Вы тут

Пытанні, якія нельга прапусціць


Прэзідэнт патрабуе ад урада і ўсёй вертыкалі ўлады безумоўнага выканання ўсіх яго даручэнняў эканамічнага характару.

Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў на нарадзе па палітычных пытаннях, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Мы часта праводзім нарады ў Прэзідэнта па эканамічных праблемах. Сапраўды, эканоміка для нас з'яўляецца найважнейшым пытаннем, асабліва ў гэтыя вострыя палітычныя моманты. Але ёсць і шэраг палітычных пытанняў, якія звязаны з бяспекай нашай краіны, знешняй палітыкай, асабліва яе змяненнем, з нашай арыентацыяй па экспарце на краіны Афрыкі, Усходу, іншыя дзяржавы», — сказаў беларускі лідар.

«Таму сёння я хацеў бы надаць увагу разгляду менавіта палітычных пытанняў, якія для нас актуальныя, на якія мы павінны адрэагаваць і ні ў якім выпадку не прапусціць іх. Гэтыя пытанні накіраваны сваім вастрыём не толькі ў знешнюю палітыку, але і ва ўнутрыпалітычную сітуацыю ў нашай краіне, сацыяльна-палітычную. Я хацеў бы, каб мы менавіта з гэтай пазіцыі разгледзелі ўсе тыя праблемы, якія сёння ёсць, на якія трэба рэагаваць і ні ў якім разе нельга выпускаць з-пад увагі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту даложана пра вынікі ўдзелу беларускага боку ў шэрагу мерапрыемстваў міжнароднага характару, аб сітуацыі, што ўзнікае вакол Беларусі, пра актуальныя падыходы краіны да шэрагу пытанняў міжнароднага парадку дня, а таксама аб стане і перспектывах адносін з вядучымі геапалітычнымі дзяржавамі і іншымі партнёрамі Беларусі.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням дыверсіфікацыі гандлёва-эканамічных адносін. Прэзідэнт выказаў крайняе незадавальненне тым, што рост тавараабароту назіраецца толькі з асобнымі краінамі, і запатрабаваў больш актыўна працаваць на іншых рынках. Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным узмацніць патрабаванне з адпаведных службовых асоб, адказных за развіццё супрацоўніцтва з асобнымі краінамі і рэгіёнамі.

Прэзідэнт праінфармаваны аб тым, што пасля прыняцця парламентам рашэння аб даце правядзення выбараў МЗС накіравала запрашэнні міжнародным наглядальнікам для ажыццяўлення назірання за выбарамі.

Кіраўніку дзяржавы таксама даложана інфармацыя пра сітуацыю ў рэгіёнах Беларусі, на асобных прадпрыемствах, аб настроях у працоўных калектывах. Прэзідэнт запатрабаваў не дапускаць ні ў якім разе расхлябанасці і самазаспакоенасці на месцах і звярнуў увагу ўрада і ўсёй вертыкалі ўлады на неабходнасць безумоўнага выканання ўсіх яго даручэнняў эканамічнага характару.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?