Вы тут

Пра што пісала "Звязда" 3 ліпеня 1945 года (Анонс)


Ну­мар га­зе­ты, што вый­шаў 70 га­доў та­му, быў пры­све­ча­ны пер­шай га­да­ві­не вы­зва­лен­ня Мін­ска і кра­і­ны. На ста­рон­ках змя­шча­лі­ся він­ша­ван­ні на­ша­му на­ро­ду, да­сла­ныя мар­ша­ла­мі Са­вец­ка­га Са­ю­за, на­род­ны­мі ар­тыс­та­мі і мас­та­ка­мі, а так­са­ма ўспа­мі­ны, ар­ты­ку­лы, на­ры­сы, пры­све­ча­ныя вы­зва­лен­ню. Гэ­та быў пер­шы свя­точ­ны ну­мар га­зе­ты, пры­мер­ка­ва­ны да Дня вы­зва­лен­ня.

Раз­мах біт­вы за Бе­ла­русь здзі­віў увесь свет

"У Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не бе­ла­рус­кі на­род пра­явіў са­праўд­ны ма­са­вы ге­ра­ізм, — пі­са­ла "Звяз­да" ў ві­таль­ным сло­ве да чы­та­чоў. — У ба­раць­бе з не­на­віс­ны­мі ня­мец­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі вы­зна­чы­лі­ся не адзін­кі і на­ват не сот­ні, а сот­ні ты­сяч лю­дзей — пал­кіх са­вец­кіх па­тры­ё­таў <...>. З дня вы­зва­лен­ня бе­ла­рус­кай зям­лі мі­нуў год. І за гэ­ты год пра­цоў­ныя Со­вец­кай Бе­ла­ру­сі [тут і да­лей ар­фа­гра­фія і пунк­ту­а­цыя за­ха­ва­ны. — Аўт.] да­сяг­ну­лі знач­ных пос­пе­хаў у ад­ра­джэн­ні сва­ёй гас­па­дар­кі, раз­бу­ра­най ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі. З да­па­мо­гай вя­лі­ка­га рус­ка­га на­ро­да, з да­па­мо­гай усіх на­ро­даў Са­вец­ка­га Са­ю­за бе­ла­рус­кі на­род пры­ня­ўся за вы­ка­нан­не гіс­та­рыч­най за­да­чы па лік­ві­да­цыі вы­ні­каў ня­мец­ка­га гас­па­да­ран­ня".

З га­да­ві­най вы­зва­лен­ня Бе­ла­русь па­він­ша­ва­лі мар­ша­лы Са­вец­ка­га Са­ю­за Ге­ор­гій Жу­каў, Аляк­сандр Ва­сі­леў­скі, ге­не­рал ар­міі Іван Баг­ра­мян, двой­чы Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за, контр-ад­мі­рал Іван Па­па­нін...

Мар­шал Са­вец­ка­га Са­ю­за Кан­стан­цін Ра­ка­соў­скі да­слаў ар­ты­кул пад наз­вай "Гіс­та­рыч­ная біт­ва за Бе­ла­русь".

Поўную версію чытайце ў свежым нумары.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.