькасці рухомага саставу на аўтобусных маршрутах №№1, 100 (на чатыры адзінкі на кожным). Дадаткова 4 ліпеня з 17 да 2 гадзін арганізавана праца часовых аўтобусных маршрутаў №969 «Бабруйская — ст.м. Няміга — 2-е Кальцо» і №946 «Варанянскага — ст.м. Няміга — пл. Бангалор».

У сувязі з ускладаннем вянкоў да манумента Перамогі з 9 гадзін да заканчэння мерапрыемства (арыенціровачна ў 10.40) змяняюцца трасы маршрутаў №№100, 115Э, 300Э, 1063, 1064, 1076, 1112, 1151, 1152, 1155, 1280, 1400 па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, 3. Бядулі, Казлова ў прамым і зваротным напрамках; №1409 — з разваротам на скрыжаванні прасп. Незалежнасці — вул. Казлова; №№18, 26 па вул. Захарава, Першамайскай, 3. Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава ў прамым і зваротным напрамках; №57 па вул. Пуліхава, Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, К. Цэткін, прасп. Дзяржынскага; №№1, 69, 119С па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Няміга, прасп. Пераможцаў у прамым і зваротным напрамках.

Сяргей РАСОЛЬКА. rs@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».