У намінацыі "Служу Айчыне" лепшым прызнаны начальнік Мазырскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Чыгер, у намінацыі "Майстар" - кандытар ААТ "Гомельхлебпрам" Дзмітрый Анціпенка. Генеральны дырэктар камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства "Уником" Жлобінскага раёна Міхаіл Яўсееў стаў уладальнікам звання ў намінацыі "Лідар".
Дырэктар ААТ "Калінкавіцкі мясакамбінат" Генадзь Курловіч адзначаны ў намінацыі "Кіраўнік", а галоўны архітэктар Гомельскай вобласці Святлана Кухацкаволец - у намінацыі "Прызванне". У намінацыі "Чалавек на зямлі" высокую ацэнку заслужылі вынікі працы дырэктара ААТ "Сцяг Радзімы" Гомельскага раёна Міхаіла Рубан, а ў намінацыі "Адкрыццё" - поспехі вядомага гомельскага плыўца Яўгена Цуркіна.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.