Вы тут

Зноў першая


Памятная манета Нацбанка Беларусі «Першая сусветная вайна» стала прызёрам міжнароднага конкурсу.

Гэта спецыяльны прыз аргкамітэта на ІX міжнародным конкурсе памятных манет «Манетнае сузор'е-2015», які праходзіў 25-27 чэрвеня ў Маскве. Эксперты ў галіне нумізматыкі з розных краін свету высока ацанілі канцэптуальнасць ідэі манеты «Першая сусветная вайна», а таксама яе тэхнічнае выкананне, адзначылі яе дэкаратыўнасць і якасць чаканкі. На манеце прадстаўлена мастацкая кампазіцыя, якая складаецца з дзвюх частак: справа — фрагмент палітычнай карты Беларусі перыяду заканчэння Першай сусветнай вайны з нанесенай на ёй лініяй падзелу межаў па выніках Рыжскага мірнага дагавора; злева — у тры радкі надпіс «Першая сусветная вайна», яго часткова перакрываюць фактурай навальнічныя аблокі, якія сімвалізуюць сусветную трагедыю.

У конкурсе ўдзельнічала 240 памятных манет, а таксама 23 манетныя серыі з 29 краін свету. У склад міжнароднага журы ўваходзілі аўтарытэтныя эксперты з музеяў, аўкцыённых дамоў, нумізматычных асацыяцый і спецыялізаваных выданняў аб манетах. За 9-гадовую гісторыю конкурсу памятныя манеты нашага Нацыянальнага банка неаднаразова ўдастойваліся ўзнагарод і станавіліся прызёрамі розных намінацый конкурсу. А ў 2010 годзе ўпершыню ў практыцы конкурсу ўся серыя памятных манет «Знакі задыяка» была адзначана спецыяльным прызам.

«Чарговая перамога беларускай памятнай манеты ў гэтым прэстыжным нумізматычным конкурсе сведчыць аб прызнанні міжнароднай грамадскасцю высокага ўзроўню прафесіяналізму спецыялістаў Нацбанка ў галіне захавання традыцый мастацтва вырабу памятных манет і развіцця нумізматычнага рынку», — лічаць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

kuletskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».