Вы тут

Фестываль у кадры з эксклюзіўнымі падрабязнасцямі


Асноўныя мерапрыемствы грандыёзнай культурнай падзеі — міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску — 2015» па традыцыі пакажуць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі.

10 ліпеня ў 22.00 тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» пакажуць канцэртную праграму Саюзнай дзяржавы «Аб'ядноўваючы прастору і час». На сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Леанід Агуцін, Цімур Радрыгез, Аляксандр Вараб'ёў, Андрэй Давідзян, Эліна Чага, хор Маскоўскага Срэценскага манастыра, Анатолій Ярмоленка і ансамбль «Сябры», Uzarі&Maіmuna, салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, дзіцячыя цыркавыя калектывы і многія іншыя.

11 ліпеня ў 15.20 тэлеканал «Беларусь 3» пакажа паўфінал XXІV міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2015» «Нацыянальны хіт».

У гэты ж дзень «Беларусь 1» і «Беларусь 24» у прамым эфіры пакажуць фінал конкурсу вакалістаў «Дзень першы: «Славянскі хіт». Удзельнікі конкурсу выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Сярод запрошаных гасцей вечара будуць Палад Бюльбюль аглы (Азербайджан), Цьяга Аранкам (Бразілія), Анры Джахадзэ (Грузія), Інтарс Бусуліс (Латвія) і г.д. Вядучымі вечара выступяць вядомыя гледачам праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» Надзея Цімафеева і Дзяніс Дудзінскі.

12 ліпеня ў 22.00 у прамой трансляцыі на «Беларусь 1» і «Беларусь 24» убачым дзень другі фіналу міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2015». Выступленні ўдзельнікаў пройдуць у суправаджэнні фанаграмы «мінус 1», а ў другім аддзяленні тэлегледачоў чакаюць выступленні Прэшэса Уілсана (Вялікабрытанія), Алега Іванова, Дзмітрыя Малікава, Алены Пятроўскай (Расія); Марыі Шэрыфавіч (Сербія), Bosson (Швецыя), ансамбля танца «Лявоніха», гурта «Прывітанне, Антоніа!», студыі сцэнічнага майстэрства «Арт-праект»...

Урачыстае закрыццё фестывалю, якое адбудзецца 13 ліпеня ў 22.00, тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» пакажуць таксама ў прамым эфіры. У грандыёзным канцэрце прымуць удзел такія вядомыя артысты, як Валерыя, Сяргей Лазараў, Глеб Матвейчук, Алена Ваенга, Сяргей Трафімаў, Ягор Крыд, Аліна Артц (Расія); Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч (Беларусь); Іmany (Францыя), Mohombі, Наталля Валеўская і Цімур Мірашнічэнка (Украіна).

Акрамя гэтага, Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі правядзе запіс творчага вечара Аляксандры Пахмутавай «Нам не жыць адно без аднаго», які гледачы «Беларусь 1» убачаць 14 ліпеня ў 22.00.

Да 16 ліпеня ў 21.00 у эфіры «Беларусь 3» не прапусціце «Вечар цяжкага дня» з Ягорам Хрусталёвым, выпускі якога будуць прысвечаны «Славянскаму базару». Эксклюзіўныя інтэрв'ю са славутымі гасцямі можна будзе ўбачыць таксама ў праграме Святланы Бароўскай «Выхад ёсць».

Традыцыйна актыўна асвятляць падзеі фестывалю будзе і Беларускае радыё, дзе запланавана вялікая колькасць тэматычных інфармацыйных і музычных праграм. З Віцебска будуць выходзіць «Афіша», «Нясумны перапынак», «Культ-паход». Дзіцячаму конкурсу будзе прысвечана праграма «Маладыя таленты Беларусі». А трансляцыі ў эфіры міжнароднага спутнікавага тэлеканала «Беларусь 24» дазволяць назіраць за падзеямі фестывалю жыхарам у розных пунктах планеты.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.