Вы тут

Меню для агуркоў


Агурок нездарма набыў усенародную славу — у ім удала спалучаюцца зялёны свежы водар, хрумсткасць, сакавітасць і нізкая каларыйнасць. Пажыўнасць гэтай гародніны, праўда, зусім невялікая. Агуркі складаюцца на 95-96% з вады, змяшчаюць усяго да 2,5% цукраў, 1% бялковых рэчываў, 0,1% тлушчу і вітaміны.

8-7

Тэма падкормкі агуркоў заўсёды важная і актуальная, бо недакармілі або перакармілі — і роўных пухірыстых салодкіх здаравякоў ужо не відаць, прыйдзецца здавольвацца выродлівымі «коскамі»...

Віды і формы падкормак

За ўвесь летні сезон кустам агуркоў цалкам дастаткова правесці 3-4 падкормкі. Як правіла, мы ўжываем мінеральныя або арганічныя ўгнаенні.

А па спосабе ўнясення яны могуць быць каранёвыя ці пазакаранёвыя.

Каранёвыя падкормкі падыходзяць для цёплага лета. Тады каранёвая сістэма агуркоў развіта добра, і падкормкі ідуць «на ўра». Іх раяць праводзіць пасля дажджу або добрага паліву. Найлепшы час — вячэрні, ці ў пахмурны негарачы дзень.

Пазакаранёвыя падкормкі будуць карысныя ў выпадку, калі лета халоднае, а надвор'е пахмурнае. Карані ў халодны час з засваеннем харчавання не справяцца. А вось апырскванне лісця будзе якраз тое, што трэба. Такая падкормка праводзіцца ўвечары або хмарным днём, невялікімі дозамі. Вельмі важна, каб пажыўны раствор рaспыляўся дробнымі кропелькамі і раўнамерна. Чым даўжэй ён пратрымаецца на лісці, тым больш патрэбных рэчываў паспее засвoіць расліна.

Рэжым

І падкормка — праз 15 дзён пасля пасадкі;

ІІ падкормка — у пачатку цвіцення;

ІІІ падкормка — падчас масавага плоданашэння;

ІV падкормка — таксама ў перыяд плоданашэння; яе мэта — падоўжыць тэрмін плоданашэння агурочных плецяў і зрабіць яго больш багатым.

ВАЖНА! Ёсць і такое меркаванне: калі агуркі на вашай глебе цудоўна рaстуць і пладаносяць, то не варта перабіраць з падкормкамі — мoжна абмежавацца аднoй або дзвюма.

Састаў

Абапіраючыся на апрабаваную рэцэптуру, можна выбраць самую ўдалую «падборку» для вашай глебы, умоў надвор'я і кашалька.

Першая

Арганіка: свежы курыны (ці перапёлчын) памёт у канцэнтрацыі 1:15. Выкарыстоўваць свежапрыгатаваны; гнаявая жыжка ў канцэнтрацыі 1:8; каровін або конскі гной у канцэнтрацыі 1: 6; настой зялёнай травы ў канцэнтрацыі 1:5.

Мінеральныя ўгнаенні: 1 сталовая лыжка мачавіны + 60 г супeрфасфату нa 10 літраў вады; 10 г аміячнай салетры + 10 г супeрфасфату + 10 г калійнай солі на 10 л вады; 5 г амафосу ўнесці ў зямлю (рассыпаць і падрыхліць глебу).

Другая

Арганіка: настой зялёнай травы ў канцэнтрацыі 1:5.

Мінеральныя ўгнаенні: 20 г калійнай салетры + 30 г аміячнай салетры + 40 г суперфасфату;
1 шклянку попелу на 10 літраў вады; суперфасфат + попел у сухім выглядзе ўнесці ў зямлю.

Пазакаранёвая падкормка: 35 г суперфасфату на 10 л вады;
1 ч. лыжка борнай кіслаты + 10—12 крышталікаў марганцоўкі нa
1 л вады; 2 г борнай кіслаты + 100 г цукру на 1 л гарачай вады (апырскваць для прыцягнення насякомых-апыляльнікаў).

Трэцяя

Арганіка: зялёнае ўгнаенне ў канцэнтрацыі 1:5.

Мінеральныя ўгнаенні:
25-30 г калійнай салетры на 10 л вады; 50 г мачавіны на 10 л вады; 1 шклянка попелу на 10 л вады.

Пазакаранёвая падкормка: 10-12 г мачавіны на 10 л вады.

Чацвёртая

Арганіка: 2-дзённы настой прэлага сена.

Мінеральныя ўгнаенні:
28-30 г соды харчовай нa
10 л вады; 1 шклянка попелу на 10 л вады.

Пазакаранёвая падкормка: 15 г мачавіны на 10 л вады.

ВАЖНА! Падкормка попелам лічыцца вельмі эфектыўным сродкам на любым этапе росту агуркоў. Існуе меркаванне, што яе можна ўжываць праз кожныя 7-10 дзён увесь час, пакуль не скончыцца плоданашэнне.

Карысныя «агурочныя» парады

Калі агуркі пачынаюць гарчыць, значыць, ім не хапае вільгаці, ці на іх паўплывалі рэзкія перапады начных і дзённых тэмператур. Неабходна забяспечыць багаты паліў цёплай адстоянай вадой не толькі пад корань, але і па ўсёй плошчы градкі.

Калі форма агуркоў нагадвае лямпачку (звужэнне ў раёне пладаножкі) або кручок, значыць, не хапае калію. Неабходна дадаць у рацыён попельныя апырскванні і палівы — па 1 л пад корань. Можна апырскваць і растворам фасфату калію па рэцэпце: 1 ч. лыжка на 1 л вады.

Калі агурочкі звужаныя ля кончыка, але патоўшчаная ля пладаножкі, гэта паказвае на недахоп азоту. Пра азотнае галаданне сведчаць таксама тонкія агурочныя плеці; лісты, якія сталі драбнейшымі, чым звычайна; светлыя, нават бялявыя (а не ярка-зялёныя) агурочкі. Тут на дапамогу прыйдзе арганіка: рэкамендуецца паліў растворам каравяку 1:10, па 1 л пад корань.

Калі цяжка вызначыць, якога элемента не хапае агурочкам, лепш за ўсё падкарміць іх комплекснымі ўгнаеннямі з мікраэлементамі. А комплекс — ён і ёсць комплекс, патрэбны элемент сам знойдзе свайго «кліента».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».